Не забірай жыцьцё!
2011 10/02
Ціск на адвакатаў, Менск

Ціск на адвакатаў, Менск

Да адваката зьняволенага кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча Алега Агеева на працоўнае месца ў адвакацкую кансультацыю Ленінскага раёну Менску каля 11 гадзінаў раніцы завіталі супрацоўнікі КДБ. Прад’явіўшы ордэр, яны прыступілі да выняцьця дакумэнтаў, датычных ягонай адвакацкай дзейнасьці.

Як стала вядома, апэратыўнікі ня мелі пастановы на ператрус, аднак паказалі паперу за подпісам начальніка ўпраўленьня КДБ па Менску й Менскай вобласьці. Адмовіўшыся адказваць на пытаньні адвакатаў аб тым, у межах якіх працэсуальных дзеяньняў праводзіцца праверка, апэратыўнікі сыйшлі ні з чым.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч упэўнены, што інцыдэнт з адвакатам Агеевым яскрава выявіў сапраўдную сутнасьць і мэтады расьледваньня крымінальнай справы, якая была ўзбуджаная па падзеях 19 сьнежня 2010 году.

Гэтыя дзеяньні супрацоўнікаў КДБ ляжаць у адным шэрагу з папярэднімі фактамі ўціску на адвакатаў, якія абараняюць інтарэсы абвінавачаных у крымінальнай справе з боку Міністэрства юстыцыі. Абсурдна, што адвакаты ня могуць паўнавартасна рэалізаваць сваё прафэсыйнае права на спатканьне з абвінавачанымі сам насам, як гэта прадугледжана заканадаўствам.

Чарговы факт ціску на адвакатаў яшчэ раз падцьвярджае, што сьледства па крымінальнай справе адбываецца з грубымі парушэньнямі правоў абвінавачаных, у тым ліку й права на абарону.

Адвакат адчувае павышаную ўвагу да сваёй пэрсоны ад пачатку студзеня. Некалькі разоў ягоная адвакацкая дзейнасьць падлягала праверцы з боку Міністэрства юстыцыі.

Алег Агееў зьяўляецца сябрам Прэзыдыюму Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў. Ад самага пачатку затрыманьня Алеся Міхалевіча абараняў ягоныя інтарэсы.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Сотрудников КГБ заинтересовали служебные бумаги адвоката Агеева (дополнено)

К адвокату заключенного кандидата в президенты Александра Михалевича Олега Агеева на рабочее место в адвокатскую консультацию Ленинского района Минска около 11 часов утра пожаловали сотрудники КГБ. Предъявив ордер, они приступили к выемке документов, касающихся его адвокатской деятельности.

Правозащитник Валентин Стефанович уверен, что инцидент с адвокатом Агеевым ярко выявил истинную сущность и методы расследования уголовного дела, которое было возбуждено по событиям 19 декабря 2010 года.

Эти действия сотрудников КГБ лежат в одном ряду с предыдущими фактами давления адвокатов, защищающих интересы обвиняемых по уголовному делу со стороны Министерства юстиции. Абсурдно, что адвокаты не могут полноценно реализовать своё профессиональное право на свидание с обвиняемыми один на один, как это предусмотрено законодательством.

Очередной факт давления на адвокатов еще раз подтверждает, что следствие по уголовному делу проходит с грубыми нарушениями прав обвиняемых, в том числе и право на защиту.

Олег Агеев является членом Президиума Минской городской коллегии адвокатов. С самого начала задержания Алеся Михалевича защищал его интересы.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>