Не забірай жыцьцё!
2011 25/03
Міліцыя, Жодзіна

Міліцыя, Жодзіна

Яна робіцца па загадах начальства, плянава й мае канкрэтныя тэрміны, даводзіца – у выглядзе дадатковай абавязковай нагрузкі й разьмяркоўваецца па розных сьледчых (!?) Так, начальства Жодзінскага ГАЎС загадала сьледчаму Цюльманкову да 01.04.2011 (!?) атрымаць адбіткі пальцаў у праваабаронцы А.Лапіцкага.

Як паведамляе актывіст ПЦ “Вясна” Аляксей Лапіцкі, а 18-00 24.03.2011 сьледчы па крымінальных справах Жодзінскага ГАЎС Цюльманкоў затэлефанаваў яму ў сувязі з неабходнасьцю тэрміновага праходжаньня абавязковай дактыляскапіі, якую супрацоўніку міліцыі даручылі зьдзейсьніць да 01.04.2011 па сьпісе, у якім апошнім застаўся толькі А.Лапіцкі.

Як і ў мінулы раз (14.02.2011) ён зноў нагадаў пра выпадак адміністратыўнага пакараньня асобы, якая адмаўлялася ад абавязковай дактыляскапіі ў Жодзіне. Паспрабаваў высьветліць актуальны нумар мабільнага тэлефону правабаронцы, каб ня мець праблемаў з складаньнем адміністратыўнага пратаколу па адмове А.Лапіцкага “выканаць законныя патрабаваньні міліцыі”.

У адказ Аляксей Лапіцкі заявіў, што ён жадае зрабіць дактыляскапію дабраахвотна, а таксама ў любы абраны ім самім час. Бо аніякіх тэрмінаў для гэтага ў законе не прапісана.  Міліцыянт спачатку выказаў згоду, але потым бачна паправіўся, бо ўзгадаў пра атрыманы ім загад і вызначаныя ў ім канкрэтныя тэрміны для выкананьня …

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Праваабаронца патлумачыў, што “абавязковасьць” нераўназначная “прымусовасьці”. Яна абавязкова павінна спалучацца з прынцыпам дабраахвотнасьці (як і адзначана ў законе) – мусіць даваць магчымасьць свабоднага выбару грамадзяніну (які не абвінавачваецца ў злачынстве) і атрыманьня магчымасьці дабраахвотнага й  безтэрміновага праходжаньня гэтае даволі спрэчнае працэдуры. Законапаслухмяны грамадзяніні па нейкіх адвольных меркаваньнях ці падставах абмежаваньня права, адрозных ад сутнасьці арт. 23 Канстытуцыі і адпаведнага артыкулу Міжнароднага Пакта (МПГіПП), – ня можа быць пастаўлены ў падобныя абразьлівыя й дыскрымінацыйныя ўмовы, калі ня мае магчымасьці выйсьці з катэгорыі, якая па законе падлягае абавязковай дактыляскапіі. Гэта становіцца яшчэ больш зразумелым з улікам неад’емнага канстытуцынага права грамадзяніна на свабоду сумленьня, веравызнаньня й перкананьняў, права на асабістую недатыкальнасьць і свабоду ад дыскрымінацыі …

Сапраўды, палажэньні любога закону, падзаконнага акту, загаду начальства ня могуць супярэчыць ці ігнараваць правы кожнага грамадзяніна на свабоду сумленьня й веравызнаньня (арт. 31), на  асабістую недатыкальнасьць (арт. 25) і права ня сьведчыць супраць самаго сябе (арт. 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), што цалкам адпавядае міжнародным стандартам права, замацаваным як праўныя імпэратывы, абавязковыя для выкананьня любымі суб’ектамі права Беларусі. Больш за тое, арт. 31 уваходзіць у апісаньне арт. 63 Канстытуцыі ды, як і адпаведны арт.18 МПГіПП (Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах) ня можа быць абмежаваным ці адмененым нават ва ўмовах надзвычайных становішчаў у краіне.

Зыходзячы з таго, што артыкул 27 Канстытуцыі фактычна забараняе прымусовае атрыманьне ад грамадзяніна-сьведкі любых сьведчаньняў супраць яго самаго – абавязковае дактыляскапіяваньне ў тым выглядзе, у якім яно прадугледжанае законам і адпаведнай інструкцыяй №35 (якая прапісвае атрыманьне усіх адбіткаў пальцаў і нават далоняў) – утварае праўную калізыю, у якой павінны дзейнічаць нормы Канстытуцыі, а не закону ці ўзгаданай інструкцыі. Бо падобная тэрміновая й абавязковая, татальная па сутнасьці дактыляскапія, насамрэч, дае “карным па сутнасьці сваёй ворганам” (што ёсьць перакананьнем большасьці грамадзянаў і гучыць як сьведчаньне з вуснаў саміх міліцянтаў) – значна больш інфармацыі пра чалавека, чым патрабуе простая ідэнтыфікацыя асобы пры пэўных абставінах.

