2008 10/04

Уладзімір Лабковіч8 красавіка, Менск. Заяўку на правядзеньне традыцыйнага жалобнага шэсьця Чарнобыльскі Шлях, якое адбудзецца 26 красавіка, ад Партыі БНФ падпіша адказны сакратар Управы Партыі Ўладзімер Лабковіч. “Для нас акцыя Чарнобыльскі Шлях ня толькі традыцыйная, але і знакавая падзея, – кажа Ўладзімер Лабковіч. – Асабліва значнасьць гэтая ўзрастае зараз, калі вялікая колькасьць грамадзтва і навукоўцаў заклапочаная непразрыстасьцю пабудовы АЭС у Беларусі. Мы заклікаем беларускае грамадзтва зьвярнуць увагу на небясьпеку пабудовы расейскай АЭС, на непразрыстасьць тэндэра на пабудовы атамнай станцыі і адсутнасьць грамадзкай дыскусіі на гэтую тэму”.

Уладзімер Лабковіч таксама адзначае, што акцыя захавае і традыцыйны кампанэнт: “Мы ўшануем памяць ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і выкажам патрабаваньне вярнуць сацыяльныя гарантыі ахвярам катасрофы”.

Уладзімер Лабковіч мае спадзеў, што акцыя будзе дазволенай: “Я спадзяюся, што ў беларускіх уладаў хопіць розуму дазволіць гэтую акцыю і не дапусьціць паўтору абуральных падзеяў, якія былі падчас сьвяткаваньня 90-годзьдзя БНР 25 сакавіка”.

Паводле заўякі, шэсьце пачнецца а 14-ай гадзіне на пляцоўцы каля Акадэміі навук. Далей ўдзельнікі акцыі пройдуць па ходніках да Плошчы Незалежнасьці.

Па матэрыялах http://www.pbnf.org/index.php?index=2&d=2869
Фота: www.camarade.biz

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>