2011 02/02
с

Наша даведка: CEDAW – Канвэнцыя аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненьні да жанчынаў. Прынятая ААН 18 сьнежня 1979 году, уступіла ў дзеяньне 3 верасьня 1981 году. Па стане на сьнежань 2010 году Канвэнцыя ўступіла ў сілу для 186 краінаў сьвету. Менавіта спасылаючыся на гэтую канвэнцыю, у 2000 г. Генасамблея ААН абвесьціла 25 лістапада Міжнародным днём барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненьні да жанчынаў. (далей – правапіс першакрыніцы) За захаваннем прынцыпаў Канвенцыі назірае адмысловы Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ўдачыненні да жанчын, які складаецца з 23 экспертаў. Аб выкананні Канвенцыі CEDAW урады краін кожныя 4 гады даюць справаздачу ААН, але Беларусь не рабіла гэтага з 2004 г. Звычайна на некалькі дзён раней эксперты азнаёмліваюцца з альтэрнатыўнымі справаздачамі, каб мець магчымасць узняць найбольш актуальныя праблемы і абмеркаваць іх з прадстаўнікамі ўлады.

На думку адной з ініцыятарак альтэрнатыўнай справаздачы для экспертаў ААН, старшыні “Жаночага незалежнага дэмакратычнага руху” Людмілы Пецінай, за 2002-2007 гады ніякага прагрэсу ў вырашэнні гендэрных пытанняў у Беларусі не адбылося. Напрыклад, улады так і не здолелі прыняць законы пра гендэрную роўнасць і пра супрацьдзеянне хатняму гвалту. Сістэмы абароны ахвяр хатняга гвалту ў краіне таксама па-ранейшаму няма. Між тым, па выніках сацыялагічных даследаванняў, 75% беларускіх жанчын сутыкаліся з рознымі формамі гвалту – псіхалагічным, эканамічным альбо фізічным. Пры гэтым каля 30% жанчын хоць аднойчы ў жыцці перанеслі фізічны гвалт.

Яшчэ адна закранутая праблема – беднасць бедарускіх жанчын, сярод якіх, паводле статыстыкі, у паўтары разы больш людзей з вышэйшай адукацыяй, чым сярод мужчын. У той жа час з-за існуючых у беларускім грамадстве стэрэатыпаў працадаўцы часцей за ўсё даюць мужчынам большыя заробкі, а лік жанчын на кіраўнічых пасадах у 10 разоў меншы, чым мужчын. Пры гэтым, адзначыла Л.Пеціна, дзяржава спрабуе стымуляваць нараджальнасць, бо стала прынята лічыць, што жанчына нібыта занадта занятая сваёй кар’ерай ва ўрон дэмаграфіі. Людміла Пеціна нагадала пра азін з выступаў кіраўніка дзяржавы А.Лукашэнкі, у якім ён казаў пра неабходнасць павялічыць насельніцтва краіны да 20-30 мільёнаў чалавек.

Старшыня праўлення “Цэнтра прававой трансфармацыі” Алена Танкачова ў альтэрнатыўнай справаздачы распавяла экспертам пра лёс палітзняволеных жанчын і пра наказ жанчынам з вуснаў старшыні ЦВК “сядзець дома і варыць боршч”. Па словах Алены Танкачовай, прадстаўнікі ўладаў не змаглі адказаць на многія пытанні камітэту экспертаў ААН. “Нязручнымі” для ўрадоўцаў сталі, напрыклад, пытанне аб працэнце жанчын, якія прагаласавалі на апошніх прэзідэнцкіх выбарах, аб мэтазгоднасці наяўнасці крымінальнага артыкула 193.1 (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі), а таксама аб жорсткіх умовах затрымання жанчын міліцыяй, умовах іх утрымання ў СІЗА. Гаворка ішла, у прыватнасці, пра лёс Ірыны Халіп, Наталлі Радзінай і Настассі Палажанкі, абвінавачваемым у масавых беспарадках. Афіцыйная дэлегацыя ў цэлым не адмаўляла наяўнасць праблем з гендэрнай роўнасцю ў Беларусі, але ўсё ж імкнулася больш гаварыць пра свае планы, чым пра цяперашні стан рэчаў.

