Не забірай жыцьцё!
2011 03/03
Павал Сапелка, Менск

Павал Сапелка, Менск

На паседжаньні прэзыдыюму Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў 3 сакавіка разглядалася прадпісаньне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да адваката Паўла Сапелкі.

Вынесена рашэньне, у адпаведнасьці зь якім П.Сапелка выключаны з шэрагаў гэтай арганізацыі. У адпаведнасьці зь дзейснымі правіламі ў сувязі з гэтым займацца адвакацкай дзейнасьцю ён ня зможа: згодна з Законам аб адвакатуры, адвакацкая практыка павінна ажыцьцяўляцца толькі ў складзе калегіі. Гэта ўжо другая спроба ўціску Мінюсту на П.Сапелку з пачатку бягучага году. Першы раз Мінюст спрабаваў прыцягнуць адваката да дысцыплінарнай адказнасьці “за некарэктныя выказваньні” ў студзені.

Павал Сапелка на працягу многіх гадоў сумленна абараняў у судах многіх палітвязьняў. Ён удзельнічаў у крымінальных справах з шэрагу гучных, пра якія ведаў увесь сьвет. Так, напрыклад, менавіта яго падабароннымі былі Мікалай Аўтуховіч і сябры незарэгістраванай арганізацыі назіральнікаў за выбарамі “Партнэрства”.

У межах крымінальных справаў па падзеях 19 сьнежня Павал Сапелка абараняў Андрэя Саннікава, Паўла Севярынца й Зьмітра Дашкевіча.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Павел Сапелко больше не адвокат – трое политзаключенных остались без защиты

На заседании президиума Минской городской коллегии адвокатов 3 марта рассматривалось предписание Министерства юстиции РБ в отношении адвоката Павла Сапелко.

Решением президиума Минской городской коллегии адвокатов П. Сапелко был исключен из ее рядов. Больше заниматься адвокатской деятельностью он не сможет: согласно закону “Об адвокатуре”, адвокатская практика должна осуществляться только в составе коллегии.

Павел Сапелко на протяжении многих лет честно защищал в судах многих политзаключенных. Он участвовал в уголовных делах из разряда громких, о которых знал весь мир. Так, например, именно его подзащитными были Николай Автухович и члены незарегистрированной организации наблюдателей за выборами “Партнерство”.

В рамках уголовных дел по событиям 19 декабря Павел Сапелко защищал Андрея Санникова, Павла Северинца и Дмитрия Дашкевича.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

One thought on “Павал Сапелка больш не адвакат – трое палітвязьняў засталіся без абароны”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>