2011 15/02
amnestyinternaд

Amnesty International лічыць, што Праваабарончы цэнтар “Вясна” і ягоных супрацоўнікаў мэтанакіравана перасьледуюць за законную праваабарончую дзейнасьць, і просіць вярнуць усё канфіскаванае падчас ператрусу абсталяваньне. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным уплывовай міжнароднай арганізацыяй дакладзе – “Бясьпека, мір і парадак?”: Парушэньні пасьля выбараў у Беларусі”. (далей – правапіс першакрыніцы)

У дакладзе Amnesty International асобнае месца адводзіцца становішчу праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў-2010. У публікацыі гаворыцца, што “ад дня дэманстрацыі 19 снежня адзначаліся паўсюдныя парушэнні правоў тых, хто фіксаваў парушэнні правоў чалавека і імкнуўся падтрымаць ахвяраў міліцэйскага самавольства, а таксама тых, каго несправядліва абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў”. Далей адзначаецца, што ўлады, якія дзейнічаюць насуперак абавязальніцтвам Беларусі як удзельніцы Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, нагнятаюць атмасферу страху праз ціск на праваабарончую супольнасць краіны:

“Праваабарончыя арганізацыі ў Беларусі дзейнічаюць у варожай абстаноўцы, і Amnesty International дакументальна адзначала тыя цяжкасці, з якімі яны сутыкаюцца пры рэгістрацыі арганізацый і ажыццяўленні сваёй дзейнасці.

Нягледзячы на гэтыя цяжкасці, яны выконваюць неацэнную працу, фіксуючы парушэнні правоў чалавека і аказваючы прававую дапамогу насельніцтву. Пасля выбараў 19 снежня становішча тых нешматлікіх арганізацый, якія працягваюць адсочваць парушэнні правоў чалавека, толькі пагоршылася. КДБ праводзіў ператрусы ў праваабарончых арганізацыях па ўсёй краіне, адбіраў іх маёмасць і дапытваў супрацоўнікаў. Маштаб гэтых дзеянняў наводзіць на думку аб тым, што ўлады маюць намер не столькі праводзіць абгрунтаванае расследаванне, колькі запалохваць праваабарончыя арганізацыі”.

Прыводзячы ў сваім дакладзе такія інцыдэнты, як затрыманне ў ноч на 20 снежня старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака, які ажыццяўляў маніторынг выканання правоў дэманстрантаў, ператрусы ў офісах БХК і ПЦ “Вясна”, а таксама ў прыватных жылых памяшканнях кіраўнікоў арганізацый Алега Гулака і Алеся Бяляцкага, афіцыйнае папярэджанне Мінюста на адрас БХК з нагоды дакладу арганізацыі Спецыяльнаму дакладчыку ААН, Amnesty International заклікае беларускія ўлады забяспечваць права на свабоду аб’яднанняў і права БХК, “Вясны” і іншых няўрадавых арганізацый на законную дзейнасць па абароне правоў чалавека.

“Закручванне гаек”, якое паследвала за прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня, паставіла чарговы рэкорд са знакам мінус у тым, што тычыцца стану правоў чалавека ў Беларусі. Адзіны спосаб спыніць гэта – неадкладна вызваліць усіх вязняў сумлення, пачаць выконваць правы затрыманых і правесці дбайнае, бесстаронняе і незалежнае расследаванне парушэнняў правоў чалавека. Як паказалі нядаўнія падзеі, бяспека асобна ад выканання правоў чалавека не існуе”, – гаворыцца ў Заключэнні дакладу.

Amnesty International сярод іншага рэкамендуе беларускім уладам “паклапаціцца аб тым, каб праваабаронцы, юрысты і іншыя суб’екты грамадзянскай супольнасці маглі бесперашкодна весці законную дзейнасць, не асцерагаючыся рэпрэсій ці сабатажу; вярнуць камп’ютэрнае абсталяванне і іншыя матэрыялы, канфіскаваныя з офісаў Беларускага Хельсінкскага камітэта, Праваабарончага цэнтру “Вясна” і іншых праваабарончых і грамадскіх арганізацый”.

