Не забірай жыцьцё!
2011 17/03
Коктыш

Дзяржаўны камітэт Украіны па справах нацыянальнасьцяў і рэлігій паўторна адмовіў беларускаму апазыцыйнаму актывісту Ігару Коктышу ў прадастаўленьні палітычнага прытулку. (далей – правапіс першакрыніцы)

Ігар Коктыш, рок-музыка забароненага ў Беларусі гурта “Млечны шлях” і моладзевы актывіст, напачатку 2000-х пераследаваўся ў Беларусі. У 2001 годзе ён быў арыштаваны ў Баранавічах па абвінавачанню ў забойстве. Гэтаму папярэднічала заява аднаго з мясцовых міліцыянтаў, што ён знойдзе, за што пасадзіць Ігара. Верагодна, міліцыі не падабалася, што музыка арганізоўвае канцэрты і акцыі моладзі супраць наркотыкаў, на якіх гучаць апазіцыйныя лозунгі. З таго часу супраць Ігара Коктыша разгарнулася цэлая праваахоўная вайна.

7 сьнежня 2001 году Брэсцкі суд апраўдаў Ігара Коктыша. На судзе сведкі заявілі, што на момант забойства Ігар быў у іншым горадзе. Пасля выхаду на волю ён распавёў, як яго катавалі ў следчым ізалятары: не давалі лекаў ад астмы, на якую ён хворы, пакідалі голага ў халоднай камэры і часта зьбівалі. У СІЗА Ігар правёў 10 месяцаў.

Актывіст з’ехаў ва Ўкраіну. Даведаўшыся, што ў красавіку 2002 году пракуратура апратэставала рашэньне суда і вярнула туды справу на перагляд, Ігар згадаў катаванні і ў Беларусь вырашыў не вяртацца. Больш чым праз 5 гадоў, 25 чэрвеня 2007 г., яго затрымалі ўкраінскія міліцыянты. У міжнародны вышук ён быў абвешчаны за дамамогу беларускім актывістам у час выбараў прэзідэнта 2006 года. Хлопца змясьцілі ў камэру Сімфэропальскага СІЗА — чакаць экстрадыцыі ў Беларусь.

Аднак яна не адбылася дзякуючы міжнароднаму рэзанансу. “Міжнародная амністыя” прызнала Ігара Коктыша вязьнем сумлення і заклікала не перадаваць яго беларускім уладам, бо, калі катаваннямі з яго выб’юць прызнанне, вынікам стане жорсткі (а магчыма, нават смяротны) прысуд. У кастрычніку 2007 году Эўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Украіне перадаваць арыштаванага беларускаму боку, а “Міжнародная амністыя” адначасова правяла акцыю тэрміновай дапамогі, зьвярнуўшыся да ўкраінскіх уладаў з патрабаваньнем не дазволіць экстрадыцыю. 2 лютага 2010 г. з-пад варты музыку вызвалілі на падставе рашэння Еўрапейскага суда па правах чалавека.

З 2003 г. Ігар жанаты на грамадзянцы Украіны Ірыне Цюцюннік, разам яны стварылі гурт “Эндарфіны”, займаюцца музычнай творчасцю і канцэртамі. Яны жывуць у Жытоміры. Год таму, 12 сакавіка 2010 г., Акружным адміністратыўным судом Крыму было адменена рашэнне Дзяржкамітэту па справах нацыянальнасцяў і рэлігій, якім Ігару Коктышу было адмоўлена ў палітычным прытулку ва Украіне. Але такое ж рашэнне прынята паўторна. Беларуская амбасада, да таго ж, адмовілася выдаць яму новы пашпарт ўзамен старога, тэрмін дзеяння якога скончыўся – Ігару прапанавана ехаць мяняць пашпарт у Беларусь, нягледзячы на тое, што пасля ўсяго перажытага ім з вялікай верагоднасцю яго там чакае перасьлед.

*
*
(Паведамленьне, рас.)


Украина во второй раз отказала белорусскому политбеженцу в убежище

Государственный комитет Украины по делам национальностей и религий повторно отказал белорусскому оппозиционному активисту Игорю Коктышу в предоставлении политического убежища.

Игорь Коктыш, рок-музыкант запрещенной в Беларуси группы “Млечный путь” и молодежный активист, в начале 2000-х преследовался в Беларуси. В 2001 году он был арестован в Барановичах по обвинению в убийстве. Этому предшествовало заявление одного из местных милиционеров, что он найдет, за что посадить Игоря. Вероятно, милиции не нравилось, что музыкант организовывает концерты и акции молодежи против наркотиков, на которых звучат оппозиционные лозунги. С тех пор против Игоря Коктыша развернулась целая правоохранительная война.
7 декабря 2001 года Брестский суд оправдал Игоря Коктыша. На суде свидетели заявили, что на момент убийства Игорь вообще был в другом городе. После выхода на свободу он рассказал, как его пытали в следственном изоляторе: не давали лекарств от астмы, которой он болен, оставляли голого в холодной камере и часто избивали. В СИЗО Игорь провел 10 месяцев.
Активист уехал в Украину.

Узнав, что в апреле 2002 года прокуратура опротестовала решение суда и вернула туда дело на пересмотр, Игорь вспомнил пытки и в Беларусь решил не возвращаться. Более чем через 5 лет, 25 июня 2007 г., его задержали украинские милиционеры. В международный розыск он был объявлен за помощь белорусским демократическим активистам во время выборов президента 2006 года. Парня поместили в камеру Симферопольского СИЗО – ждать экстрадиции в Беларусь.

Однако она не состоялась благодаря международному резонансу. “Международная амнистия” признала Игоря Коктыша узником совести и призвала не передавать белорусским властям, так как, если пытками из него выбьют признание, результатом станет жесткий (а возможно, даже смертельный) приговор. В октябре 2007 года Европейский суд по правам человека запретил Украине передавать арестованного белорусской стороне, а “Международная амнистия” одновременно провела акцию срочной помощи, обратившись к украинским властям с требованием не позволить экстрадицию. 2 февраля 2010 из-под стражи музыканта освободили на основании решения Европейского суда по правам человека.

С 2003 г. Игорь женат на гражданке Украины Ирине Тютюнник, вместе они создали группу “Эндорфины”, занимаются музыкальным творчеством и концертами. Они живут в Житомире. Год назад, 12 марта 2010 г., Окружным административным судом Крыма было отменено решение Госкомитета по делам национальностей и религий, которым Игорю Коктышу было отказано в политическом убежище в Украине. Но такое же решение теперь принято повторно. Белорусский посольство к тому же отказалась выдать Игорю новый паспорт взамен старого, срок действия которого закончился – Игорю предложено ехать менять паспорт в Беларусь, несмотря на большую вероятность, что после всего пережитого им ранее на родине его ожидает преследование.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>