Не забірай жыцьцё!
2011 23/02
breus_haponau

Aрцём Брэус і Іван Гапонаў

У выніку маніторынгу дадзенага крымінальнага працэсу Праваабарончы цэнтар “Вясна” прыходзіць да высноваў аб адсутнасаці ў дзеянанях А.Брэуса ды І.Гапонава прыкметаў крымінальнага злачынства навогул і настойвае на іхным неадкладным вызваленьні. (далей – правапіс першакрыніцы)

22 лютага 2011 г. у судзе Маскоўскага раёна г.Мінска распачаўся працэс па разгляду крымінальнай справы, прадугледжанай ч. 2 арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь (“масавыя беспарадкі”) ў дачыненні да двух грамадзянаў Расійскай Федэрацыі Гапонава Івана і Брэуса Арцёма. Суд праходзіў пад старшынствам судзі Любові Сямахінай з удзелам дзяржаўнага абвінаваўцы памочніка пракурора Пракуратуры Маскоўскага раёна г. Мінска Сяргея Кунаса. У якасці абаронцаў у судзе прымалі ўдзел адвакат Казак, якая прадстаўляла абарону А. Брэуса, і адвакат Сяргеева, якая прадстаўляла абарону І. Гапонава. Інтарэсы грамадзянскага ісца, які выступаў ад імя ГГУ “Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, прадстаўляў Лепеш Дзмітрый Валер’евіч.

Трэба адзначыць, што судзя Л. Сямахіна рашэннем Еўрапейскай камісіі ўнесена ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрапейскага Саюза, паколькі яна прымала ўдзел у незаконным прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці асобаў, якія былі затрыманы 19 снежня 2010 г., за іх удзел у мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыяў выбараў на пл. Незалежнасці ў Мінску.

Судовае расследванне распачаў дзяржаўны абвінаваўца, які ў сваім выступе абгрунтаваў дзяржаўнае абвінавачванне ў тым, што быццам бы спадары Брэус і Гапонаў у групе асобаў па папярэдняй змове прымалі ўдзел у масавых беспарадках. Зыходзячы з пазіцыі абвінавачвання, Брэус і Гапонаў па змове з іншымі ўдзельнікамі масавых беспарадкаў аказвалі ўзброены супраціў, спрабавалі прарваць ацапленне з міліцыі, выкарыстоўваючы падручныя сродкі, нанеслі супрацоўнікам унутраных спраў удары нагамі, а таксама сваімі дзеяннямі прычынілі шкоду дзяржаўнай маёмасці на суму больш за 29 мільёнаў беларускіх рублёў.

Спадары Гапонаў і Брэус не прызналі віну цалкам.

Пасля непрызнання віны суд перайшоў да допыту абвінавачаных.

Судом быў дапытаны першым Іван Гапонаў.
Іван Гапонаў паказаў, што ён не знаёмы з Брэусам, прыехаў 19.12.2010 г. на Кастрычніцкую плошчу ў раёне 20.00, ведаючы, што там павінен адбыцца мітынг апазыцыі, пра які ён даведаўся з розных СМІ. На плошчы сп. Гапонаў пабачыў розныя сцягі. Апісваючы свае дзеянні на Кастрычніцкай плошчы, спадар Гапонаў паведаміў, што ён выкрыкваў лозунг “Жыве Беларусь!”. Таксама Гапонаў паведаміў, што на плошчы было вельмі шмат людзей,  заклікаў з боку супрацоўнікаў міліцыі пакінуць плошчу ён не чуў. Затым дэманстранты выйшлі на презжую частку і Гапонаў разам з усімі дэманстрантамі накіраваўся на пл. Незалежнасці. Спадар Гапонаў патлумачыў, што ён не бачыў, каб хтосьці кіраваў дэманстрантамі, раздаваў загады. Калі Гапонаў прыйшоў на пл. Незалежнасці, то знаходзіўся паміж помнікам Леніну справа і ўваходам у будынак Дома Ураду. Праз некаторы час ён пачуў гук разбіваючагася шкла і, зацікавіўшыся, вырашыў падыйсці бліжэй да ўваходу ў Дом Ураду. Гапонаў паведаміў, што ён не бачыў, хто і калі біў шкло дзявярэй будынка. Таксама Гапонаў паведаміў у судзе, што ён не бачыў у руках дэманстрантаў нейкіх прыстасаванняў для гвалтоўных дзеянняў. Затым з’явіліся супрацоўнікі міліцыі, якія пачалі адціскаць людзей ад дзвярэй Дома Ураду, ў працэсе чаго Гапонаў апынуўся ў першым шэрагу паміж дэманстрантамі і ланцугом супрацоўнікаў міліцыі. Незнаёмыя людзі ўзялі яго за рукі. Ён не меў магчымасці сыйсці, паколькі ззаду іх падпіраў натоўп удзельнікаў мітынгу. Спадар Гапонаў спрабаваў як мага далей трымацца да супрацоўнікаў міліцыі. Таксама ён заявіў, што не спрабаваў прарваць ланцуг міліцыі, не наносіў удары супрацоўнікам міліцыі сам і не бачыў, каб такія дзеянні рабілі іншыя ўдзельнікі мірнага мітынгу. На пытанне дзяржаўнага абвінаваўцы патлумачыў, што не бачыў у руках удзельнікаў мітынгу дубінак, іншых прыстасаванняў для гвалтоўных дзеянняў, а таксама бутэлек з вадкасцю.

