2011 21/03
Барыс Звоскаў, Менск

Барыс Звоскаў, Менск

Беларускія грамадзяне, правы якіх парушаюцца, шмат церпяць ад таго, што не ведаюць, куды можна яшчэ зьвярнуцца, каб узнавіць справядлівасьць, калі ўнутры дзяржавы ўсе мэханізмы вычарпаныя. Як і дзе можна дабіцца аднаўленьня парушаных правоў чалавеку на міжнародным узроўні распавядае вядомы ў Беларусі праваабаронца Барыс Звоскаў: (далей – правапіс першакрыніцы)

– Калі размова ідзе пра правы чалавека, калі не ўдалося абараніць і адстаяць гэтае права на нацыянальным узроўні, звяртацца неабходна ў міжнародныя органы. Для нас адзіным даступным органам з’яўляецца Камітэт па правах чалавека ААН. Еўрапейскі суд нам недаступны, таму што Беларусь не падпісала Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека, не з’яўляецца сябрам Савета Еўропы. Маёмасныя споры Камітэт не разглядае, калі няма там якой складаючай, што адносіцца да правоў чалавека. Напрыклад, пры разводзе сужонкаў пакутуюць дзеці, не ўлічваюцца іх інтарэсы, тут можна звяртацца ў Камітэт.

- Вядома, што рэкамендацыі ААН у Беларусі не выконваюцца…

– Падпісаўшы і ратыфікаваўшы Факультатыўны пратакол па Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, дзяржава прызнае адразу дзве рэчы: прызнае права грамадзян звяртацца з індывідуальнымі паведамленнямі і дзяржава прызнае кампетэнцыю права Камітэта вызначаць, было ці не было парушэнне Пакта. Абавязковасць выцякае з самога Пакта, таму што там напісана, што дзяржава абязуецца выконваць тыя правы, пра якія гаворыцца ў Пакце. Адсюль выцякае абявазковасць дзяржавы выправіць становішча, узнавіць парушанае права. Дамовы павінны выконвацца добрасумленна.

- Ці вам вядомыя выпадкі, калі Беларусь выканала дамову Пакта?

– Беларусь калі-нікалі прымае меры яшчэ да таго, як Камітэт вынясе свае меркаванні. Напрыклад, справа Баланчука з Маладэчна. Яго аштрафавалі за распаўсюд Дэкларацыі правоў чалавека. Міліцыя яго затрымала, склалі пратакол, мясцовы суд палічыў, што ён вінаваты. Абскарджванне ў абласны суд не дало вынікаў. І Баланчук звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека. У Камітэце існуе працэдура: пры атрыманні скаргі ад чалавека яна адсылаецца ўраду краіны, на якую скардзіцца гэты чалавек. Урад мае паўгады, каб скласці свае пярэчанні. Нашы ўлады вырашылі не даводзіць справу да разгляду ў Камітэце. Таму старшыня Вярхоўнага суда адмяніў усе папярэднія рашэнні па справе Баланчука і спыніў справу. Некалькі такіх выпадкаў было. А што тычыцца выканання меркаванняў Камітэта, то ні воднае меркаванне Камітэта Беларуссю выканана не было. Ніводнае. Дэманстратыўна. У гэтых меркаваннях Камітэт звяртаецца з прапановай узнавіць права, што-небудзь зрабіць, каб права было ўзноўлена і апублікаваць меркаванне Камітэта, але нават публікацыі ніводнай не было. Не хоча ўлада прызнаваць памылкі.

- Як тады глядзіць Камітэт па правах чалавека на тое, што ўлады не хочуць выконваць іх меркаванні?

– Адзін з сябраў Камітэта назірае за тым, што зроблена дзяржавай пасля вынясення меркаванняў. Гэты чалавек збірае інфармацыю, потым піша даклад, які ўносіцца ў Савет па правах чалавека. Затым гэтыя даклады выносяць ў гадавы даклад Савета Генеральнай асамблеі ААН. Звычайна на агучванні гадавых дакладаў знаходзяцца прадстаўнікі фінансавых інстытутаў, сур’ёзнейшыя інвестары. Яны не будуць імкнуцца ўкладаць інвестыцыі ў эканоміку краін, дзе парушаюцца правы чалавека. Там у любы момант можа ўзнікнуць сацыяльная напружанаць, і інвеставаныя грошы прападаюць.

- Куды яшчэ могуць звярнуцца нашая грамадзяне, дзе яны могуць знайсці абарону?

– Гэта спецдакладчыкі тэматычныя: спецдакладчык па пытанні прымянення катаванняў і жорсткага абыходжання, па пытанні незалежнасці суддзяў і адвакатаў, па пытаннях рэлігіі — іх шмат, каля 40. Для таго, каб звяртацца ў Камітэт па правах чалавека, трэба вычарпаць унутраныя сродкі прававой абароны, вельмі доўгі час гэта займае, а пры звароце да спецдакладчыкаў працэдуры праходзяць значна хучэй. І таму, калі нехта лічыць, што яго права парушана, то ён можа звярнуцца да спецдакладчыка, які курыруе гэтае пытанне. Але пры гэтым лепш звярнуцца да праваабаронцаў, якія могуць нешта параіць і падказаць. Яны ведаюць і працэдуры і механізмы. Праваабаронцы могуць аказаць кваліфікаваную дапамогу.

- Што робяць праваабаронцы Беларусі па прымяненні міжнародных дамоў у заканадаўстве?