Падобнае, у сваю чаргу, супярэчыць мэтам і задачам дактыляскапіі, вызначаным у законе, а таксама – палажэньням Канстытуцыі. Аднак, абсалютна зразумела, што падобны падыход ёсьць недапушчальным у дачыненьні да законапаслухмяных грамадзянаў, якія не маюць статусу падазраваных ці абвінавачаных па нейкай крымінальнай справе. І іх можна разглядаць толькі як нейкіх сьведкаў – сьведкаў пра саміх сябе, пра сваю асобу, свае здольнасьці й прыхільнасьці й г. д. …, прачытваемыя па малюнках у дактыляскапіяваных адбітках пальцаў і далоняў.

Такая прыватная інфармацыя, у падобных умовах і наяўным статусе грамадзянаў, тым больш пры выказваемай імі правасьвядомасьці й перакананьнях – ня можа быць аб’ектам абавязковай і прымусовай перадачы (прадстаўленьня) ворганам міліцыі, бо гэта парушае арт. арт. 23; 25; 27; 31 і арт. 63 Кантытуцыі.

“Такім чынам, безпадстаўная й безальтэрнатыўная абавязковасьць, да таго ж роўная прымусу да адмовы ад уласных перакананьняў, прымусу рабіць сьведчаньні пра самаго сябе ці супраць самаго сябе, па сутнасьці, ёсьць неправамернай, карнай працэдураю супраць ведаючых свае правы законапаслухмяных грамадзянаў, актывістаў грамадзянскай супольнасьці альбо любых іншадумцаў. Яна ня можа ўжывацца ў такім выглядзе ў дачыненьні да падобнай неабгрунтавана і абсалютна адвольна распашыранай катэгорыі грамадзянаў краіны,” – лічыць Аляксей Лапіцкі.

– І гэта ўсё цалкам супярэчыць арт. 23 Канстытуцыі ці адпаведнай норме Пакту (МПГіПП) і не адказвае на пытаньні – дзеля якіх такіх законных і неабходных мэтаў, дазваляецца падобнае абмежаваньне канстытуцыйнага права грамадзяніна, які зусім не зьяўляецца злачынцам ці падазраваным у злачынстве …!?

Акрамя таго ворганы, якія нажаль, выконваюць сёньня больш карныя, чым праваахоўныя функцыі (што яскрава паказалі падзеі пасьля 19.12.2010) ды зьдзяйсьняюць палітычны перасьлед альбо рэпрэсыі ў краіне – ня могуць мець даверу ні ў палітыка, ні ў праваабаронцы й нават па такім простым пытаньні, як забесьпячэньне канфідэнцыйнасьці, патрабуемай у Законе “Аб дзяржаўнай дактыляскапічнай рэгістрацыі”.

Напрыканцы Аляксей Лапіцкі нагадаў сьледчаму Жодзінскага ГАЎС, што жадае самавызначыцца й ужо тады праходзіць дактыляскапію ў безтэрміновым дабраахвотным парадку …

Ён адзначыў, што мае намер аспрэчваць адпаведную неправамерную практыку тэрміновай і абавязковай дактыляскапіі й адпаведныя палажэньні закону.

– Ніякі закон ня можа адмяніць маіх грамадзянскіх правоў, пералічаных і патлумачаных у адпаведных артыкулах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. І ніхто ня мае права прымусіць мяне  адмовіцца ад сваіх перакананьняў і асабістай недатыкальнасьці як грамадзяніна эўрапейскай краіны, у якой ёсьць свой найвышэйшы Асноўны Закон – Канстытуцыя, - падкрэсьліў праваабаронца.

Алесь Вольны,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

One thought on “Прымусовая дактыляскапічная рэгістрацыя ў Беларусі – парушае правы й абражае гонар грамадзянаў”

  1. Hartmann says:

    ПРАВОВАЯ ПОЗИЦИЯ ВОЕННООБЯЗАННОГО ГРАЖДАНИНА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

    В силу пункта 3 статьи 7 Закона № 236-З обязательная государственная дактилоскопическая регистрация осуществляется в порядке, установленном Президентом Республики Беларусь.

    Указанный порядок определен Указом Президента Республики Беларусь от 18.11.2004 № 565 «Об утверждении положения о порядке осуществления добровольной и обязательной государственной дактилоскопической регистрации».

