2011 22/02
Ales` Bialacki, Miensk

Ales` Bialacki, Miensk

Старшыню праваабарончага цэнтру «Вясна» папярэдзіла Генэральная пракуратура. Але ён і ня думае адмаўляцца ад сваёй справы.

Як мы паведамлялі, 16 лютага старшыня Праваабарончага Цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі па выкліку наведаў Генэральную пракуратуру Беларусі. Там праваабаронцу папярэдзілі аб недапушчальнасьці дзеяньняў ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Ды Бяляцкі й здагадваўся, што яго выклікаюць менавіта для гэтага.

«Гутарку са мною праводзіў супрацоўнік пракуратуры Павал Елесеяў. Ён уручыў мне папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня закону. Прычым у гэтым папярэджаньні асноўныя спасылкі ідуць на працу Праваабарончага Цэнтру «Вясна», і гаворыцца, што мы існуем у незарэгістраваным выглядзе. І у сувязі з гэтым нашая дзейнасьць супярэчыць беларускаму заканадаўству, а пракуратура афіцыйна папярэджвае аб недапушчальнасьці парушэньня закону. Таксама там растлумачана, што ў выпадку наступнага парушэньня заканадаўства будзе разгледжаные пытаньне аб прыцягненьні мяне да адказнасьці. Такая фармальная працэдура… Даваць нейкія тлумачэньні я адмовіўся, маючы на гэта канстытуцыйнае права. Тым ня менш, гэтае папярэджаньне мы атрымалі», – распавёў ён «Эўрарадыё».

Па меркаваньні Алеся Бяляцкага, улады «узгадалі» распаўсюджаную некалькі гадоў назад практыку папярэджаньняў за дзейнасьць, якая нібы парушае беларускае заканадаўства.

«І да прадстаўнікоў «Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі», і ў прынцыпе да журналістаў пачалі ізноў ужывацца такія папярэджаньні… Праваабаронцы ж атрымалі першае такое папярэджаньне. Гэта кажа аб тым, што пашыраецца вобласьць ціску, які практыкуюць беларускія ўлады да грамадзянскай супольнасьці. У яе ўвайшлі ўжо і праваабаронцы, хоць нашая дзейнасьць гарантаваная нам «Дэкларацыяй аб праваабаронцах», прынятай ААН у 1998 годзе. Беларусь відавочна ідзе на парушэньне міжнародных дамоваў. І спрабуе нейкім чынам аказаць ціск на дзейнасьць прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў, у прыватнасьці праваабарончых.

Натуральна, я буду пярэчыць гэтаму, у законным парадку: будзе падрыхтаваная скарга да генпракурора, затым у суд, а таксама на міжнародным узроўні. Бо Беларусь груба парушае міжнародныя абавязальніцтвы, якія ўзяла на сябе. Тым больш мы, праваабаронцы, ня можам дапусьціць, каб гэта ўсё сыйшло з рук», — кажа праваабаронца.

Нягледзячы на атрыманае папярэджаньне, Алесь Беляцкий не плянуе адмаўляцца ад праваабарончай дзейнасьці:

«Паддавацца вось такому шантажу, інакш гэта не назавеш, з боку дзяржаўных ворганаў, які яны распачалі перад гэтым працэсам, датычным удзельнікаў акцыі 19 сьнежня, нам нельга».

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Беляцкий: Нельзя поддаваться шантажу со стороны властей!

Председателя правозащитного центра «Вясна» предупредила Генеральная прокуратура. Но он и не думает отказываться от своего дела.

16 февраля председатель правозащитного центра «Весна» Алесь Беляцкий по вызову посетил Генеральную прокуратуру Беларуси. Там правозащитника предупредили о недопустимости действий от имени незарегистрированной организации. Да Беляцкий и догадывался, что его вызывают именно для этого.

«Разговор со мной проводил сотрудник прокуратуры Павел Елесеев. Он вручил мне предупреждение о недопустимости нарушения закона. Причем в этом предупреждении основные ссылки идут на работу правозащитного центра «Весна», и говорится, что мы существуем в незарегистрированном виде. И в связи с этим наша деятельность противоречит белорусскому законодательству, а прокуратура официально предупреждает о недопустимости нарушения закона. Также там разъяснено, что в случае дальнейшего нарушения законодательства будет рассмотрен вопрос о привлечении меня к ответственности. Такова формальная процедура… Давать какие-то объяснения я отказался, имея на это конституционное право. Тем не менее, это предупреждение мы получили», – рассказал он «Еврорадио».

По мнению Алеся Беляцкого, власти «вспомнили» распространенную несколько лет назад практику предупреждений за деятельность, которая якобы нарушает белорусское законодательство.

«И к представителям «Белорусского Христианской Демократии», и в принципе к журналистам начали вновь применяться такие предупреждения… Правозащитники же получили первое такое предупреждение. Это говорит о том, что расширяется область давления, которое практикуют белорусские власти к гражданскому обществу. В нее вошли уже и правозащитники, хотя наша деятельность гарантирована нам «Декларацией о правозащитниках», принятой ООН в 1998 году. Беларусь явно идет на нарушение международных соглашений. И пытается каким-то образом оказать давление на деятельность представителей неправительственных организаций, в частности правозащитных.

Естественно, я буду противиться этому, в законном порядке: будет подготовлена жалоба к генпрокурору, затем в суд, а также на международном уровне. Ведь Беларусь грубо нарушает международные обязательства, которые взяла на себя. Тем более мы, правозащитники, не можем допустить, чтобы это все ушло из рук», — говорит правозащитник.

Несмотря на полученное предупреждение, Алесь Беляцкий не планирует отказываться от правозащитной деятельности:

«Поддаваться вот такому шантажу, иначе это не назовешь, со стороны государственных органов, который они предприняли перед этим процессом, который касается участников акции 19 декабря, нам нельзя».

Паводле сharter97.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Fota: Ales`Licviny-INFO

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>