2011 17/03
jurauget_img4

Андрэй Юраў, Расея

Пра гэта кіраўнік Міжнароднай назіральнай місыі Камітэту Міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі заявіў сёньня падчас прэс-канфэрэнцыі з нагоды ягонага ўчорашняга затрыманьня. (далей – правапіс першакрыніцы)

Андрэй Юраў, дырэктар па развіцці Маскоўскай Хельсінкскай групы, Ганаровы Прэзідэнт Міжнароднага моладзевага праваабарончага руху, быў затрыманы ўвечары 16 сакавіка. У кватэру, у якой знаходзіўся ён і іншыя прадстаўнікі Місіі, з’явіліся супрацоўнікі Савецкага РУУС г. Мінска і, заявіўшы, што Юраву забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі, даставілі яго ў РУУС. Там на праваабаронцу быў складзены рапарт аб парушэнні забароны на ўезд у краіну. Ноч Андрэй Юраў правёў у камеры, а сёння раніцай яго вызвалілі з загадам на працягу 24 гадзін пакінуць тэрыторыю Беларусі.

– Пры затрыманні мне растлумачылі, што мяне абвінавачваюць у здзяйсненні крымінальнага злачынства. А менавіта – я з’яўляюся персонай непажаданай для знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але, тым не менш, тут знаходжуся. Гэта, уласна, тое тлумачэнне, па факце якога крымінальнага злачынства я быў затрыманы. Натуральна, я патлумачыў, што ў мяне не было ні аднаго шансу даведацца, што я гэта раблю, таму што, як вядома, расійска-беларуская мяжа адсутнічае і ні адзін расійскі грамадзянін папросту не мае нават шансу даведацца, здзяйсняе ён такое злачынства ці не, – распавёў Андрэй Юраў.

Расійскі праваабаронца адзначыў, што выпадак з ім стварае вельмі небяспечны прэцэдэнт: такім чынам любы грамадзянін Расіі – будзь то журналіст, бізнесмэн, палітык, адвакат і іншыя – перасякаючы расійска-беларускую мяжу, рызыкуе падпасці пад крымінальны пераслед.

Сёння раніцай, дзякуючы намаганням праваабаронцаў і адвакатаў (таксама, паводле Юрава, да справы падключыўся і прадстаўнік Расійскага консульства), Савецкім РУУС было прынята рашэнне пра спыненне ўзбуджэння крымінальнай справы. На рукі расійскаму праваабаронцу былі выдадзеныя два дакументы – Пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і Апавяшчэнне аб уключэнні ў спіс асоб, уезд якiх у Рэспублiку Беларусь забаронены або непажаданы. Прычым тэрмін забароны ўезду – да 15.02.2013. Абодва дакумента падпісаны начальнікам Савецкага РУУС г.Мінска падпалкоўнікам міліцыі А.В. Германовічам.

– Мне на рукі выдалі унікальны дакумент – апавяшчэнне аб тым, што я ўсё-ткі з’яўляюся непажаданым грамадзянінам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, што я занесены ў нейкі спіс, існаванне якога на працягу многіх месяцаў адмаўляў МЗС РБ. Гэта вельмі важна – у нас ёсць нарэшце юрыдычнае пацверджанне таго, што спісы гэтыя існуюць. Праўда, ніхто не разумее, што гэта за спісы, кім і на падставе якіх афіцыйных працэдур яны складаюцца, – адзначыў А. Юраў.

Каб праясніць сітуацыю, прадстаўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч распавёў, што ўсякага роду спісы – гэта ўпадабаная тэма беларускіх уладаў:

– Улады вельмі часта выкарыстоўваюць такога роду спісы ў мэтах недапушчэння ў краіну прадстаўнікоў міжнародных і замежных праваабарончых арганізацый. Таксама вядома даволі шмат выпадкаў адмоў у візах замежным праваабаронцам. Такога роду спісы выкарыстоўваюцца і для кантролю перамяшчэння беларускіх праваабаронцаў. На межах ёсць спісы асоб, якія пастаянна падвяргаюцца мытнаму кантролю пры кожным перасячэнні мяжы Рэспублікі Беларусь. Асабіста я ў такім спісе быў каля паўтары гады. Зараз у такім спісе знаходзіцца кіраўнік нашай арганізацыі Алесь Бяляцкі. А тое, што адбылося цяпер – гэта, нажаль, не першы і, я думаю, не апошні выпадак.

