Не забірай жыцьцё!
2011 10/03
Грамадзянская супольнасьць

Грамадзянская супольнасьць

9 сакавіка ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ў Савет міністраў перададзены калектыўны зварот па праекце Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях”. Зварот падпісалі 110 некамерцыйных арганізацыяў розных арганізацыйна-прававых формаў і накірункаў дзейнасці, якія аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах больш за 270 тысяч членаў. Гэта самая маштабная акцыя лабіравання агульных інтарэсаў з боку беларускіх арганізацыяў грамадзянскай супольнасці.

Калектыўны зварот быў ініцыяваны спецыялістамі Цэнтра прававой трансфарамацыі і Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў на падставе меркаванняў некамерцыйных арганізацыяў, інтарэсы якіх закранае новы законапраект. З улікам заключэнняў з боку айчынных і замежных экспертаў арганізацыі грамадзянскай супольнасці краіны выпрацавалі ўзгоднены супольны падыход да зместу праекта новага закона.

Акцыя па падпісанні зварота стала самай маштабнай спробай супольнага адстойвання інтарэсаў айчынных няўрадавых арганізацыяў у справе заканатворчасці. 110 юрыдычных асобаў, што далучыліся да дакумента, прадстаўляюць беларускую грамадзянскую супольнасць у яе разнастайных праяўленнях – ад дабрачынных фондаў і экалагічных установаў да сацыяльных, праваабарончых, маладзёвых, жаночых і іншых грамадскіх аб’яднанняў. Да акцыі таксама далучыліся аб’яднанні прадпрымальнікаў ды іншыя асацыяцыі, рэлігійныя арганізацыі, партыі і прафсаюзы.

Суб’екты, што падтрымалі калектыўны зварот, прадстаўляюць усе рэгіёны Беларусі. Яны аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах больш за 270 тысяч членаў. Такім чынам, гэтая ініцыятыва стала найбольш маштабнай спробай адстойваньня інтарэсаў структураў грамадзянскай супольнасьці ў сферы законатворчасці.

Ініцыятары калектыўнага зварота разлічваюць, што ў выпадку прыняцця закона “Аб некамерцыйных арганізацыях” у ім будзе ўлічаная заяўленая ў калектыўным звароце агульная пазыцыя суб’ектаў, на якіх будзе распаўсюджвацца яго дзеянне. У далейшым для паўнавартаснага прыцягнення грамадскасці да працы па абмеркаванні і ўдасканаленні праекта закона аўтары калектыўнага зварота прапануюць арганізаваць адкрытыя для ўсіх зацікаўленых арганізацыяў мерапрыемствы па яго абмеркаванні, у тым ліку правесці перад першым чытаннем парламенцкія слуханні па праблеме прававога рэгулявання некамерцыйных арганізацыяў у Рэспубліцы Беларусь.

З тэкстам калектыўнага зварота ў парламент і ўрад па праекце Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях” можна азнаёміцца на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі: http://lawtrend.org/ru/data/650/

*
*
(Паведамленьне, рас.)

По поводу проекта закона “О некоммерческих организациях” подано коллективное обращение

9 марта в Палату представителей Национального схода и в Совет министров передано коллективное обращение по проекту Закона “О некоммерческих организациях”. Обращение подписали 110 некоммерческих организаций разных организационно-правовых форм и направлений деятельности, которые объединяют в своих рядах более чем 270 тысяч членов. Это самая масштабная акция лоббирования общих интересов со стороны беларуских организаций гражданского сообщества.

Коллективное обращение было инициировано специалистами Центра правовой трансфорамации и Ассамблеи неправительственных демократических организаций на основании мнений некоммерческих организаций, интересы которых затрагиваем новый законопроект. С учетом заключений со стороны отечественных и иностранных экспертов организации гражданского сообщества страны выработали согласованный общий подход к содержанию проекта нового закона.

Акция по подписании обращения стала самой масштабной попыткой совместного отстаивания интересов отечественных неправительственных организаций в деле законотворчества. 110 юридических лиц, которые присоединились к документу, представляют беларуское гражданское сообщество в его разнообразных праявлениях – от благотворительных фондов и экологических учреждений до социальных, правозащитных, молодёжных, женских и других общественных объединений. К акции также присоединились объединения предпринимателей и другие ассоциации, религиозные организации, партии и профсоюзы.

Суб’екты, что поддержали коллективное обращение, представляют все регионы Беларуси. Они объединяют в своих рядах более чем 270 тысяч членов. Таким образом, эта инициатива стола наиболее масштабной попыткой адстойваньня интересов структур гражданского сообщества в сфере законотворчества.

Инициаторы коллективного обращения рассчитывают, что в случае принятия закона “О некоммерческих организациях” в нём будет учтена заявленная в коллективном обращении общая позиция суб’ектов, на которых будет распространяться его действие. В дальнейшем для полноценного привлечения общественности к работе по обсуждению и совершенствованию проекта закона авторы коллективного обращения предложат организовать открытые для всех заинтересованных организаций мероприятия по его обсуждению, в том числе провести перед первым чтением парламентские слушания по проблеме правового регулирования некоммерческих организаций в Республике Беларусь.

С текстом коллективного обращения в парламент и правительство по проекту Закона “О некоммерческих организациях” можно ознакомиться на сайте Центра правовой трансформации: http://lawtrend.org/ru/data/650/

Паводле spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>