2008 29/12

Пятро КузьняцоўСардэчна віншую ўсіх Вас з Новым, 2009-м годам!
Мінулы год быў няпросты дзеля ўсіх нас, але ня будзем забывацца на тое, што гэта быў высакосны год. Традыцыйна мы лічым, што гэта ня вельмі ўдалы час. Тым ня менш, азіраючыся назад, можна казаць: нават нягледзячы на гэта, шмат што атрымлівалася й шмат у чым быў посьпех.

Хай жа наступны, 2009-ы года будзе дзеля Вас больш удалым. Сёньня нам абяцаюць, што з нагоды сусьветнага фінансавага крызысу добрага чакаць нам не даводзіцца. Але ж, нават калі й давядзецца Вам сутыкнуцца з аб’ектыўнымі цяжкасьцямі, і не заўсёды па Вашае віне, няхай іх кампэнсуюць шчасьце, каханьне, добрае самаадчуваньне й выдатны настрой!

І няхай у наступным годзе ўсіх нас чакае больш сапраўднага цяпла. Не “адлігі”, але менавіта цяпла. Якога ўсе Беларусы – безумоўна вартыя!

З шчырай павагаю й найлепшымі пажаданьнямі,
Пятро Кузьняцоў (Гомель)

One thought on “Пятро Кузьняцоў: “Мае шчырыя віншаваньні сябрам і калегам …”!”

  1. Alaksiej says:

    Шчыры дзякуй – табе – мае асабістыя віншаваньні й сымпатыі!
    З НОВЫМ ГОДАМ – у будучыню …! :)

    Шчасьця, здароўя, посьпехаў у справах і памкненьнях …

    Сябрам і родным – шчырае прывітаньне й віншаваньні таксама!

    Прывітаньне й майму роднаму ГОМЕЛЮ!
    У 00-00 на Новы ГОД – УСЕ РАЗАМ СКАЖАМ – БУДЗЬМА!
    І, канешне ж – ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>