Арганізацыя таксама заклікае міжнародную супольнасць асудзіць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і ў ходзе любога дыялогу ставіць пад пытанне палітыку беларускіх уладаў у галіне правоў чалавека.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Amnesty International: Правозащитный центр «Вясна» целенаправленно преследуют за законную правозащитную деятельность

Amnesty International считает, что Правозащитный центр «Вясна» и его сотрудников целенаправленно преследуют за законную правозащитную деятельность, и просит вернуть всё изъятое в ходе обыска оборудование. Об этом говорится в опубликованном влиятельной международной организацией докладе – «Безопасность, мир и порядок?»: Нарушения после выборов в Беларуси».

В докладе Amnesty International отдельное место отводится положению правозащитников и правозащитных организаций в Беларуси после президентских выборов-2010. В публикации говорится, что «со дня демонстрации 19 декабря отмечались повсеместные нарушения прав тех, кто фиксировал нарушения прав человека и старался поддержать жертв милицейского произвола, а также тех, кого несправедливо обвинили в организации массовых беспорядков». Далее отмечается, что власти, действуя вопреки обязательствам Беларуси как участника Международного пакта о гражданских и политических правах, нагнетают атмосферу страха через давление на правозащитное сообщество страны:

«Правозащитные организации в Беларуси действуют во враждебной обстановке, и Amnesty International документально отмечала те трудности, с которыми они сталкиваются при регистрации организаций и осуществлении своей деятельности.
Несмотря на эти трудности, они выполняют неоценимую работу, фиксируя нарушения прав человека и оказывая правовую помощь населению. После выборов 19 декабря положение тех немногих организаций, которые продолжают отслеживать нарушения прав человека, лишь ухудшилось. КГБ проводил обыски в правозащитных организациях по всей стране, изымал их имущество и допрашивал сотрудников. Масштаб этих действий наводит на мысль о том, что власти намерены не столько проводить обоснованные расследования, сколько запугивать правозащитные организации».

Приводя в своем докладе такие инциденты, как задержание в ночь на 20 декабря Председателя Белорусского Хельсинского комитета Олега Гулака, осуществлявшего мониторинг соблюдения прав демонстрантов, обыски в офисах БХК и ПЦ «Вясна», а также в частных жилых помещениях руководителей организаций Олега Гулака и Алеся Беляцкого, официальное предупреждение Минюста в адрес БХК по поводу доклада организации Специальному докладчику ООН, Amnesty International призывает белорусские власти соблюдать право на свободу объединений и право БХК, ПЦ «Вясна» и других неправительственных организаций на законную деятельность по защите прав человека.

«Закручивание гаек», последовавшее за президентскими выборами 19 декабря, поставило очередной рекорд со знаком минус в том, что касается состояния прав человека в Беларуси. Единственный способ обратить это вспять – незамедлительно освободить всех узников совести, начать соблюдать права задержанных и провести тщательное, беспристрастное и независимое расследование нарушений прав человека. Как показали недавние события, безопасность отдельно от соблюдения прав человека не существует», – говорится в Заключении доклада.

Amnesty International среди прочего рекомендует белорусским властям «позаботиться о том, чтобы правозащитники, юристы и другие субъекты гражданского общества могли беспрепятственно вести законную деятельность, не опасаясь репрессий или саботажа; вернуть компьютерное оборудование и другие материалы, изъятые из офисов Белорусского Хельсинского комитета, Правозащитного центра «Вясна» и других правозащитных и общественных организаций».

Организация также призывает международное сообщество осудить нарушения прав человека в Беларуси и в ходе любого диалога ставить под вопрос политику белорусских властей в области прав человека.

Файлы

  • Amnesty International:«Безопасность, мир и порядок?»: Нарушения после выборов в Беларуси (1.10 Mb)
  • Leave a Reply

    Your email address will not be published. Required fields are marked *


    *

    You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>