22 красавіка, сядзіба Партыі БНФ. Адбылося паседжаньне Аргкамітэту Чарнобыльскага Шляху. Нагадаем, што ўчора Менгарвыканкам дазволіў правесьці жалобнае шэсьце па маршруце Акадэмія навук – парк Дружбы народаў. Вынікі нарады сябраў Аргкамітэту былі прэзэнтаваныя на прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася ў сядзібе Партыі БНФ.
“Мы вырашылі правесьці мітынг на дазволеным месцы збору, каля Акадэміі навук, а затым прайсьці жалобным шэсьцем да Чарнобыльскай капліцы, што на перасячэньні вуліц Карастаянава і Арлоўскай, – кажа сябра Аргкамітэту Віктар Карняенка. – Зьмястоўная частка будзе выглядаць так: лёзунгі “Здаровае насельніцтва”, “Сацыяльныя гарантыі пацярпелым на ЧАЭС” і “НЕ будаўніцтву АЭС без належнага грамадзкага кантролю і экспэртызы”.
Адзін з заяўнікаў шэсьця Ігар Рынкевіч сказаў, што асноўнай тэмаю свайго выступу падчас мітынгу 26 красавіка бачыць прававы Чарнобыль, які пануе на Беларусі.
Па матэрыялах pbnf.org