– Можам дапамагчы чалавеку звярнуць увагу суда ў сваіх скаргах на парушэнне права. Імкнемся прыцягваць экспертаў з Савета Еўропы, ААН, АБСЕ з тым, каб праводзіць асветніцкія мерапрыемствы. Важна, каб нашы прадстаўнікі судовых органаў, праваахоўных, адвакатуры разумелі сутнасць правоў чалавека, але на жаль, гэтага не ўдаецца зрабіць — не ходзяць яны на падобныя мерапрыемствы, семінары, круглыя сталы. Гадоў 10 таму Вярхоўныя суды Еўрапейскіх краін збіраліся ў Мінску на канферэнцыю па правах чалавека, па вывучэнні практыкі Еўрапейскага суда. Амаль усе краіны былі, а Беларусі не было. Адзін з крокаў быў зроблены зусім нядаўна. ААН па ўзгадненні з нашым урадам выпусцілі 4-томнік “Правы чалавека”. Вельмі добрая кніга. У кабінеце аднаго суддзі я ўбачыў гэтыя 4 кнігі, як падстаўку пад манітор кампутара.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Борис Звозсков: “Не хочет власть признавать ошибки”

Белорусские граждане, права которых нарушаются, много страдают от того, что не знают, куда можно еще обратиться, чтобы восстановить справедливость, когда внутри государства все механизмы исчерпаны. Как и где можно добиться восстановления нарушенных прав человека на международном уровне рассказывает известный в Беларуси правозащитник Борис Звозсков:

– Если речь идет о правах человека, если не удалось защитить и отстоять это право на национальном уровне, обращаться необходимо в международные органы. Для нас единственным доступным органом является Комитет по правам человека ООН. Европейский суд нам недоступен, потому что Беларусь не подписала Европейскую конвенцию по правам человека, не является членом Совета Европы. Имущественные споры Комитет не рассматривает, если нет там какой составляющей, что относится к правам человека. Например, при разводе супругов страдают дети, не учитываются их интересы, здесь можно обращаться в Комитет.

- Известно, что рекомендации ООН в Беларуси не соблюдаются …

– Подписав и ратифицировав Факультативный протокол по Международному пакту о гражданских и политических правах, государство признает сразу две вещи: признает право граждан обращаться с индивидуальными сообщениями и государство признает компетенцию права Комитета определять, было или не было нарушение Пакта. Обязательность вытекает из самого Пакта, потому что там написано, что государство обязуется выполнять те права, о которых говорится в Пакте. Отсюда вытекает обязанность государства исправить положение, восстановить нарушенное право. Договоры должны выполняться добросовестно.

- А вам известны случаи, когда Беларусь выполнила соглашение Пакта?

– Беларусь иногда принимает меры еще до того, как Комитет вынесет свои соображения. Например, дело Баланчука из Молодечно. Его оштрафовали за распространение Декларации прав человека. Милиция его задержала, составили протокол, местный суд посчитал, что он виноват. Обжалование в областной суд не дало результатов. И Баланчук обратился в Комитет по правам человека. В Комитете существует процедура: при получении жалобы от человека она отсылается правительству страны, на которую жалуется этот человек. Правительство имеет полгода, чтобы составить свои возражения. Наши власти решили не доводить дело до рассмотрения в Комитете. Поэтому председатель Верховного суда отменил все предыдущие решения по делу Баланчука и прекратил дело. Несколько таких случаев было. А что касается выполнения соображений Комитета, то ни одно мнение Комитета Беларусью выполнено не было. Ни одно. Демонстративно. В этих суждениях Комитет обращается с предложением воссоздать право, что-нибудь сделать, чтобы право было возобновлено, и опубликовать мнение Комитета, но даже публикации ни одной не было. Не хочет власть признавать ошибки.

- Как тогда смотрит Комитет по правам человека на то, что власти не хотят выполнять их мнения?

– Один из членов Комитета наблюдает за тем, что сделано государством после вынесения суждений. Этот человек собирает информацию, потом пишет доклад, который вносится в Совет по правам человека. Затем эти доклады выносят в годовой доклад Совета Генеральной ассамблеи ООН. Обычно на озвучивании годовых докладов находятся представители финансовых институтов, серьезнейшие инвесторы. Они не будут стремиться вкладывать инвестиции в экономику стран, где нарушаются права человека. Там в любой момент может возникнуть социальная напряженность, и инвестированные деньги пропадают.

- Куда еще могут обратиться наши граждане, где они могут найти защиту?

– Это спецдокладчики тематические: спецдокладчик по вопросу применения пыток и жестокого обращения, по вопросу независимости судей и адвокатов, по вопросам религии – их много, около 40. Для того, чтобы обращаться в Комитет по правам человека, нужно исчерпать внутренние средства правовой защиты, очень долгое время это занимает, а при обращении к спецдокладчикам процедуры проходят гораздо быстрее. И потому, если кто-то считает, что его право нарушено, то он может обратиться к спецдокладчику, который курирует этот вопрос. Но при этом лучше обратиться к правозащитникам, которые могут что-то посоветовать и подсказать. Они знают и процедуры и механизмы. Правозащитники могут оказать квалифицированную помощь.

- Что делают правозащитники Беларуси по применению международных договоров в законодательстве?

– Можем помочь человеку обратить внимание суда в своих жалобах на нарушение права. Стараемся привлекать экспертов из Совета Европы, ООН, ОБСЕ с тем, чтобы проводить просветительские мероприятия. Важно, чтобы наши представители судебных органов, правоохранительных, адвокатуры понимали суть прав человека, но к сожалению, этого не удается сделать – не ходят они на подобные мероприятия, семинары, круглые столы. Лет 10 назад Верховные суды Европейских стран собирались в Минске на конференцию по правам человека, по изучению практики Европейского суда. Почти все страны были, а Беларуси не было. Один из шагов был сделан совсем недавно. ООН по согласованию с нашим правительством выпустили 4-томник “Права человека”. Очень хорошая книга. В кабинете одного судьи я увидел эти 4 книги, как подставку под монитор компьютера.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>