Не забірай жыцьцё!
2011 18/03
Рада па правах чалавеку ААН

Рада па правах чалавеку ААН

На 16-й сэсіі Рады ААН па правах чалавеку, якая праходзіла цяпер у Палацы Нацыяў у Жэнэве, прадстаўнік дэлегацыі Летувы агучыў сумесную заяву 45 дзяржаваў па сытуацыі ў Беларусі.

Яго падпісалі ўсе сябры ЭЗ і краіны-кандыдаты, Нарвэгія, Швэйцарыя, ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Японія, Ізраіль і Замбія, а таксама далучыўся Габон.

У заяве, адрасаваным беларускім уладам, і ў першую чаргу Лукашэнку, дзяржавы выяўляюць сваю занепакоенасьць парушэньнямі правоў чалавеку пасьля 19 сьнежня 2010 гаду, якія праявіліся ва ўжываньні гвалту да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту, у наступных арыштах і вынясеньні прысудаў палітычным апанэнтам. Аўтары заявы таксама выказваюць адмысловую заклапочанасьць паведамленьнямі аб запалохваньні адвакатаў, якія аказваюць юрыдычную дапамогу адвольна затрыманым, а таксама аб ужываньні да арыштаваных катаваньняў, перадае БЕЛАПАН.

Заява заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь неадкладна й без якіх бы там ні было ўмоваў вызваліць і рэабілітаваць усіх затрыманых па палітычных падставах пасьля выбараў 19 сьнежня 2010 гаду, выконваць правы чалавека арыштаваных і іхных семьяў, у першую чаргу права на абарону ў судзе. Акрамя таго, аўтары заявы настойліва рэкамэндуюць спыніць перасьлед незалежных СМІ, грамадзянскіх актывістаў і праваабаронцаў, а таксама паважаць права на свабоду сходаў, асацыяцыяў і свабоду выказваньня меркаваньняў.

Уладам Рэспублікі Беларусь таксама прапаноўваецца ў поўнай меры супрацоўнічаць з Офісам Вярхоўнага камісару ААН і мэханізмамі Рады ААН па правах чалавеку, а таксама перагледзець рашэньне аб зачыненьні офісу АБСЭ і супрацоўнічаць зь ягоным Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавеку (БДІПЧ) для забесьпячэньня захаваньня абавязальніцтваў дзяржавы ў сфэры «чалавечага вымярэньня».

45 дзяржаваў таксама нагадалі прадстаўнікам Беларусі аб накіраваным ім 18 лютага прапанове арганізаваць брыфінг у Радзе па правах чалавеку па сытуацыі ў краіне й выказалі надзею на станоўчы адказ.

Прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь у сваім зваротным выступе заявілі: «Мы ня лічым неабходным камэнтаваць галаслоўныя абвінавачваньні, якія зьмешчаныя ў гэтым выступе». Беларускі бок расцаніў сумесную заяву як «дэзавуіраваньне раней накіраванага нам запрашэньня да ўдзелу ў брыфінгу» і пацьверджаньне таго, што ініцыятыва аб брыфінгу «першапачаткова ня мела анічога агульнага з дыялёгам, на падставае якога павінны разглядацца пытаньні правоў чалавеку». Аўтараў заявы таксама абвінавацілі ў палітыцы «падвойных стандартаў», паколькі ў тых краінах, ад імя якіх яна была зробленая, «знойдзецца нямала актуальных тэмаў у кантэксьце праблемаў у сфэры правоў чалавеку».

У адказе прадстаўнікі Беларусі ізноў паўтарылі пазыцыю, што акцыя пратэсту 19 сьнежня не зьяўлялася мірным сходам, а суправаджалася гвалтам і беспарадкамі, у сувязі з чым улады краіны лічаць «зьяўленьне праўных наступстваў» заканамерным.

Сумесная заява ў цэлым была названая «неабгрунтаванай і палітычна матываванай», што, па меркаваньні беларускага боку, супярэчыць прынцыпам, на якіх павінна будавацца праца Рады.

