Не забірай жыцьцё!
2011 27/01
Мірны пратэст, Барысаў

Мірны пратэст, Барысаў

У студзені 2011 году ў КПЧ ААН зьвярнуўся з скаргаю барысаўскі дэмактывіст, праваабаронца Алесь Абрамовіч. 25 чэрвеня 2010 году судом Барысаўскага раёну ён быў асуджаны да штрафу ў 25 базавых велічыняў за арганізацыю мітынгу супраць будаўніцтва АЗС у раёне Лядзішчаў.

Суд не прыняў да ўвагі тое, што Алесь Абрамовіч належным чынам зьвяртаўся з заявай у Барысаўскі райвыканкам на правядзеньне згаданага масавага мэрапрыемства й вымушаны быў правесьці яго не атрымаўшы афіцыйнага дазволу. Сапраўды, Барысаўскі выканкам не дазволіў замоўлены пісьмова мірны сход грамадзянаў, спасылаючыся на дастаткова спрэчныя падставы ды скарыстоўваемую ўладамі даволі зблытаную працэдуру атрыманьня афіцыйнага дазволу для правядзеньня мірнага сходу. Усе наяўныя разначытаньні ў трактоўках палажэньняў Закона “Аб масавых мэрапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” рэгулярна й паўсюдна скарыстоўваюцца мясцовымі ўладамі, каб максымальна абмежаваць любую грамадзянскую ініцыятыву адносна рэалізацыі права на свабоду сходаў, думкі й безперашкодны распаўсюд інфармацыі.

Алесь Абрамовіч абскардзіў рашэньне суду ў касацыйнай інстанцыі, але скарга не была задаволеная. Пасьля гэтай, апошняй па сутнасьці апэляцыйнай інстанцыі ва ўмовах Беларусі, калі законам яшчэ дазваляецца ўдзельнічаць у адкрытым і калегіяльным судовым разглядзе справы, заяўнік вырашыў далей не губляць часу й сродкаў на аспрэчваньні ў парадку судовага нагляду. Апошняя працэдура не зьяўляецца паўнавартасным і эфэктыўным сродкам абароны парушанага права, таму праходзіць усе ступені нацынальнай сыстэмы абароны права да ВС ён палічыў немэтазгодным.

У сваёй скарзе Алесь Абрамовіч просіць прызнаць парушэньнем з боку Рэспублікі Беларусь арт. 19 і арт. 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, у якіх фіксуецца абавязковае для выкананьня дзяржаваю права любога грамадзяніна краіны на свабоду правядзеньня мірных сходаў, выказваньня думак і безперашкодны распаўсюд інфармацыі.

РЭД.: Зарэгістраваныя ўдзельнікі інфаабмену могуць азнаёміцца са зьместам індывідуальнага паведамленьня й выказаць свае меркаваньні на прадметна-спэцыялізаваным форуме парталу. (гл. “Скрыню для дакумэнтаў”) ці тут.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

В январе 2011 года в КПЧ ООН обратился с жалобой борисовский демактивист, правозащитник Александр Абрамович. 25 июня 2010 года судом Борисовского района он был осуждён к штрафу в 25 базовых величин за организацию митинга против строительство АЗС в районе Ледишчи.

Суд не принял во внимание то, что Александр Абрамович надлежащим образом обращался с заявлением в Борисовский райисполком на проведение упомянутого массового мероприятия и вынужден был провести его не получив официального разрешения. Действительно, Борисовский исполком не разрешил заявленное письменно мирное собрание граждан, ссылаясь на достаточно спорные основания и используемую властями довольно запутанную процедуру получения официального разрешения для проведения мирного схода. Все существующие разночтения в трактовках положений Закона “О массовых мероприятий в Республике Беларусь” регулярно и повсюду применяются местными властями для того, чтобы максимально ограничить любую гражданскую инициативу относительно реализации права на свободу собраний, слова и беспрепятственное распространение информации.

Александр Абрамович обжаловал решение суда в кассационной инстанции, но жалоба не была удовлетворена. После этой, последней по существу апелляционной инстанции в условиях Беларуси, когда законом ещё позволяется участвовать в открытом и коллегиальном судебном рассмотрении дела, заявитель решил далее не терять время и средства на обжалования в порядке судебного надзора. Последняя процедура не является полноценным и эффективным средством защиты нарушенного права, поэтому проходить все ступени национальной системы защиты права до Верховного Суда он посчитал нецелесообразным.

В своей жалобе Алесь Абрамович просит признать нарушением со стороны Республики Беларусь ст. 19 и ст. 21 Международного пакта о гражданских и политических правах, в которых фиксируется обязательное для исполнения государством право любого гражданина страны на свободу проведения мирных собраний, высказывание мнений и беспрепятственное распространение информации.

РЕД.: Зарегистрированные участники информационного обмена могут ознакомиться с содержанием индивидуального сообщения и высказать свои соображения на предметно-специализированном форуме портала (см. “Ящик для документов”) или здесь.

Паводле праўнай разсылкі,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>