Далей суд перайшоў да допыту Арцёма Брэуса.
Арцем Брэус давёў у судзе, што з Гапонавым не знаёмы. Каля 20.00 ён гуляў у раёне пл. Кастрычніцкай у Мінску і заўважыў там вялікі натоўп людзей са сцягамі і, зацікавіўшыся, падыйшоў да людзей, дзе даведаўся, што гэта адбываецца мітынг у сувязі са сканчэннем выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Затым удзельнікі мітынга накіраваліся ў бок пл. Незалежнасці, і Брэус пайшоў разам з дэманстрантамі. Брэус таксама разам з іншымі дэманстрантамі выкрыкваў лозунг “Жыве Беларусь!”. Ніякіх прыстасаванняў у выглядзе ломікаў, сякераў, ледабураў не бачыў. Пасля прыходу на пл. Незалежнасці ён знаходзіўся ў 70-ці метрах ад уваходу ў Дом Ураду.Там жа стаяла шмат іншых удзельнікаў мітынгу. Пазней Брэус пачуў гук ад біцця шкла, але ён не бачыў, хто і чым біў шкло на ўваходных дзвярах Дома Ураду і праз цікаўнасць падыйшоў бліжэй. Спадар Брэус зноўку пацвердзіў, што не бачыў у дэманстрантаў нейкіх прыстасаванняў для гвалтоўных дзеянняў, а таксама бутэлек з вадкасцю.

Затым побач з дзвярыма Дома Ураду выстраіліся супрацоўнікі спецназу, якія пачалі адціскаць натоўп. Людзі пачалі адыходзіць і заклікаць супрацоўнікаў міліцыі не ўжываць гвалт, а падтрымаць беларускі народ. Супрацоўнікі міліцыі пачалі біць у шчыты, і менавіта таму натоўп пачаў ісці наперад. Сам Брэус не наносіў удараў па супрацоўніках міліцыі, а таксама не бачыў, каб такія ўдары наносілі іншыя ўдзельнікі мітынгу. Натоўп некалькі разоў, падпіраючы ззаду, ішоў наперад да ланцуга міліцыі, а затым адыходзіў назад. Увесь час Брэус быў заціснуты натоўпам і, як яму падавалася на момант апісваемых падзеяў, не мог пакінуць натоўп. У адзін з момантаў Брэуса падхапілі за рукі і натоўп пайшоў наперад. Калі натоўп з Брэусам наблізіўся да супрацоўнікаў міліцыі, яму нанеслі ўдар гумавай дубінкай па галаве. У яго пацякла кроў, ён страціў прытомнасць і быў аднесены невядомымі яму асобамі ўбок на прыступкі ўглыб пл. Незалежнасці. Там ён самастойна спрабаваў спыніць кроў, якая цякла з галавы. Спадар Брэус падкрэсліў, што ён звярнуў увагу на тое, што як толькі супрацоўнікі міліцыі адыйшлі, удзельнікі акцыі спынілі актыўныя дзеянні і не імкнуліся пранікнуць у будынак Дома Ураду.

Затым супрацоўнікі міліцыі вярнуліся і пачалі браць удзельнікаў акцыі ў кола. А. Брэус падыйшоў да супрацоўнікаў міліцыі і папрасіў, каб яго адпусцілі з плошчы, паколькі ён атрымаў цяжкую траўму галавы. У адказ на такую просьбу ён атрымаў паўторны ўдар дубінкай па галаве, а затым быў затрыманы і пасаджаны ў спецыяльны транспарт.

Важным момантам з’яўляецца тое, што Арцём Брэус паказаў, што падчас папярэдняга следства следчыя патрабавалі, каб ён агаварыў лідэраў апазыцыі, якія быццам бы прапаноўвалі яму грошы за ўдзел у мітынгу. У адваротным выпадку Брэусу пагражалі фізічным уздзеяннем. Гэты факт яскрава сведчыць, што следчыя падчас папярэдняга следства груба парушалі закон і спрабавалі ажыццявіць агавор, карыстючыся страхам затрыманага перад фізічным пакараннем. Такія дзеянні таксама павінны кваліфікавацца як катаванні.