Нагадаем, што раней, 3 і 4 сакавіка, прадстаўнікі міжнародных праваабарончых і грамадзкіх арганізацыяў правялі ў Жэнэве шэраг сустрэчаў і мэрапрыемстваў у рамках 16-й сэсіі Рады з мэтай дамагчыся ад яе прыняцьця рэзалюцыі па сытуацыі ў Беларусі. Нажаль, праект рэзалюцыі па Беларусі так і ня быў занесены на разгляд Рады да крайняга тэрміну – 17 сакавіка, і зробленая ў панядзелак сумесная заява, падобна, так і застанецца адзінай афіцыйнай рэакцыяй на сытуацыю ў краіне ў рамках гэтага міжнароднага воргану.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Официальный Минск отказался от диалога в Совете по правам человека ООН

На 16-й сессии Совета ООН по правам человека, проходящей сейчас во Дворце Наций в Женеве, представитель делегации Литвы озвучил совместное заявление 45 государств по ситуации в Беларуси.

Его подписали все члены ЕС и страны-кандидаты, Норвегия, Швейцария, США, Канада, Австралия, Новая Зеландия, Япония, Израиль и Замбия, а также присоединился Габон.

В заявлении, адресованном беларусским властям, и в первую очередь Лукашенко, государства выражают свою обеспокоенность нарушениями прав человека после 19 декабря 2010 года, выразившимися в применении насилия к участникам мирной акции протеста, последовавших арестах и вынесении приговоров политическим оппонентам. Авторы заявления также выражают особую озабоченность сообщениями о запугивании адвокатов, оказывающих юридическую помощь произвольно задержанным, а также о применении к арестованным пыток, передает БелаПАН.

Заявление призывает власти Республики Беларусь незамедлительно и без каких бы то ни было условий освободить и реабилитировать всех задержанных по политическим основаниям после выборов 19 декабря 2010 года, соблюдать права человека арестованных и их семей, в первую очередь право на защиту в суде. Кроме того, авторы заявления настоятельно рекомендуют прекратить преследование независимых СМИ, гражданских активистов и правозащитников, а также уважать право на свободу собраний, ассоциаций и свободу выражения мнения.

Властям Республики Беларусь также предлагается в полной мере сотрудничать с Офисом Верховного комиссара ООН и механизмами Совета ООН по правам человека, а также пересмотреть решение о закрытии офиса ОБСЕ и сотрудничать с его Бюро по демократическим институтам и правам человека (БДИПЧ) для обеспечения соблюдения обязательств государства в сфере «человеческого измерения».

45 государств также напомнили представителям Беларуси о направленном им 18 февраля предложении организовать брифинг в Совете по правам человека по ситуации в стране и выразили надежду на положительный ответ.

Представители Республики Беларусь в своем ответном выступлении заявили: «Мы не считаем необходимым комментировать содержащиеся в этом выступлении голословные обвинения». Беларусская сторона расценила совместное заявление как «дезавуирование ранее направленного нам приглашения к участию в брифинге» и подтверждение того, что инициатива о брифинге «изначально не имела ничего общего с диалогом, на основе которого должны рассматриваться вопросы прав человека». Авторов заявления также обвинили в политике «двойных стандартов», поскольку и в тех странах, от имени которых оно было сделано, «найдется немало животрепещущих тем в контексте проблем в сфере прав человека».

В ответе представители Беларуси вновь повторили позицию, что акция протеста 19 декабря не являлась мирным собранием, а сопровождалась насилием и беспорядками, в связи с чем власти страны считают «наступление правовых последствий» закономерным.

Совместное заявление в целом было названо «необоснованным и политически мотивированным», что, по мнению беларусской стороны, противоречит принципам, на которых должна строиться работа Совета.

Напомним, что ранее, 3 и 4 марта, представители международных правозащитных и гражданских организаций провели в Женеве ряд встреч и мероприятий в рамках 16-й сессии Совета с целью добиться от него принятия резолюции по ситуации в Беларуси. К сожалению, проект резолюции по Беларуси так и не был внесен на рассмотрение Совета до крайнего срока – 17 марта, и сделанное в понедельник совместное заявление, похоже, так и останется единственной официальной реакцией на ситуацию в стране в рамках этого международного органа.

Паводле charter97.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>