2011 01/04
Прымусовая дактыляскапія

Прымусовая дактыляскапія

Супрацоўнікі міліцыі Маларыцкага РАУС прымушаюць жыхароў раёна здаваць адбіткі пальцаў.

Адной з ахвяраў такога прымусу стаў работнік чыгункі, жыхар вёскі Мельнікі Маларыцкага раёну Рыгор Лук’янчук. Міліцыянты папросту перасьледвалі мужчыну: выклікалі па тэлефоне, прыяжджалі дадому й нарэшце спынілі на станцыі Мельнікі, дзе ўручылі паперы аб адміністратыўнай адказнасьці і ў выніку штрафу 30 базавых велічыняў за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Перадача папераў адбылася пры панятых.

Лук’янчук зьвярнуўся па дапамогу да праваабаронцы Уладзімера Малея, які дзеяньні міліцыі лічыць незаконнымі.

Аляксандар Капылоў, які працуе з Лук’янчуком, не пагадзіўся прымусова здаваць адбіткі пальцаў. Па словах Капылова, ён законапаслухмяны грамадзянін, а прымусовую здачу адбіткаў пальцаў расцэньвае як прыніжэньне ягонай асобы.

Факты прымусовай дактыласкапіі выяўленыя праваабаронцамі ня толькі ў Маларыцкім раёне Берасьцейскае вобласьці, але і ў Бярозаўскім, Кобрыньскім, Пружанскім, Берасьцейскім і ў абласным цэнтры. Нягледзячы на тое, што працэдура дактыляскапіі зьяўляецца добраахвотнай і за адмову “адкатаць пальчыкі” няма аніякай адказнасьці.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Граждан Беларуси продолжают принуждать к дактилоскопической регистрации – и на Брестчине

Сотрудники милиции Малоритского РОВД заставляют жителей района сдавать отпечатки пальцев.

Одной из жертв такого принуждения стал работник железной дороги, житель села Мельники Малоритского района Григорий Лукъянчук. Сотрудники милиции попросту преследовали мужчину: вызывали по телефону, приезжали домой и наконец остановили на станции Мельники, где вручили бумаги об административной ответственности и в результате – штраф в размере 30 базовых величин за неподчинение сотрудникам милиции. Передача бумаг произошла при понятых.

Лукъянчук обратился за помощью к правозащитнику Владимиру Малею, который действия милиции считает незаконными.

Александр Копылов, который работает с Лукъянчуком, не согласился принудительно сдавать отпечатки пальцев. По словам Копылова, он законопослушный гражданин, а принудительную сдачу отпечатков пальцев расценивает как унижение его личности.

Факты принудительной дактилоскопии выявлены правозащитниками не только в Малоритском районе Брестской области, но и в Березовском, Кобринском, Пружанском, Брестском и в областном центре. Несмотря на то, что процедура дактилоскопии является добровольной, и за отказ “откатать пальчики” нет никакой ответственности.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі:

2 thoughts on “Прымусовая дактыляскапія працягваецца …”

  1. sutiajnik says:

    Закон о дактилоскопии не предусматривает ответственности физических лиц за отказ от дачи отпечатков пальцев…это главный козырь всех, кто решил бороться с этим безумием..

  2. Ales` says:

    Лічу, што гэта істотная заўвага й важкі праўны аргумэнт у справе абароны ад мэтавага адміністратыўнага перасьледу грамадзянаў, дыскрымінацыйнага ўціску на іх з боку установаў МУС Беларусі, якія настойліва імкнуцца выканаць даведзеныя да іх плянавыя паказчыкі па прымусовай дактыляскапіі й пад непрыхаванай пагрозаю ўжываньня высокіх штрафных санкцыяў імкнуцца схіліць грамадзянаў да ганебнай, бязглуздай і зусім безпадстаўна парушаючай іхныя правы працэдуры …

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>