Таксама Брэус давёў, што за ўдзел у мітынгу ён быў прыцягнуты да адміністратыўнага пакарання ў выглядзе арышту тэрмінам на 15 сутак, а затым Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь змякчыў гэтае пакаранне, абмежаваўшы яго 10-цю суткамі адміністратыўнага арышту.

Трэба адзначыць, што паказанні абвінавачаных былі паслядоўнымі і праўдзівымі, што затым пацвердзілася допытам сведкаў, а таксама праглядам відэаматэрыялаў следства.

Затым суд перайшоў да разгляду грамадзянскага іску ў межах крымінальный справы.
Грамадзянскі ісцец у крымінальным працэсе па справе Гапонава і Брэуса быў той жа, што і ў папярэднім судовым працэсе па абвінавачванні В. Парфянкова. Галоўным гаспадарчым упраўленнем Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў заяўлены грамадзянскі іск аб матэрыяльнай кампенсацыі нанесенай шкоды ў памеры 29 млн. рублёў.

21 лютага 2011 г. абвінавачаныя Брэус і Гапонаў атрымалі ўдакладненні да грамадзянскага іску, згодна з якімі сума паводле калькуляцыі склала 14 140 000 рублёў. У гэтую суму ўвайшлі выдаткі на ўстаноўку шкла ў шасці вокнах і ўваходных дзвярах, адной вадасцёчнай трубы і аднаўленне дэкаратыўнага кустарніку. Грамадзянскі іск у судзе прадстаўляў начальнік юрыдычнага адзела Галоўнага упраўлення Лепеш Дзмітрый Валер’евіч. На пачатку судовага працэсу Лепеш удакладніў іскавыя патрабванні і адзначыў, што 21 лютага яму была перададзена квітанцыя аб аплаце ўказанай матэрыяльнай шкоды. На пытанне суддзі аб тым, ці падтрымлівае ён заяўлены грамадзянскі іск, Дз. Лепеш заявіў суду, што будзе прымаць рашэнне, калі грашовыя сродкі паступяць на рахунак Упраўлення.

Пасля допыту сведкаў, вывучэння пісьмовых матэрыялаў па справе і прагляду відэаматэрыялаў суддзя ізноў вярнулася да пытання грамадзянскага іску. На пытанне суддзі, ці падтрымлівае ісцец заяўленыя раней іскавыя патрабаванні, Дз. Лепеш заявіў аб адкліканні грамадзянскага іску ў сувязі з пагашэннем матэрыяльнай шкоды.

Важным з’яўляецца тое, што сродкі для пагашэння іску былі сабраныя дабраахвотна грамадзянамі, па даручэнні якіх праваабаронцы В.Стэфановіч, А.Танкачова і А.Бастунец пералічылі грошы на рахунак ісца, што надалей павінна разглядацца судом як смякчаючыя абставіны ў дачыненні да ўсіх абвінавачаных пры разглядзе крымінальных справаў.

Допыт сведкаў

Сведкамі па справе выступілі супрацоўнікі ПМСП ГУУС Мінгарвыканкама Дударчык Алег Пятровіч і Якаўлеў Аляксандр Мікалаевіч. Абодва з’явіліся па выкліку ў судовае паседжанне.

Першым у судовым працэсе быў дапытаны сведка Дударчык А.П.
На пытанні прадстаўніка дзяржаўнага абвінавачання ён патлумачыў суду, што 19 снежня 2010 г. нёс службу па ахове грамадскага парадку. Прыкладна ў 22.00 –22.30 па рацыі яго падраздзяленню паведамілі, што натоўп на пл. Незалежнасці пачаў біць шкло ў будынку Дома Ураду. Яны накіравлаіся да ўваходу Дома Ураду і сталі ланцугом перад ім, чакаючы далейшых указанняў. Паводле сведкі, першыя хвіліны было спакойна, але потым 3-4 першыя шэрагі дэманстрантаў накінуліся на міліцыю з мэтай прарвацца ў будынак Дома Ураду. Усе адначасова пачалі наносіць удары рукамі, нагамі і адабранымі ў супрацоўнікаў міліцыі гумавымі дубінкамі. Іншых прадметаў у руках дэманстрантаў ён не бачыў (ледарубаў, сякераў і г.д.), што цалкам пацвярджае паказанні Брэуса і Гапонава. Паводле сведкі, дэманстранты дзейнічалі ўзгоднена, але нейкіх камандаў для дэманстрантаў ён не чуў. Брэус, паводле сведкі, быў у першых шэрагах і наносіў удары па шчытах яго калегаў як мінімум двойчы. Гапонава бачыў пазней у іншай частцы натоўпу (ужо каля Чырвонага касцёлу), ён таксама наносіў удары па шчытах міліцыянераў. Паводле сведкі, пазней, калі актыўных удзельнікаў узялі ў кола, ён ажыццяўляў затрыманне і Брэуса і Гапонава. Прычым у дачыненні да Гапонава сведка Дударчык складаў рапарт аб адміністратыўным правапарушэнні і размаўляў з ім у будынку Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў. Гапонаў на гэта адзначыў, што такога супрацоўнкіа міліцыі ён не памятае.

