2008 29/12

Alaksiej LapickiВельмі ўдзячны за віншавальную ініцыятыву з Гомеля!
І з задавальненьнем далучаюся да пераднавагодніх і (лепш пазьней чым ніколі) Калядных віншаваньняў: зь вялікім сьвятам Вас усіх – з Раством Хрыстовым! РАСТВО й новая вялікая НАДЗЕЯ для кожнага, якая адкрылася разам зь ІМ – неяк таямніча й неадступна, зноў і зноў нараджаецца ў нашых сэрцах напярэдадні НОВАГА ГОДУ – паўстае сваеасаблівай, непазьбежнай, новай прыступкаю ў будучыню …

А будучыня заўсёды таямнічая й цікавая. Яна настолькі ж радасная й сьветлая, наколькі мы – вартыя сустрэчы зь ёю.

Зь сьветлымі сэрцамі й чыстымі памкненьнямі, з пажаданьнямі цяпла й любові, пяшчоты й ласкі, каханьня … з сапраўды невычарпальнай надзеяй і вераю ў лепшае … – толькі так можна выстаяць, перамагчы й пераўзыйсьці ўсе нягоды. Бо мужнасьць і цярплівасьць, сапраўдная сіла – там, дзе рэальна прысутныя й жывыя: любоў, надзея й вера.

Запрашаю кожнага не спыняцца й спрабаваць адкрыць для сябе гэтую найсьвяцейшую ТАЯМНІЦУ радаснага спакою, адчуць ЕЙНУЮ прысутнасьць, ЕЙНЫ тонкі струмень пяшчотнага цяпла ўва ўласным сэрцы … Гэта, сапраўды – сьвятло ад сьвятла тае славутае, ЧАРОЎНАЕ ЗОРКІ, якой і сёньня асьвятляецца наш агульны шлях у БУДУЧЫНЮ …

Будзьма разам!
Будзьма ў любові!
БУДЗЬМА!

І НОВЫ ГОД адорыць цяплом!
Ён прынясе ня проста спадзяваньні, але й сапраўдную радасьць, шчырыя ўсьмешкі, пяшчотныя абдымкі … посьпехі, чаканыя эдабыткі й даброты!

Аляксей Лапіцкі,
Licviny-INFA,
Жодзіна.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>