Андрэй Юраў заявіў, што лічыць тое, што адбылося з ім, падставай для вельмі сур’ёзнага міжнароднага разбіральніцтва. Праваабаронца мае намер актыўна апратэстоўваць прынятае ў дачыненні да яго рашэнне аб уключэнні ў Спіс асоб, уезд якiх у Рэспублiку Беларусь забаронены або непажаданы. З гэтай мэтай ён збіраецца задзейнічаць усе механізмы – нацыянальныя, на ўзроўні міністэрстваў замежных спраў розных краін, у тым ліку Расіі і Украіны, а таксама міжурадавыя органы і міжнародныя арганізацыі, перш за ўсё ААН і АБСЕ.

*
*
(Паведамленьне, рас.)


Андрей Юров опротестует решение о внесении его в список нежелательных в Беларуси лиц

Об этом руководитель Международной наблюдательной миссии Комитета Международного контроля за ситуацией с правами человека в Беларуси заявил сегодня во время пресс-конференции, собранной по поводу его вчерашнего задержания.

Андрей Юров, директор по развитию Московской хельсинкской группы, Почетный Президент Международного молодежного правозащитного движения, был задержан вечером 16 марта. В квартиру, в которой находился он и другие представители Миссии, явились сотрудники Советского РУВД г.Минска и, заявив, что Юрову запрещен въезд на территорию Беларуси, доставили его в РУВД. Там на правозащитника был составлен рапорт о нарушении запрета на въезд в страну. Ночь Андрей Юров провел в камере, а сегодня утром его освободили с приказом в течение 24 часов покинуть территорию Беларуси.

– При задержании мне объяснили, что я обвиняюсь в совершении уголовного преступления. А именно – я являюсь персоной нежелательной для пребывания на территории Республики Беларусь, но, тем не менее, здесь пребываю. Это, собственно, то объяснение, по факту совершения какого уголовного преступления я был задержан. Естественно, я пояснил, что у меня не было ни одного шанса узнать, что я это совершаю, потому что, как известно, российско-белорусская граница отсутствует и ни один российский гражданин попросту не имеет даже шанса узнать, совершает он такое преступление или нет, – рассказал Андрей Юров.

Российский правозащитник отметил, что случай с ним создает очень опасный прецедент: таким образом любой гражданин России – будь то журналист, бизнесмен, политик, адвокат и прочие – пересекая российско-белорусскую границу, рискует подпасть под уголовное преследование.

Сегодня утром, благодаря усилиям правозащитников и адвокатов (также, по предположениям Юрова, к делу подключился и представитель Российского консульства), Советским РУВД было принято решение о прекращении возбуждения уголовного дела. На руки российскому правозащитнику были выданы два документа – Постановление об отказе в возбуждении уголовного дела и Уведомление о включении в список лиц, въезд которых в Республику Беларусь запрещен или нежелателен. Причем срок запрета въезда – до 15.02.2013. оба документа подписаны начальником Советского РУВД г.Минска подполковником милиции А.В.Германовичем.

– Мне на руки выдали уникальный документ – уведомление о том, что я всё-таки являюсь нежелательным гражданином на территории Республики Беларусь, что я внесен в некий список, существование которого на протяжении многих месяцев отрицал МИД РБ. Это очень важно – у нас есть наконец-то юридическое подтверждение того, что списки эти существуют. Правда, никто не понимает, что это за списки, кем и на основании каких официальных процедур они составляются, – отметил А.Юров.

Проясняя ситуацию, представитель Правозащитного центра «Вясна» Валентин Стефанович поведал, что всякого рода списки – это излюбленная тема белорусских властей:

– Власти очень часто используют такого рода списки в целях недопущения в страну представителей международных и иностранных правозащитных организаций. Также известно достаточно много случаев отказов в визах иностранным правозащитникам. Такого рода списки используются и для контроля перемещения белорусских правозащитников. На границах есть списки лиц, которые постоянно подвергаются таможенному контролю при каждом пересечении границы Республики Беларусь. Лично я в таком списке был около полутора лет. Сейчас в таком списке находится руководитель нашей организации Алесь Беляцкий. А то, что произошло сейчас – это, к сожалению, не первый и, я думаю, не последний случай.

Андрей Юров заявил, что считает произошедшее с ним поводом для очень серьезного международного разбирательства. Правозащитник намерен активно опротестовывать принятое в отношении него решение о включении в Список лиц, въезд которых в Республику Беларусь запрещен или нежелателен. С этой целью он собирается задействовать все механизмы – национальные, на уровне МИДов различных стран, в том числе России и Украины, а также межправительственные органы и международные организации, прежде всего ООН и ОБСЕ.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>