У рапарце Дударчык напісаў, што Гапонаў удзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і выкрыкваў антыдзяржаўныя лозунгі “Сыходзь!” і “Жыве Беларусь!”. На пытанне адваката, чаму ён тады не адлюстраваў усю інфармацыю аб дзеяннях Гапонава (што наносіў удары па шчытах і г.д.) Дударчык сказаў, што тады гэта было не важна.

Дударчык дапамагаў свайму калегу Якаўлеву затрымліваць Брэуса. Таго, што ў Брэуса была разбітая галава, ён не бачыў, хто нанёс яму другі удар па галаве, калі Брэус прасіў дазволіць яму сыйсці па прычыне атрымання траўмы, таксама не бачыў. У паказаннях Дударчыка, якія ён даваў падчас папярэдняга следства і ў судзе, былі разыходжанні па часе апісваемых падзеяў. У сувязі з гэтым судом былі агучаныя ягоныя паказанні ў пратаколе допыту ў гэтай частцы.

Сведка Якаўлеў Аляксандр Мікалаевіч, супрацоўнік ПМСП ГУУС Мінгарвыканкама. Паводле яго паказанняў, грамадзяне намагаліся пранікнуць у Дом Ураду, наносілі ўдары па шчытах і супрацоўніках міліцыі рукамі і нагамі, вудамі. Бутэлек, ледарубаў не бачыў. На пытанне, ці ведае ён абвінавачаных, сказаў, што ведае і пры гэтым, паказаўшы на Гапанова, сказаў, што гэта Брэус. Сведка адзначыў, што назіраў Гапонава і Брэуса (у адрозненне ад паказанняў першага сведкі, які сказаў што назіраў іх па чарзе і ў розных месцах). Паводле Якаўлева, ні Брэуса, ні Гапонава ён фізічна не затрымліваў (не вёў за рукі). Усе затрыманыя былі ўзятыя ў кола і самі ішлі ў спецтранспарт. У паказаннях сведкі, якія ён даў на судзе, былі сур’ёзныя разыходжанні з паказаннямі, якія ён даваў падчас папярэдняга следства, у частцы часу падзеяў і апісання дзеянняў Гапонава і Брэуса, а таксама несупадзенні з паказаннямі другога сведкі Дударчыка. У сувязі з гэтым суддзя агалошвала пісьмовыя паказанні Якаўлева, якія былі ў справе. Сведка патлумачыў гэтыя разыходжанні тым, што ён не памятае тых падзеяў, бо прайшло шмат часу.

Паказанні сведкаў у цэлым былі супярэчлівымі, не адпавядалі матэрыялам адміністратыўнай справы, былі непаслядоўнымі. Сведкі ўвесь час спасылаліся на тое, што нічога не памятаюць. Таксама паказанні сведкаў супярэчылі іх жа паказанням, якія яны давалі ў працэсе папярэдняга следства.

У праваабароцаў склалася ўражанне, што сведкі давалі ілжывыя паказаніі, якія не могуць быць падставай для прыцягнення абвінавачаных да адказнасці.

Пісьмовыя матэрыялы па справе. Пасля допыту сведкаў былі зачытаныя пісьмовыя матэрыялы па справе: пратаколы агляду месца здарэння, вынікі экспертызы. Згодна з пратаколамі агляду месца задарэння, перад будынкам Дома Ураду былі знойдзеныя дзве шумавыя гранаты, ледарубы, паляўнічая сякера, ручкі драўляныя ад рыдлёўкі. Згодна з праведзенай экспертызай, шумавыя гаранаты не адносяцца да катэгорыі выбуховых рэчываў, а іншыя прадметы не адносяцца да халоднай зброі, бо ўсе яны вырабленыя вытворчым спосабам. На некаторых з іх ёсць адбіткі пальцаў, якія, аднак, не падлягаюць ідэнтыфікацыі, на іншых адбіткі пальцаў адсутнічаюць увогуле.

