2008 10/04
У Полацку абвешчаны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненьні да моладзевай актывісткі Касі Салаўёвай. Суддзя Марозава абвінаваціла яе ў парушэньні артыкула 193.1. Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (пазазаконная арганізацыя дзейнасьці або дзейнасьць ад імя незарэгістраванага грамадскага аб’яднаньня).
Нягледзячы на пратэст міжнароднай грамадскасьці і беларускіх грамадскіх арганізацый Касю Салаўёву пакаралі штрафам у памеры 50 базавых велічыняў. У гэты час павінны абвясціць прысуд Аляксею Янушэўскаму, якога абвінавацілі ў парушэньні арт. 23.34. КаАП РБ.
Па матэрыялах http://www.spring96.org/be/news/21363/
Фота: http://generation.by