    Согласно пункту 9 Положения о порядке осуществления добровольной и обязательной государственной дактилоскопической регистрации (в ред. Указа Президента Республики Беларусь от 06.05.2010 № 241), утвержденного Указом Президента Республики Беларусь от 18.11.2004 № 565, (далее – Положение № 565) обязательная государственная дактилоскопическая регистрация лиц, указанных в подпунктах 1.3–1.5, 1.11 пункта 1 статьи 7 Закона, проводится при наличии:
    – направления соответствующего государственного органа или иной организации на обязательную государственную дактилоскопическую регистрацию по форме, устанавливаемой Министерством внутренних дел;
    – документа, удостоверяющего личность дактилоскопируемого лица.

    На основании пунктов 9, 15, 17 Положения № 565 указанная форма направления для прохождения дактилоскопической регистрации установлена постановлением МВД РБ от 22.01.2011 № 68 «О мерах по реализации Указа Президента Республики Беларусь от 18 ноября 2004 г. № 565»
    Утверждены формы:
    – направления на обязательную государственную дактилоскопическую регистрацию согласно Приложению 1;
    – обязательства о прохождении обязательной государственной дактилоскопической регистрации согласно Приложению 2; (срок прохождения: 30 дней с даты приема на работу (службу)).

    Исходя из вышеизложенных нормативных правовых актов выдача направления на обязательную государственную дактилоскопическую регистрацию и оформление обязательства о прохождении обязательной государственной дактилоскопической регистрации должна быть обеспечено уполномоченным должностным лицом соответствующего органа.

    Должностные лица МВД являются соответствующим государственным органом и имеют право выписки направления и оформления обязательства на государственную дактилоскопическую регистрацию для категории лиц, которые работают (проходят службу) в органах внутренних дел.

    Для осуществления свои властных полномочий к другим категориям лиц, определенных п.9 Положения, утвержденного Указом, должностные лица МВД в соответствии с п.3., п.9. Постановления Пленума Верховного Суда от 16 декабря 2004 г. № 12 должны быть наделены специальными полномочиями.

    Пункт 9 Положения не наделяет должностных лиц МВД специальным правом считать себя соответствующим государственным органом для выдачи направления и оформления обязательства о прохождении государственной дактилоскопической регистрации категорий граждан указанных в подпунктах 1.3-1.5, 1.11 пункта 1 статьи 7 Закона № 236-З. Более того, пункт 9.1 настоящего Положения обязывает МВД принять совместный с Министерством обороны нормативный правовой акт, детализирующий утвержденный Порядок.

    Такого нормативного правового акта, удовлетворяющего требованиям статьи 11, статьи 65 Закона Республики Беларусь от 10 января 2000 г. № 361-З «О нормативных правовых актах Республики Беларусь» и статьи 7 Конституции Республики Беларусь нет и по настоящее время.

    В отсутствие нормативного правового акта, удовлетворяющего требованиям статьи 11, статьи 65 Закона Республики Беларусь от 10 января 2000 г. № 361-З «О нормативных правовых актах Республики Беларусь» и статьи 7 Конституции Республики Беларусь, определяющего порядок прохождения процедуры обязательной дактилоскопической регистрации, ни я, ни любой иной военнообязанный гражданин Республики Беларусь, не способен пройти процедуру обязательной дактилоскопической регистрации без нарушения Положения № 565. В такой ситуации я могу пройти лишь процедуру добровольной дактилоскопической регистрации, ответственность за отказ от прохождения которой не предусмотрена.

    Я считаю привлечение меня, как субьекта правоотношений регулируемых Законом Республики Беларусь от 04.11.2003 № 236-З «О государственной дактилоскопической регистрации», к процедуре принудительной добровольной дактилоскопической регистрации незаконным и нарушающим мои конституционные права.

    Незаконный, изобретенный сотрудниками милиции, порядок прохождения процедуры обязательной дактилоскопической регистрации расцениваю не иначе как самоуправство, с квалификацией по ст. 23.39 КоАП или ст. 383 УК РБ в зависимости от тяжести нанесенного гражданину вреда, сопряженное с принуждением, с квалификацией по ст. 185 УК РБ.

    Привлечение меня к административной ответственности за отказ нарушать Указ Президента (Положение № 565) расцениваю не иначе как привлечение в качестве обвиняемого заведомо невиновного лица, с квалификацией по ст. 393 УК РБ.

    Игнорирование судом приведенной выше правовой позиции считаю вынесением заведомо неправосудного решения с квалификацией по ст. 392 УК РБ.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>