Прагляд відэаматэрыялаў. У справе быў дыск з двума відэафайламі з аператыўнай здымкай падзеяў. Яны былі прагледжаныя ў судовым паседжанні. У сувязі з тым, што гук быў выключаны і тэлевізар быў павёрнуты толькі да ўдзельнікаў працэсу, у прысутных у судзе не было магчымасці іх бачыць. Суддзя і пракурор спынялі відэа ў момантах, калі там былі зафіксаваныя Гапонаў і Брэус, і задавалі ўдакладняючы патынні адносна характару іх дзеянняў. Па гэтых пытаннях можна зрабіць высновы, што відэа не ўтрымлівае кадраў, якія б пацвярджалі ўдзел абвінавачаных у інкрыменуемых ім дзеяннях (падпалы, пагромы, узброены супраціў супрацоўнікам міліцыі і г.д.), а ўсяго толькі зафіксавалі іх прысутнасць у першых шэрагах дэманстрантаў. На пытанне пракурора, ці мог Брэус пакінуць плошчу, ён адказаў, што зараз на відэа ён бачыць, што такая магчымасць у яго была, але тады ён не мог ацаніць адпаведна сітуацыю. Аркамя таго, відэа зафіксавала, што ў 22.35 на плошчы было ўсё спакойна і ніякіх эксцэсаў не адбывалася, ў той час як, згодна з рапартамі, складзенымі сведкамі ў межах адміністратыўнага працэсу, адносна часу затрымання Гапонава і Брэуса ўказана 22.30.

Хадайніцтва пракуратуры. Пасля заканчэння судовага следства пракурор заявіў хадайніцтва аб сямідзённым перапынку ў працэсе для перапрад’яўлення абвінавачання, якое будзе істотна адрознівацца ад папярэдняга. Працэс працягнецца 1 сакавіка 2011 г.

Высновы. Судовы працэс паказаў, што прадстаўленая следствам доказная база відавочна не даказвае віны абвінавачаных у здзяйсненні злачынства, адлюстраванага ў абвінаваўчым заключэнні. Менавіта таму пракуратура заявіла хадайніцтва аб перапынку для перапрад’яўлення абвінавачання. На нашую думку, пракуратура можа прад’явіць новае абвінавачанне па больш мяккіх артыкулах Крымінальнага кодэкса – у хуліганстве (арт. 339 КК) ці групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

Аднак у выніку маніторныгу дадзенага крымінальнага працэсу Праваабарончы цэнтр “Вясна” прыходзіць да высноваў аб адсутнасці ў дзеяннях Арцёма Брэуса і Івана Гапонава прыкметаў крымінальнага злачынства наогул і настойвае на іх неадкладным вызваленні.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Аналитический обзор судебного процесса по уголовному делу Артема Бреуса и Ивана Гапонова

В результате мониторинга данного уголовного процесса Правозащитный центр “Весна” приходит к выводам об отсутствии в действиях Артема Бреуса и Ивана Гапонова признаков уголовного преступления вообще и настаивает на их немедленном освобождении.

22 февраля 2011 г. в суде Московского района Минска начался процесс по рассмотрению уголовного дела, предусмотренного ч. 2 ст. 293 УК Республики Беларусь (“массовые беспорядки”) в отношении двух граждан Российской Федерации Гапонова Ивана и Бреуса Артема. Суд проходил под председательством судьи Любови Семахиной с участием государственного обвинителя помощника прокурора Прокуратуры Московского района г. Минска Сергея Куноса. В качестве защитников в суде принимали участие адвокат Казак, представлявшая защиту А. Бреуса, и адвокат Сергеева, представлявшая защиту И. Гапонова. Интересы гражданского истца, выступавшего от имени ГУ “Администрация Президента Республики Беларусь”, представлял Лепеш Дмитрий Валерьевич.

Надо отметить, что судья Л. Семахина решением Европейской комиссии внесена в список лиц, которым запрещен въезд на территорию Европейского Союза, поскольку она принимала участие в незаконном привлечении к административной ответственности лиц, которые были задержаны 19 декабря 2010 г., за их участие в мирной акции протеста против фальсификаций выборов на пл. Независимости в Минске.

Судебное расследование начал государственный обвинитель, который в своем выступлении обосновал государственное обвинение в том, что будто бы А. Бреус и И. Гапонов в группе лиц по предварительному сговору принимали участие в массовых беспорядках. Исходя из позиции обвинения, Бреус и Гапонов по сговору с другими участниками массовых беспорядков оказывали вооруженное сопротивление, пытались прорвать оцепление из милиции, используя подручные средства, нанесли сотрудникам внутренних дел удары ногами, а также своими действиями причинили ущерб государственного имущества на сумму более 29 миллионов белорусских рублей.

И. Гапонов и А. Бреус не признали вину полностью.
После непризнания вины суд перешел к допросу обвиняемых.

