2011 14/02
Міліцыя, Жодзіна

Міліцыя, Жодзіна

14 лютага да праваабаронцы ПЦ “Вясна” з Жодзіна Аляксея Лапіцкага затэлефанаваў чалавек, які прадставіўся сьледчым міліцыі, капітанам Сяргеем Цюльманковым.

Супрацоўнік Жодзінскага ГАЎС выказаў жаданьне сустрэцца з А.Лапіцкім для размовы й правядзеньня дактыляскапічнае працэдуры. На пытаньне, у межах якой справы мяркуецца праводзіць дадзеныя дзеяньні й наколькі гэта ўсё тэрміновае ды абавязковае для выкананьня, сп. Цюльманкоў адказаў: “Гэтыя дзеяньні зьдзяйсьняюцца ў межах адпаведнага Закону Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай дактыляскапічнай рэгістрацыі“ і праводзяцца не ў межах нейкай справы, а плянава – па даведзеных ад начальства адмысловых сьпісах.”

“Я не запалохваю, а проста распавядаю пра магчымыя наступствы. У нас быў такі выпадак у лістападзе 2009 году – адзін з жодзінцаў, які адмаўляўся дабраахвотна здаць адбіткі пальцаў быў асуджаны й атрымаў адміністратыўны штраф у памеры 20 базавых велічыняў. Акрамя таго, яму пасьля гэтага ўсё роўна прыйшлося здаць адбіткі пальцаў,” – быццам паміж іншым дадаў міліцыянт “па-сяброўску”.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі адзначыў, што прымусовая масавая дактыляскапія абражае чалавечую годнасьць і таму яна ня можа лічыцца правамернай у дачыненьні да шырокага кола асобаў, асабліва калі яна не прадыктаваная лёгікай сьледства й праводзіцца фактычна гвалтоўна без прадугледжанай законам неабходнасьці. Праваабаронца паабяцаў сп. Цюльманкову прыглядзецца да палажэньняў узгаданага закону й высьветліць, на колькі ягоныя нормы адпавядаюць нормам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, наколькі яны не парушаюць гарантаваныя Асноўным Законам краіны правы й свабоды грамадзянаў Беларусі ды жыхароў Жодзіна, у прыватнасьці.

“У выпадку знойдзеных неадпаведнасьцяў у законе альбо ў вашых дзеяньнях прыйдзецца аспрэчваць іх неправамернасьць у адпаведным парадку,” – зазначыў праваабаронца. А.Лапіцкі папрасіў капітана міліцыі не праяўляць празьмерную пасьпешлівасьць ды нецярплівасьць у пытаньнях выкананьня даведзенага да яго пляну па зьняцьці адбіткаў пальцаў. Таксама, ён адмовіўся прадстаўляць нумар свайго мабільнага тэлефону і адзначыў пры гэтым, што сам зможа патэлефанаваць у Жодзінскі ГАЎС, калі дастаткова вывучыць дадзенае пытаньне й зьявіцца такая неабходнасьць.

На думку Аляксея Лапіцкага, дзеяньні супрацоўнікаў Жодзінскага ГАЎС па масавай плянавай ды прымусовай дактыляскапічнай рэгістрацыі насельніцтва маюць вельмі сумніўны й відавочна неправамерны характар, бо супярэчаць лёгіцы базавых нормаў права (арт. арт. 25 і 23 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), а таксама прадстаўленых у спэцыялізаваным законе мэтам дактыляскапічнае працэдуры. Пры гэтым, неаднаабразнае, недакладнае прачытаньне закону й скажонае разуменьне ягоных мэтаў, задачаў, саміх падставаў для правядзеньня абавязковае дактыляскапіі – прыводзіць да значных злоўжываньняў службовым становішчам і да значнага пашырэньня кола суб’ектаў для прымусовага ўзьдзеяньня, недапушчальнага адміністратыўнага ўціску на грамадзянаў, іхнага перасьледу ва ўмовах грубага парушэньня асноўных Канстытуцыйных правоў і свабодаў.

Зьмястоўны матэрыял па адзначанай праблеме з заўвагамі экспэртаў права и прыкладам заявы можна паглядзець тут.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В день Святого Валентина – Жодинская милиция предложила свои “услуги” правозащитнику …

14 февраля к правозащитнику ПЦ “Весна” с Жодино Алексею Лапицкому позвонил человек, который представился следователем милиции, капитаном Сергеем Тюльманковым.

Сотрудник Жодинского ГОВД высказал желание встретиться с А.Лапицким для разговора и проведения доктилоскопической процедуры. На вопрос, в границах какого дела предполагается проводить данные действия и насколько это все срочно и обязательно для исполнения, тов. Тюльманков ответип: “Эти действия осуществляются в рамках соответствующего Закона Республики Беларусь “О государственной доктилоскопической регистрации” и проводятся не в рамках какого-то дела, а планово – по доведённым от начальства специальным спискам.”

“Я не запугиваю, а просто рассказываю про возможные последствия. У нас был такой случай в ноябре 2009 года – один с жодинцев, который отказывался добровольно сдать отпечатки пальцев был осужден и получил административный штраф в размере 20 базовых величин. Помимо того, ему после этого всё равно пришлось здать отпечатки пальцев,” – как бы между прочим добавил милиционер “по-дружески”.

Алексей Лапицкий отметил, что принудительная массовая доктилоскопия оскорбляет человеческое достоинство и потому она не может считаться правомерной в отношении широкого круга лиц, в особенности когда она не продиктована логикой следствия и проводится фактически насильственно без предусмотренной законам неабходимости. Правозащитник пообещал тов. Тюльманкову присмотреться к положениям отмеченного закона и выяснить, на сколько его нормы соответствуют нормам Конституции Республики Беларусь, насколько они не нарушают гарантированные Основным Законам страны права и свободы граждан Беларуси и жителей Жодино, в частности.

“В случае найденных несоответствий в законе либо в ваших действиях придётся оспаривать их неправомерность в соответствующем порядке,” – отметил правозащитник. А.Лапицкий попросил капитана милиции не проявлять чрезмерную тороплівость и нетерпение по вопросам выполнения доведенного ему плана по снятию отпечатков пальцев. Также, он отказался представлять номер своего мобильного телефона и отметил при этом, что сам сможет позвонить в Жодинский ГОВД, когда достаточно изучить данный вопрос и появится такая необходимость.

По мнению Алексея Лапицкого, действия сотрудников Жодинского ГОВД по массовой плановой и принудительной дактилоскопической регистрации населения имеют очень сомнительный и очевидно неправомерный характер, так как они противоречат логике базовых норм права (ст. ст. 25 и 23 Конституции Республики Беларусь), а также представленным в специализированном законе целям дактилоскопической процедуры. При этом, неоднообразное, неточное прочтение закона и искаженное понимание его целей, задач, самих оснований для проведения обязательной дактилоскопии – приводить к значительным злоупотреблениям служебным положениям и значительно расширяет круг субъектов для принудительного воздействия, недопустимого административного давления на граждан, их преследования в условиях грубого нарушения основных Конституционных прав и свобод.

Содержательный материал по отмеченной проблеме с замечаниями экспертов права и примером заявления можно посмотреть здесь

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

One thought on “У дзень Сьвятога Валянціна – Жодзінская міліцыя прапанавала свае “паслугі” праваабаронцу …”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>