2008 27/05

Міхаіл СьнягірЗаяўнікі па справе аб неправамерных дзеяньнях перапранутых міліцыянтаў на 23.03.2006г. у Жодзіне 17.05.2008г. атрымалі адказ ад 14.05.2008г. за №0700-63-2008 з Абласной пракуратуры, падпісаны пракурорам Менскай вобласьці Сьнегіром М.В.

Нагадаем, што скарга ў Абласную пракуратуру была пададзеная па факце непрыняцьця мераў пракурорскага рэагаваньня Жодзінскай пракуратураю, якая не заўважыла ў дзеяньнях міліцыянтаў скаладу правапарушэньня.

Апошнія 23.03.2006г., учасе правядзеньня сьвяточных мерапрыемстваў у гонар 90-х угодкаў абвяшчэньня БНР у Жодзіне, знаходзіліся ў цывільнай вопратцы і нічым сябе не выяўлялі як міліцыянты, а ў далейшым – не прадстаўляліся й не рэагавалі на законныя патрабаваньні грамадзянаў, не спынялі гвалтоўныя дзеяньні. Так, без аніякіх фармальнасьцяў яны вырвалі з рук праваабронцы Аляксея Лапіцкага ягоную прыватную фотакамэру і схавалі яе, у далейшым напрацягу бліжэйшых 10 хвілінаў без дазволу гаспадароў яны выдалілі зь яе ўсе наяўныя фотаздымкі. Пры гэтым, яны ігнаравалі ўсе пратэсты ўладальнікаў інфармацыі і іхныя патрабаваньні спыніць незаконныя дзеяньні.

Прысутныя непадалёк міліцыянты ў форме (але без апазнавальных бэйджаў) альбо не прадстаўляліся, альбо не прымалі меры па спыненьні правапарушэньняў.

Адказ пракурора горада Літвіненкі В.Д., які скіроўваўся да заяўнікоў, Сьвятланы Лапіцкай і Аляксея Лапіцкага, ігнараваў усе дадзеныя факты, аднак прызнаваў факт выдаленьня з прыватнай фотакамэры фотаздымкаў супрацоўнікамі Жодзінскага ГАЎС (міліцыянты Гайдук і Каралёў). Аднак, замест прыняцьця належных мераў па дазеных абставінах, Жодзінскай пракуратураю была зроблена спроба аказаць недапушчальны ціск на саміх заяўнікоў. Што вынікала з самаго тэксту афіцыйнага адказу заяўнікам, падпісанага пракурорам горада Жодзіна Літвіненкам В.Д. (гл. у далучаных спасылках).

Таму, заяўнікі ў Аблпракуратуру вымушаныя былі прасіць пракурора Менскай вобласьці прыняць належныя меры пракурорскага рэагаваньня па ўсіх адзначаных і ўстаноўленых фактах правапарушэньняў з боку як супрацоўнікаў Жодзінскага ГАЎС, гэтак і Жодзінскай пракуратуры.

У сваім адказе пракурор Менскай вобласьці Сьнягір М.В. зазначыў, што “па выніках разгляду Вашай скаргі падстаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання не выяўлена”.

За заяўнікамі “тактычна абыходліва” пакідаецца права на аспрэчваньне дадзенага адказу ў Генэральнай пракуратуры Рэспубліцы Беларусь.

Алесь Лета
Licviny-INFA,
Жодзіна

Адказ з Аблпракуратуры (арк.1)

Адказ з Аблпракуратуры (арк.2)

Больш падрабязна пра падзеі 23.03.2008г., заяву ў Жодзінскую пракуратуру і ейны адказ глядзі тут.

ПРЭС-РЭЛІЗ

Адказ з Жодзінскай пракуратуры – не ўразіў арыгінальнасьцю

Пацярпелыя ўчасе сьвяткаваньня Дня Волі ў Жодзіне падаюць скаргі на дзеяньні перапранутых міліцыянтаў у мясцовы ГАЎС і пракуратуру.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>