Судом был допрошен первым Иван Гапонов.
Иван Гапонов показал, что он не знаком с Бреусом, приехал 19.12.2010 г. на Октябрьскую площадь в районе 20.00, зная, что там должен состояться митинг оппозиции, о котором он узнал из различных СМИ. На площади Гапонов увидел разные флаги. Описывая свои действия на Октябрьской площади, он сообщил, что выкрикивал лозунг “Жыве Беларусь!”. Также Гапонов сообщил, что на площади было очень много людей, призывов со стороны сотрудников милиции покинуть площадь он не слышал. Затем демонстранты вышли на проезжую часть и Гапонов вместе со всеми демонстрантами направился на пл. Независимости. И. Гапонов объяснил, что он не видел, чтобы кто-то руководил демонстрантами, раздавал приказы. Когда Гапонов пришел на пл. Независимости, то находился между памятником Ленину справа и входом в здание Дома Правительства. Через некоторое время он услышал звук разбивающегося стекла и, заинтересовавшись, решил подойти ближе ко входу в Дом Правительства. Гапонов сообщил, что он не видел, кто и когда бил стекло дверей здания. Также Гапонов сообщил в суде, что он не видел в руках демонстрантов неких приспособлений для насильственных действий. Затем появились сотрудники милиции, которые начали оттеснять людей от двери Дома Правительства, в процессе чего Гапонов оказался в первом ряду между демонстрантами и цепью сотрудников милиции. Незнакомые люди взяли его за руки. Он не имел возможности уйти, так как сзади их подпирала толпа участников митинга. Гапонов пытался как можно дальше держаться от сотрудников милиции. Также он заявил, что не пытался прорвать оцепление милиции, не наносил удары сотрудникам милиции сам и не видел, чтобы такие действия совершали другие участники мирного митинга. На вопрос государственного обвинителя объяснил, что не видел в руках участников митинга дубинок, других приспособлений для насильственных действий, а также бутылок с воспламеняющейся жидкостью.

Далее суд перешел к допросу Артема Бреуса.
Артем Бреус показал в суде, что с Гапоновым не знаком. Около 20.00 он гулял в районе пл. Октябрьской в Минске и заметил там большую толпу людей с флагами и, заинтересовавшись, подошел к людям, где узнал, что это проходит митинг в связи с окончанием выборов Президента Республики Беларусь. Затем участники митинга направились в сторону пл. Независимости, и Бреус пошел вместе с демонстрантами. Бреус также вместе с другими демонстрантами выкрикивал лозунг “Жыве Беларусь!”. Никаких приспособлений в виде ломиков, топоров, ледобуров не видел. После прихода на пл. Независимости он находился в 70-ти метрах от входа в Дом Правительства.Там же стояло много других участников митинга. Позже Бреус услышал звук от битья стекол, но он не видел, кто и чем бил стекло во входной двери Дома Правительства и из-за любопытства подошел ближе. Бреус вновь подтвердил, что не видел у демонстрантов неких приспособлений для насильственных действий, а также бутылок с жидкостью.

Затем рядом с дверью Дома Правительства выстроились сотрудники спецназа, которые начали теснить толпу. Люди начали уходить и призывать сотрудников милиции не применять насилие, а поддержать белорусский народ. Сотрудники милиции начали бить в щиты, и именно поэтому толпа начала идти вперед. Сам Бреус не наносили ударов сотрудникам милиции, а также не видел, чтобы такие удары наносили другие участники митинга. Толпа несколько раз, подпирая сзади, двигалась вперед к цепи милиции, а затем отходила назад. Все время Бреус был зажат толпой и, как ему казалось на момент описываемых событий, не мог покинуть толпу. В один из моментов Бреуса подхватили за руки и толпа двинулась вперед. Когда толпа с Бреусом приблизилась к сотрудникам милиции, ему нанесли удар резиновой дубинкой по голове. У него потекла кровь, он потерял сознание и был отнесен неизвестными ему лицами в сторону на ступеньки, вглубь пл. Независимости. Там он самостоятельно пытался остановить кровь, которая текла из головы. А. Бреус подчеркнул, что он обратил внимание на то, что как только сотрудники милиции отошли, участники акции прекратили активные действия и не стремились проникнуть в здание Дома Правительства.

Затем сотрудники милиции вернулись и начали брать участников акции в кольцо. А. Бреус подошел к сотрудникам милиции и попросил, чтобы его отпустили с площади, поскольку он получил тяжелую травму головы. В ответ на такую просьбу он получил повторный удар дубинкой по голове, а затем был задержан и посажен в специальный транспорт.
Важным моментом является то, что Артем Бреус показал, что в ходе предварительного следствия следователи требовали, чтобы он оговорили лидеров оппозиции, которые якобы предлагали ему деньги за участие в митинге. В противном случае Бреусу угрожали физическим воздействием. Этот факт ярко свидетельствует, что следователи в ходе предварительного следствия грубо нарушали закон и пытались осуществить оговор, пользуясь страхом задержанного перед физическим наказанием. Такие действия также должны квалифицироваться как пытки.
Также Бреус показал, что за участие в митинге он был привлечен к административному наказанию в виде ареста сроком на 15 суток, а затем Верховный суд Республики Беларусь смягчил это наказание, ограничив его 10-ю сутками административного ареста.

