2011 01/02
Аляксандар Атрошчанкаў

Аляксандар Атрошчанкаў

Аляксандар Атрошчанкаў – журналіст і прэс-сакратар кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава – павінен быць вызвалены зь СІЗА КДБ.

Уплывовая праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікала беларускія ўлады выконваць Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах і неадкладна вызваліць палітвязьняў, а таксама ўключыла ў сьпіс вязьняў сумленьня Аляксандра Атрошчанкава, журналіста й прэс-сакратара кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

Нагадаем, Аляксандар Атрошчанкаў быў арыштаваны дома ўночы зь 19 на 20 сьнежня 2010 году й незаконна ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ. Яму пагражае турэмнае зьняволеньне на тэрмін да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

“Беларуская ўлада абавязаная гарантаваць свабоду самавыяўленьня й сходаў кожнаму, хто знаходзіцца на ейнай тэрыторыі, і кожны, хто знаходзіцца пад сьледзтвам з-за законнага й мірнага выказваньня сваіх палітычных поглядаў будзе разглядацца вязьнем сумленьня”, гаворыцца ў заяве праваабарончай арганізацыі.

“Верагодна, і іншыя арыштаваныя, пра якіх Amnesty International яшчэ не сабрала дастаткова інфармацыі, таксама павінны быць названыя вязьнямі сумленьня”, адзначаецца ў заяве.

Праваабаронцы ўключылі ў гэты сьпіс Андрэя Саньнікава, Уладзімера Някляева, Мікалая Статкевіча, Аляксея Міхалевіча, Зьміцера Бандарэнку, Ірыну Халіп, Аляксандра Фядуты, Анатоля Лябедзьку, Паўла Севярынца, Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Арастовіча, Сяргея Марцалева, Насту Палажанку.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Александр Отрощенков признан узником совести важная новость

Александр Отрощенков – журналист и пресс-секретарь кандидата в президенты Андрея Санникова – должен быть освобожден из СИЗО КГБ.

Влиятельная правозащитная организация Amnesty International призвала белорусские власти соблюдать Международный пакт о гражданских и политических правах и немедленно освободить политзаключенных, а также включила в список узников совести Александра Отрощенкова, журналиста и пресс-секретаря кандидата в президенты Андрея Санникова.

Напомним, Александр Отрощенков был арестован дома в ночь с 19 на 20 декабря 2010 года и незаконно удерживается в СИЗО КГБ. Ему грозит тюремное заключение на срок до 15 лет лишения свободы.

“Белорусская власть обязана гарантировать свободу самовыражения и собраний каждому, кто находится на ее территории, и каждый, кто находится под следствием из-за законного и мирного выражения своих политических взглядов будет рассматриваться узником совести”, говорится в заявлении правозащитной организации.

“Вероятно, и другие арестованные, про которых Amnesty International еще не собрала достаточно информации, также должны быть названы узниками совести”, отмечается в заявлении.

Правозащитники включили в этот список Андрея Санникова, Владимира Некляева, Николая Статкевича, Алексея Михалевича, Дмитрия Бондаренко, Ирину Халип, Александра Федуту, Анатолия Лебедько, Павла Северинца, Александра Отрощенкова, Александра Арестовича, Сергея Марцелева, Анастасию Положанко.

Паводле carter97.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>