2008 23/05

Дом правоў чалавекаБеларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасьцю праваабарончых арганізацыяў, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2008 год.

У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філязофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Выкладчыкамі Школы зьяўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацыяў Беларусі й іншых краінаў, вядомыя й аўтарытэтныя спэцыялісты ўгаліне правоў чалавека й права.

Месца правядзеньня: Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская й расейская.

Тэрміны правядзеньня Школ па правах чалавека для моладзі:
Школа 1: 29 чэрвеня – 6 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 3 чэрвеня)
Школа 2: 12 – 19 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 15 чэрвеня)
Школа 3: 21 – 28 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 25 чэрвеня)

Запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцьці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост: ад 18 да 25 гадоў). Кожная група будзе сфармаваная з 18-22 удзельнікаў.

Тэрміны правядзеньня Школы па правах чалавека для выкладчыкаў: 2 – 10 жніўня (заяўкі прымаюцца да 8 ліпеня). Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі прадметаў гуманітарнага цыклю, правоў чалавека ў школах і сярэдніх спэцыяльных навучальных установах (група – 20 чалавек).

Вы таксама можаце праглядзець больш падрабязную інфармацыю па летніку тут: Запрашэнне.

Калі Вас зацікавіла мерапрыемства, калі ласка запоўніце анкету.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>