2011 21/03
Раман Кісьляк, Бярэсьце

Раман Кісьляк, Бярэсьце

Праваабаронца Раман Кісьляк атрымаў паведамленьне зь Ленінскага РАЎС горада Бярэсьця за подпісам начальніку адзьдзяленьня В. Угляніцы, зь якога вынікае, што зараз у штаце ізалятару часовага ўтрыманьня працуюць супрацоўнікі жаночага полу.

Гэта паведамленьне зьявілася адказам на скаргу Інгі Абрамавай у Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчынаў, дзе яна паведамляла пра катаваньні ў ІЧУ Ленінскага РАЎС і дыскрымінацыю па прыкмеце полу (жаночыя камэры абслугоўваліся выключна мужчынамі).

Праваабаронца Раман Кісьляк, які вядзе справу Інгі, лічыць, што зроблены станоўчы крок з боку адміністрацыі адзьдзяленьня міліцыі. Але ён адзначае, што начальнік РАЎС не паведаміў, калі ўведзены штатныя адзінкі жаночага полу, колькі іх уведзена й ці тычыцца такое новаўвядзеньне ўсёй краіны.

Тым ня менш, Інга Абрамава ў дадатковай інфармацыі, скіраванай 17 сакавіка ў Камітэт ААН, адзначае: нягледзячы на частковае выкананьне адміністрацыяй Ленінскага РАЎС сыстэмнай часткі ейнае скаргі, яна настойвае на разглядзе індывідуальнай часткі, што датычыцца катаваньняў і дыскрымінацыі.

Нагадаем, у 2007 годзе Інга Абрамава была затрыманая міліцыяй за разьвешваньне блакітных стужак на водасьцёкавых трубах і дрэвах перад заплянаваным “Эўрапейскім маршам”. Па рашэньні суда адбывала 5 сутак арышту ў ізалятары часовага ўтрыманьня Ленінскага РАЎС. Калі выйшла на волю, дзяўчына абнародавала інфармацыю пра катаваньні й зьдзеклівыя адносіны супрацоўнікаў–мужчынаў у адносінах да яе ды іншых жанчынаў. Пасьля гэтага Абрамава зь Кісьляком пачалі змагацца за ўвядзеньне ў штат супрацоўнікаў ІЧУ жанчынаў-міліцыянтак, і станоўчых вынікаў яны дасягнулі толькі пасьля звароту ў Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчынаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Инга Абрамова и Роман Кисляк добились введения в штат ИВС женщин-милиционеров

Правозащитник Роман Кисляк получил сообщение из Ленинского РОВД города Бреста за подписью начальника отделения В. Угляницы, из которого следует, что сейчас в штате изолятора временного содержания работают сотрудники женского пола.

Это сообщение стало ответом на жалобу Инги Абрамовой в Комитет по ликвидации дискриминации в отношении женщин ООН, где она сообщала о пытках в ИВС Ленинского РОВД и дискриминации по признаку пола (женские камеры обслуживались исключительно мужчинами).

Правозащитник Роман Кисляк, который ведет дело Инги, считает, что сделан положительный шаг со стороны администрации отделения милиции. Но он отмечает, что начальник РОВД не сообщил, когда введены штатные единицы женского пола, сколько их введено и касается ли такое нововведение всей страны.

Тем не менее, Инга Абрамова в дополнительной информации, направленной 17 марта в Комитет ООН, отмечает: несмотря на частичное выполнение администрацией Ленинского РОВД системной части ее жалобы, она настаивает на рассмотрении индивидуальной части, что касается пыток и дискриминации.

Напомним, в 2007 году Инга Абрамова была задержана милицией за развешиванием синих ленточек на водосточных трубах и деревьях перед запланированным “Европейским маршем”. По решению суда отбывала 5 суток ареста в изоляторе временного содержания Ленинского РОВД. Выйдя на свободу, девушка обнародовала информацию о пытках и издевательском отношении сотрудников-мужчин по отношению к ней и другим женщинам. После этого Абрамова с Кисляком начали бороться за введение в штат сотрудников ИВС женщин-милиционеров, и положительных результатов они достигли только после обращения в Комитет по ликвидации дискриминации в отношении женщин ООН.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>