У правабаронцаў, тым ня менш, застаецца надзея, што рэкамендацыі Камітэта СЕDAW будуць улічвацца беларускімі ўладамі пры складанні Нацыянальнага плана дзеянняў па забеспячэнню гендэрнай роўнасці на 2011-2015 гады.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Выборы, борщ, насилие и тюрьма. Правозащитники в ООН – о проблемах соотечественниц Наша справка: CEDAW – Конвенция о ликвидации всех форм дискриминации в отношении женщин. Принята ООН 18 декабря 1979 года, вступила в действие 3 сентября 1981 года. По состоянию на декабрь 2010 года Конвенция вступила в силу для 186 стран мира. Именно ссылаясь на эту конвенцию, в 2000 г. Генассамблея ООН объявила 25 ноября Международным днем борьбы за ликвидацию насилия в отношении женщин. За соблюдением принципов Конвенции наблюдает специальный Комитет по ликвидации дискриминации в отношении женщин, состоящий из 23 экспертов. О выполнении Конвенции CEDAW правительства стран каждые 4 года дают отчет ООН, но Беларусь не делала этого с 2004 г. Обычно предварительно эксперты знакомятся с альтернативной точкой зрения на проблему, чтобы иметь возможность поднять наиболее актуальные вопросы и обсудить их с представителями власти.

По мнению одной из инициаторов альтернативного отчета, председателя “Женского независимого демократического движения” Людмилы Петиной, за 2002-2007 годы никакого прогресса в решении гендерных вопросов в Беларуси не произошло. Например, власти так и не сумели принять законы о гендерном равенстве и о противодействии домашнему насилию. Системы защиты жертв домашнего насилия в стране также по-прежнему нет. Между тем, по результатам социологических исследований, 75% белорусских женщин сталкивались с различными формами насилия. При этом около 30% женщин хоть раз в жизни перенесли физическое насилие.

Ещё одна затронутая проблема – бедность белорусских женщин, среди которых, по статистике, в полтора раза больше людей с высшим образованием, чем среди мужчин. В то же время из-за существующих в белорусском обществе стереотипов работодатели чаще всего дают мужчинам большую зарплату, а число женщин на руководящих должностях в 10 раз меньше, чем мужчин. При этом, отметила Л. Петина, государство пытается стимулировать рождаемость, так как стало принято считать, что женщина якобы слишком занята своей карьерой в ущерб демографии. Людмила Петина напомнила о выступлении главы государства А. Лукашенко, в котором он говорил о необходимости увеличить население страны до 20-30 миллионов человек.

Председатель правления “Центра правовой трансформации” Елена Тонкачева рассказала экспертам о судьбе политзаключенных женщин и о наказе женщинам из уст председателя ЦИК “сидеть дома и варить борщ”. По словам Елены Тонкачевой, представители власти не смогли ответить на многие вопросы комитета экспертов ООН. “Неудобными” для представителей правительства стали, например, вопрос о проценте женщин, которые проголосовали на последних президентских выборах, о целесообразности наличия уголовной статьи 193.1 (деятельность от имени незарегистрированной организации), а также о жестких условиях задержания женщин милицией, условиях их содержания в СИЗО. Речь шла, в частности, о судьбе Ирины Халип, Натальи Радиной и Анастасии Положанко, обвиняемых в массовых беспорядках. Официальная делегация в целом не отрицала наличие проблем с гендерным равенством в Беларуси, но все же старалась больше говорить о своих планах, чем о нынешнем положении вещей.

У правозащитников, тем не менее, остается надежда, что рекомендации Комитета СЕDAW будут учитываться белорусскими властями при составлении Национального плана действий по обеспечению гендерного равенства на 2011-2015 годы.

Паводле spring96.org

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

www.ptrava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>