2011 01/04
Раман Кісьляк, Бярэсьце

Раман Кісьляк, Бярэсьце

Берасьцейскі юрыст-праваабаронца Раман Кісьляк накіраваў скаргу Генэральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь.

Праваабаронца просіць прыцягнуць да адказнасьці дзяжурнага Ленінскага РАЎС г. Бярэсьця Івана Каліту й прызнаць ягоныя дзеяньні па прымяненьні фізвчнае сілы 28 сакавіка ў адносінах да Кісьляка неправамернымі й ушчамляючымі ягонае права не падвяргацца фізычным катаваньням і жорсткаму абыходжаньню ў парушэньне арт. 7 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Таксама праваабаронца просіць прыняць меры па папярэджаньні такіх фактаў у будучым. Абавязаць кіраўніцтва Ленінскага РАЎС Бярэсьця праводзіць рэгулярнае навучаньне супрацоўнікаў дзяжурнай часткі ды іншых падразьдзяленьняў нормам заканадаўства аб прымяненьні фізычнае сілы.

Нагадаем, што Раман Кісьляк быў затрыманы супрацоўнікамі Ленінскага РАЎС Бярэсьця 28 сакавіка падчас раздачы бюлетэню “Ня бойцеся!” Яго адвезьлі ў Ленінскі РАЎС, дзе канфіскавалі бюлетэні й сілаю спрабавалі ўзяць адбіткі пальцаў. Пры гэтым нанесьлі траўму кісьці правай рукі, што зафіксавана ў траўмапункце Цэнтральнай гарадзкой бальніцы Бярэсьця.

З аналагічнай заявай Кісьляк зьвярнуўся і ў пракуратуру Ленінскага раёну г.Бярэсьця.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Роман Кисляк направил жалобу генпрокурору

Брестский юрист-правозащитник Роман Кисляк направил жалобу Генеральному прокурору Республики Беларусь.

Правозащитник просит привлечь к ответственности дежурного Ленинского РОВД г. Бреста Ивана Калиту и признать его действия по применению физической силы 28 марта в отношении Кисляка неправомерными и ущемляющими его права не подвергаться физическим пыткам и жестокому обращению в нарушение ст. 7 Международного пакта о гражданских и политических правах.

Также правозащитник просит принять меры по предотвращению таких фактов в будущем. Обязать руководство Ленинского РОВД Бреста проводить регулярное обучение сотрудников дежурной части и других подразделений нормам законодательства о применении физической силы.

Напомним, что Роман Кисляк был задержан сотрудниками Ленинского РОВД Бреста 28 марта во время раздачи бюллетеня “Не бойтесь!” Его отвезли в Ленинский РОВД, где изъяли бюллетени и силой пытались взять отпечатки пальцев. При этом нанесли травму кисти правой руки, что зафиксировано в травмопункте Центральной городской больницы Бреста.

С аналогичным заявлением Кисляк обратился и в прокуратуру Ленинского района г. Бреста.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

“Праваабарончая хроніка”

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>