Надо отметить, что показания обвиняемых были последовательными и правдивыми, что затем подтвердилось допросом свидетелей, а также просмотром видеоматериалов следствия.

Затем суд перешел к рассмотрению гражданского иска в рамках уголовного дела.
Гражданский истец в уголовном процессе по делу Гапонова и Бреуса был тот же, что и в предыдущем судебном процессе по обвинению В. Парфенкова. Главным хозяйственным управлением Администрации Президента Республики Беларусь был заявлен гражданский иск о материальной компенсации нанесенного ущерба в размере 29 млн. рублей.
21 февраля 2011 г. обвиняемые Бреус и Гапонов получили уточнения к гражданскому иску, согласно которым сумма по калькуляции составила 14 140 000 рублей. В эту сумму вошли расходы на установку стекла в шести окнах и входных дверях, одной водосточной трубы и восстановление декоративного кустарники. Гражданский иск в суде представлял начальник юридического отдела Главного управления Лепеш Дмитрий Валерьевич. В начале судебного процесса Лепеш уточнил исковые требования и отметил, что 21 февраля ему была передана квитанция об оплате указанного материального ущерба. На вопрос судьи о том, поддерживает ли он заявленный гражданский иск, Д. Лепеш заявил суду, что будет принимать решение, когда денежные средства поступят на счет Управления.

После допроса свидетелей, изучения письменных материалов по делу и просмотра видеоматериалов судья вновь вернулась к вопросу гражданского иска. На вопрос судьи, поддерживает ли истец заявленные ранее исковые требования, Д. Лепеш заявил об отзыве гражданского иска в связи с погашением материального ущерба.
Важным является то, что средства для погашения иска были собраны добровольно гражданами, по поручению которых правозащитники В. Стефанович, А. Тонкачева и А. Бастунец перечислили деньги на счет истца, что в дальнейшем должно рассматриваться судом как смягчающие обстоятельства в отношении всех обвиняемых при рассмотрении уголовных дел.

Допрос свидетелей

Свидетелями по делу выступили сотрудники ПМСН ГУВД Мингорисполкома Дударчик Олег Петрович и Яковлев Александр Николаевич.

Оба явились по вызову в судебное заседание.

Первым в судебном процессе был допрошен свидетель Дударчик О.П.
На вопросы представителя государственного обвинения он пояснил суду, что 19 декабря 2010 г. нес службу по охране общественного порядка. Примерно в 22.00 – 22.30 по рации его подразделению сообщили, что толпа на пл. Независимости начала бить стекла в здании Дома Правительства. Они направились ко входу Дома Правительства и стали цепью перед ним, ожидая дальнейших указаний. По словам свидетеля, первые минуты было спокойно, но потом 3-4 первые ряда демонстрантов набросились на милицию с целью прорваться в здание Дома Правительства. Все одновременно начали наносить удары руками, ногами и отобранными у сотрудников милиции резиновыми дубинками. Других предметов в руках демонстрантов он не видел (ледорубов, топоров и т.д.), что полностью подтверждает показания Бреуса и Гапонова. Согласно свидетелю, демонстранты действовали согласованно, но каких-то команд для демонстрантов он не слышал. Бреус, по словам свидетеля, был в первых рядах и наносил удары по щитам его коллег как минимум дважды. Гапонова видел позже в другой части толпы (уже около Красного костела), он также наносил удары по щитам милиционеров. Согласно свидетеля, позже, когда активных участников взяли в кольцо, он осуществлял задержание и Бреуса и Гапонова. Причем в отношении Гапонова свидетель Дударчик составлял рапорт об административном правонарушении и разговаривал с ним в здании Центра изоляции правонарушителей. Гапонов на это отметил, что такого сотрудника милиции он не помнит.
В рапорте Дударчик написал, что Гапонов участвовал в несанкционированном массовом мероприятии и выкрикивал антигосударственные лозунги “Уходи!” И “Жыве Беларусь!”. На вопрос адвоката, почему он тогда не отразил всю информацию о действиях Гапонова (что наносил удары по щитам и т.д.) Дударчик сказал, что тогда это было не важно.
Дударчик помогал своему коллеге Яковлеву задерживать Бреуса. Того, что у Бреуса была разбита голова, он не видел, кто нанес ему второй удар по голове, когда Бреус просил разрешить ему уйти по причине получения травмы, тоже не видел. В показаниях Дударчика, которые он давал в ходе предварительного следствия и в суде, были расхождения по времени описываемых событий. В связи с этим судом были озвучены его показания в протоколе допроса в этой части.

