2008 24/05

Historyja Belarusi jak pradmiet …Настаўнікі сусветнай мастацкай культуры з больш за 20 гарадоў Беларусі выступілі з адкрытым лістом з нагоды запланаванага скарачэння навучальнай нагрузкі ў школе за кошт гуманітарных дысцыплін.

Тэкст звароту БЕЛАПАН перадала кіраўнік мазырскага раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў айчыннай і сусветнай мастацкай культуры, аўтар шматлікіх прац па сваёй спецыяльнасці Святлана Філімонава. Пад лістом стаяць прозвішчы педагогаў з Гомеля, Гародні, Магілёва, Мінска, Віцебска, раённых цэнтраў. (правапіс першакрыніцы)

Паводле naviny.by

– “Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы ўжо з наступнага года. Гэта чарговы лагічны крок пасля таго, як прадмет пачалі выкладаць па-руску.

Курс “Гісторыі Беларусі” ў нашых школах выкладацца больш не будзе. У праекце вучэбнага плана на наступны год напісана проста – “гісторыя”.

Для новага прадмета рыхтуецца і адмысловы падручнік.

Такую інфармацыю пацвердзіла Еўрарадыё намесніца начальніка упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Валянціна Маеўская. Па словах чыноўніцы, цяпер працуе міжведамасная камісія, якая абмяркоўвае пытанне пра аб’яднанне двух прадметаў з новага навучальнага года:
“Адно з пытанняў – гэта зацвярджэнне вучэбнага плана, у якім гэты прадмет будзе называцца “Гісторыя”. Ну, ён будзе складацца з двух частак. І выдзяляецца дзве гадзіны. Адна гадзіна на гісторыю Беларусі, другая – на сусветную гісторыю. І так, як было, так і застаецца.

Проста ў вучэбным плане ён будзе называцца “Гісторыя”.

Новы вучэбны план стане дадаткам да дэкрэту аб пераходзе на 11-гадовы тэрмін навучання ў школах. Пра гэта Еўрарадыё расказаў старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч. План “задавальняе усіх”. А колькі дакладна гадзінаў будзе адведзена на гісторыю Беларусі ў агульным курсе гісторыі, Здановіч не ведае:
“Я не ведаю, тут проста напісана “гісторыя”, таму тут я не магу растлумачыць ці то будзе гісторыя сярэдніх вякоў… і колькі гадзінаў на гісторыю Беларусі. Проста напісана слова “гісторыя”. У прынцыпе, калі мы ўчора абмяркоўвалі план, то ён задаволіў усіх”.

Чытаце матэрыялы Еўрапейскага радыё і Радыё Свабода.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>