2011 22/02
knaulapr350

У дапаўненьне да ранейшай інфармацыі пра спыненьне ліцэнзіяў на ажыцьцяўленьне адвакацкай дзейнаьці, выдадзеных Уладзімеру Тоўсьціку, Тамары Гараевай, Алегу Агееву й Тацяне Агеевай, спэцдакладчыку ААН па незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў сп. Габрыэле Кнаўль накіраваныя новыя факты пра перасьлед адвакатаў. (далей – правапіс першакрыніцы)

Мінюст вывеў кіраўніка Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанку са складу Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасьці. Гэты загад міністра юстыцыі Галаванава быў апублікаваны на сайце міністэрства 18 лютага.

У звязку з гэтым прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці Беларусі паведамляюць:” У нас ёсць усе падставы меркаваць, што выключэньне Аляксандра Пыльчанка з Кваліфікацыйнай камісіі выкліканае ягоным каментарыем наконт спыненьня ліцэнзій адвакатаў В. Тоўсціка, Т. Гараевай, А. Агеева і Т. Агеевай.

У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву БелаПАН Аляксандр выказаў сваё меркаванне аб тым, што “ў Беларусі склалася крытычная сітуацыя, якая рэальна пагражае незалежнасьці адвакатуры, у сувязі з тым, што “ў дачыненні да чатырох названых адвакатаў ніякіх прадстаўленьняў па іх прафесійнай дзейнасці ў калегію не ўносілася, ніякіх дысцыплінарных вытворчасцяў у дачыненьні да іх не ўзбуджалася”.

Ён таксама паведаміў, што на пашыраным пасяджэньні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў абмяркоўвалася ініцыятыва Мінюста па прыняцьці правілаў прафесійнай этыкі адвакатаў. Падобныя правілы, падкрэсліў Аляксандр Пыльчанка, “павінны прымацца выключна адвакацкай супольнасцю, і ўвесь кіруючы склад Мінскай гарадской калегіі адвакатаў лічыць сітуацыю крытычнай і рэальна пагрозлівай, як незалежнасьці адвакатуры як прававога інстытута, так і незалежнасьці адвакатаў паасобку”

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Спецдокладчику ООН по независимости судей и адвокатов направлены новые факты про преследованию адвокатов

В дополнение к прежней информации про остановку лицензий на ведение адвокатской деятельности, изданных Уладзімеру Тоўсьціку, Тамары Гараевай, Олегу Агееву и Татьяне Агеевой, спецдокладчику ООН по независимости судей и адвокатов г-же Габриеле Кнаўль направлены новые факты про преследование адвокатов.

Минюст вывеў руководителя Минской городской коллегии адвокатов Александра Пыльченко из состава Квалификационной комиссии по вопросам адвокатской деятельности. Этот приказ министра юстиции Галаванова был опубликован на сайте министерства 18 февраля.

В связи с этим представители правозащитного сообщества Беларуси сообщают: ” У нас есть все основания полагать, что исключение Александра Пыльченко из Квалификационной комиссии вызвано его комментарием насчёт остановки лицензий адвокатов В. Толскика, Т. Гораевой, А. Агеева и Т. Агеевой.

В интервью информационному агентству БЕЛАПАН Александр высказал своё мнение о том, что “в Беларуси сложилась критичная ситуация, которая реально угрожает независимости адвокатуры, в связи с тем, что “применительно к четырём названным адвокатам никаких прадставлений по их профессиональной деятельности в коллегию не вносилось, никаких дисциплинарных производств в отношении  их не возбуждалось”.

Он также сообщил, что на расширенном заседании Минской городской коллегии адвокатов обсуждалась инициатива Минюста по принятии правил профессиональной этики адвокатов. Подобные правила, подчеркнул Александр Пыльченко, “должны приниматься исключительно адвокатским сообществом, и весь управляющий состав Минской городской коллегии адвокатов считает ситуацию критичной и реально угрожающей, как независимости адвокатуры как правового института, так и независимости адвокатов поотдельности.”

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>