2011 19/03
Андрэй Юраў, Расея

Андрэй Юраў, Расея

18 сакавіка праваабаронца Андрэй Юраў, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місыі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавеку ў Беларусі, які раней быў затрыманы ў Менску й пакінуў краіну раніцай паводле адпаведнага загаду, прысутнічаў на паседжаньні Рады па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці й правах чалавеку пры Прэзыдэнце РФ.

На паседжаньні Рады была заслухана інфармацыя аб дзейнасьці Камітэту міжнароднага кантролю й Міжнароднай назіральнай місыі, а таксама ўхваленая наступная праца Рады па некалькіх накірунках, зьвязаных з сытуацыяй у Беларусі. У прыватнасьці, Рада пры прэзыдэнце РФ плянуе стварэньне групы па сытуацыі з правамі чалавеку ў Беларусі й Расеі, у тым ліку ў сфэры гарманізацыі праўных сыстэмаў абедзьвюх краінаў.

Таксама Рада мае намер заняцца распрацоўкаю заканадаўчых мер па забесьпячэньні магчымасьці працы расейскіх адвакатаў у Беларусі, а беларускіх – у Расеі. Яшчэ на паседжаньні фігуравала высьвятленьне сытуацыі зь сьпісамі “неўяздных” грамадзянаў РФ, якія не зьдзейсьнілі на тэрыторыі Беларусі крымінальных злачынстваў альбо адміністрацыйных правапарушэньняў, паведамляе інфармацыйная служба Міжнароднай назіральнай місыі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавеку ў Беларусі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

18 марта правозащитник Андрей Юров, глава Международной наблюдательной миссии Комитета международного контроля за ситуацией с правами человека в Беларуси, ранее задержанный в Минске и покинувший страну рано утром согласно выданному ему предписанию, присутствовал на заседании Совета по развитию гражданского общества и правам человека при Президенте РФ.

На заседании Совета была заслушана информация о деятельности Комитета международного контроля и Международной наблюдательной миссии, а также одобрена дальнейшая работа Совета по нескольким направлениям, связанным с ситуацией в Беларуси. В частности, Совет при президенте РФ планирует создание группы по ситуации с правами человека в Беларуси и России, в том числе в сфере гармонизации правовых систем обоих стран.

Также Совет озадачился разработкой законодательных мер по обеспечению возможности работы российских адвокатов в Беларуси, а белорусских – в России. Ещё на заседании фигурировало прояснение ситуации со Списками «невъездных» граждан РФ, не совершавших на территории Беларуси уголовных преступлений или административных правонарушений, сообщает информационная служба Международной наблюдательной миссии Комитета международного контроля за ситуацией с правами человека в Беларуси.

Паводле spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>