2011 09/03
Кастусь Шыталь, Глыбокае

Кастусь Шыталь, Глыбокае

Грамадзкі актывіст з Глыбокага, карэспандэнт інтэрнэт-выданьня “Весткі” (westki.info) Кастусь Шыталь атрымаў позву на 10 сакавіка ў Глыбоцкі раённы суд. Падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў ён быў назіральнікам за выбарамі ад БГК.

Першапачаткова разгляд справы павінен быў адбыцца 3 сакавіка, аднак пасьля яўкі актывіста ў суд высьветлілася, што судовае паседжаньне не адбудзецца, бо яно не было прызначанае.

Кастуся Шыталя абвінавачваюць у парушэньні артыкула 13 Выбарчага кодэксу, то бок у перавышэньні паўнамоцтваў назіральніка за ходам выбараў. Падставай сталася тое, што назіральнік быццам бы задаваў студэнтам ліцэю пытаньні, ці добраахвотна яны ідуць на датэрміновае галасаваньне.

На думку Кастуся Шыталя, ягоны перасьлед можа быць выкліканы жаданьнем мясцовай улады адпомсьціць яму за выкрыцьцё фальсыфікацыяў вынікаў галасаваньня ў часе выбараў.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Суд над наблюдателем кампании “Правозащитники за свободные выборы” состоится 10 марта

Общественный активист из Глубокого, корреспондент интернет-издания “Вести” (westki.info) Константин Шиталь получил повестку на 10 марта в Глубокский районный суд. Во время последних президентских выборов он был наблюдателем за выборами от БХК.

Первоначально рассмотрение дела должно было состояться 3 марта, однако после явки активиста в суд выяснилось, что судебное заседание не состоится, так как оно не было назначено.

Константина Шиталя обвиняют в нарушении статьи 13 Избирательного кодекса, т.е. в превышении полномочий наблюдателя за ходом выборов. Основанием стало то, что наблюдатель будто бы задавал студентам лицея вопросы, добровольно ли они идут на досрочное голосование.

По мнению Константина Шиталя, его преследование может быть вызвано желанием местной власти отомстить ему за разоблачение фальсификаций результатов голосования во время выборов.

Паводле date.bs,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>