2011 20/03
ААН

ААН

Баранавіцкая Рада “Таварыства беларускай мовы” атрымала 18 сакавіка 2011 году рашэньне Вярхоўнага Суда № 04-06/372 па сваёй скарзе, датычнай дыскрымінацыі сяброў арганізацыі пры фарміраваньні ўчастковых выбарчых камісыяў. У лісьце за подпісам намесьніка старшыні Вярхоўнага Суда А. Забары паведамляецца, што скарга разгледжана, парушэньняў выбарчага заканадаўства ня выяўлена.

Нагадаем, што траім сябрам ТБМ Сяргею Гоўшы, Рыгору Грыку й Карнею Пятровічу рашэньнем Баранавіцкага гарадзкога выканаўчага камітэту ад 3 лістапада 2010 году было адмоўлена ва ўключэньні ў склад участковых выбарчых камісыяў, нягледзячы на багаты досьвед удзелу ў выбарчых кампаніях рознага роўню. (далей – правапіс першакрыніцы)

Каб адстаяць правы сваіх сяброў, Рада ТБМ спачатку звярнулася ў Баранавіцкі гарадскі суд, які традыцыйна прыняў бок гарвыканкама, затым быў зварот да старшыні Брэсцкага абласнога суда. Абласны суд таксама прыняў бок улады, пасля чаго была пададзена скарга ў Вярхоўны Суд. Сябры ТБМ адзначылі, што неўключэнне прадстаўнікоў арганізацыі ў склад участковых выбарчых камісій кваліфікуецца імі як дыскрымінацыя, што забаронена арт. 22 Канстытуцыі, а таксама міжнародна-прававымі дамовамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь, у прыватнасці, арт. 26 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Аднак і Вярхоўны Суд дыскрымінацыі “не ўбачыў”.

Зараз баранавіцкія сябры “Таварыства беларускай мовы” збіраюцца звяртацца са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН. Для гэтага было неабходна выкарыстаць усе магчымыя механізмы абароны ўнутры краіны, што паслядоўна і было зроблена актывістамі арганізацыі.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Отголоски президентских выборов: теперь дискриминацию при формировании комиссий оценит Комитет ООН

Барановичский Совет «Таварыства беларускай мовы» получил 18 марта 2011 года решение Верховного Суда № 04-06/372 по своей жалобе, касающейся дискриминации членов организации при формировании участковых избирательных комиссий. В письме за подписью заместителя председателя Верховного Суда А. Забары сообщается, что жалоба рассмотрена, нарушений избирательного законодательства не выявлено.

Напомним, что троим членам ТБМ Сергею Говше, Григорию Грику и Корнею Петровичу решением Барановичского городского исполнительного комитета от 3 ноября 2010 года было отказано во включении в состав участковых избирательных комиссий, несмотря на богатый опыт участия в избирательных кампаниях разного уровня.

Чтобы отстоять права своих членов, Совет ТБМ сначала обратился в Барановичский городской суд, который традиционно занял сторону горисполкома, затем было обращение к председателю Брестского областного суда. Областной суд тоже принял сторону власти, после чего была подана жалоба в Верховный Суд. Члены ТБМ отмечали, что невключение представителей организации в состав участковых избирательных комиссий квалифицируется ими как дискриминация, что запрещено ст. 22 Конституции, а также международно-правовыми соглашениями, ратифицированными Республикой Беларусь, в частности, ст. 26 Международного пакта о гражданских и политических правах. Однако и Верховный Суд дискриминации «не усмотрел».

Сейчас барановичские члены «Таварыства беларускай мовы» собираются обратиться с жалобой в Комитет по правам человека ООН. Для этого было необходимо использовать все возможные механизмы защиты внутри страны, что последовательно и было сделано активистами организации.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>