Свидетель Яковлев Александр Николаевич, сотрудник ПМСН ГУВД Мингорисполкома. По его показаниям, граждане пытались проникнуть в Дом Правительства, наносили удары по щитам и сотрудникам милиции руками и ногами, удочками. Бутылок, ледорубов не видел. На вопрос, знает ли он обвиняемых, сказал, что знает и при этом, указав на Гапонова, сказал, что это Бреус. Свидетель отметил, что наблюдал Гапонова и Бреуса (в отличие от показаний первого свидетеля, который сказал, что наблюдал их по очереди и в разных местах). Согласно Яковлева, ни Бреуса, ни Гапонова он физически не задерживал (не вел за руки). Все задержанные были взяты в кольцо и сами шли в спецтранспорт. В показаниях свидетеля, которые он дал на суде, были серьезные расхождения с показаниями, которые он давал в ходе предварительного следствия, в части времени событий и описания действий Гапонова и Бреуса, а также несовпадения с показаниями другого свидетеля – Дударчика. В связи с этим судья огласила письменные показания Яковлева, которые были в деле. Свидетель объяснил эти расхождения тем, что он не помнит тех событий, так как прошло много времени.

Показания свидетелей в целом были противоречивыми, не соответствовали материалам административного дела, были непоследовательными. Свидетели постоянно ссылались на то, что ничего не помнят. Также показания свидетелей противоречили их же показаниям, которые они давали в процессе предварительного следствия.

У правозащитников сложилось впечатление, что свидетели давали ложные показания, которые не могут быть основанием для привлечения обвиняемых к ответственности.

Письменные материалы по делу. После допроса свидетелей были зачитаны письменные материалы по делу: протоколы осмотра места происшествия, результаты экспертизы. Согласно протоколам осмотра места происшествия, перед зданием Дома Правительства были найдены две шумовые гранаты, ледорубы, охотничий топор, ручки деревянные от лопат. Согласно с проведенной экспертизой, шумовые гранаты не относятся к категории взрывчатых веществ, а другие предметы не относятся к холодному оружию, так как все они изготовлены производственным способом. На некоторых из них есть отпечатки пальцев, которые, однако, не подлежат идентификации, на других отпечатки пальцев отсутствуют вообще.

Просмотр видеоматериалов. В деле был диск с двумя видеофайлами с оперативной съемкой событий. Они были просмотрены в судебном заседании. В связи с тем, что звук был выключен и телевизор был повернут только к участникам процесса, у присутствующих в зале не было возможности их увидеть. Судья и прокурор останавливали видео на моментах, когда там были зафиксированы Гапонов и Бреус, и задавали уточняющие вопросы относительно характера их действий. По этим вопросам можно сделать выводы, что видео не содержит кадров, подтверждающих участие обвиняемых в инкриминируемых им действиях (поджоги, погромы, вооруженное сопротивление сотрудникам милиции и т.д.), а всего лишь зафиксировали их присутствие в первых рядах демонстрантов. На вопрос прокурора, мог ли Бреус покинуть площадь, он ответил, что теперь на видео он видит, что такая возможность у него была, но тогда он не мог оценить соответственно ситуацию. Кроме того, видео зафиксировало, что в 22:35 на площади было все спокойно и никаких эксцессов не происходило, в то время как, в соответствии с рапортами, составленными свидетелями в рамках административного процесса, относительно времени задержания Гапонова и Бреуса указано 22.30.

Ходатайство прокуратуры. По окончании судебного следствия прокурор заявил ходатайство о семидневном перерыве в процессе для перепредъявления обвинения, которое будет существенно отличаться от предыдущего. Процесс продолжится 1 марта 2011г.

Выводы. Судебный процесс показал, что представленная следствием доказательная база явно не доказывает вины обвиняемых в совершении преступления, отраженного в обвинительном заключении. Именно поэтому прокуратура заявила ходатайство о перерыве для перепредъявления обвинения. На наш взгляд, прокуратура может предъявить новое обвинение по более мягким статьям Уголовного кодекса – в хулиганстве (ст. 339 УК) или групповых действиях, грубо нарушающих общественный порядок (ст. 342 УК).
Однако в результате мониторинга данного уголовного процесса Правозащитный центр “Весна” приходит к выводам об отсутствии в действиях Артема Бреуса и Ивана Гапонова признаков уголовного преступления вообще и настаивает на их немедленном освобождении.

Паводле spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>