2011 30/03
Алесь Бяляцкі, Менск

Аles Bialacki, Мiеnsk

Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі будзе абскарджваць афіцыйнае пісьмовае папярэджаньне Генеральнай Пракуратуры аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, вынесенае яму 16 лютага. Адпаведная скарга накіраваная ў суд Цэнтральнага раёна Менска.

Па меркаваньні Генеральнай пракуратуры дзеяньні Бяляцкага ад імя правабарончай арганізацыі “Вясна”, якая не прайшла ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю, супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Бяляцкі лічыць, што Генпракуратура парушыла ягоныя канстытуцыйныя правы. Пры гэтым ён спасылаецца на артыкул 5 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які утрымлівае пералік абмежаваньняў свабоды асацыяцыяў. Так, у Рэспубліцы Беларусь забараняецца стварэньне і дзейнасьць палітычнах партый, а таксама іншых грамадскіх аб’яднаньняў, якія маюць на мэце гвалтоўнае зьмяненьне канстытуцыйнага ладу альбо, якія прапагандуюць вайну, сацыяльную, нацыянальную, рэлігійную ці расавую варажнечу.

Дапушчальныя абмежаваньні свабоды асацыяцыяў утрымліваюцца і ў арт. 22 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Згодна з дадзеным артыкулам Пакта кожны чалавек мае права на свабоду асацыяцыяў з іншымі, уключаючы права ствараць прафсаюзы і ўступаць у іх для абароны сваіх інтарэсаў.

Улічваючы, што ў папярэджаньні не было прыведзена ніводнага аргумента чаму праваабаронца не мае права ажыцяўляць праваабарончую дзейнасьць ад імя Праваабарончага цэнтру “Вясна” і чым такая дзейнасьць наносіць шкоду нацыянальнай бяспецы ці грамадзкаму парадку, правам і свабодам іншых асобаў, ён абскардзіў гэтае папярэджаньне на імя Генеральнага пракурора, аднак скарга не была задаволена, а папярэджаньне не адменена.

На думку праваабаронцы Алеся Бяляцкага, “пераслед і крымінальная адказнасьць ў Беларусі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі сёньня выглядае поўным цемрашальствам. Гэта рэцыдыў сталінізму. У цывілізаваных краінах грамадскія арганізацыі самі вырашаюць, ці рэгістравацца ім увогуле ці працаваць без рэгістрацыі. І калі яны гэта робяць, дык толькі з прычыны стаць суб’ектам гаспадараньня. Крымінальная адказнасьць (артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу РБ) за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі – нонсенс у сусветным масштабе.

Мы зьвяртаемся ў суд не таму, што маем нейкія ілюзіі наконт яго станоўчага рашэньня, а дзеля таго каб выканаць усе неабходныя працэдуры на ўзроўні краіны, а затым зьвярнуцца са скаргаю ў Камітэт па правах чалавека ААН. Беларускія ўлады ведаюць, што гэты Камітэт яшчэ ў 2007 годзе рэкамендаваў ураду Беларусі аднавіць дзейнасьць “Вясны”, прызнаўшы яе ліквідацыю як парушэньне артыкула 22 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.”

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Алесь Беляцкий обжалует предупреждение Генпрокуратуры в суде

Председатель правозащитного центра “Вясна” Алесь Беляцкий будет обжаловать официальное письменное предупреждение Генеральной Прокуратуры о недопустимости нарушения законодательства за деятельность от имени незарегистрированной организации, вынесенное ему 16 февраля. Соответствующая жалоба направлена ​​в суд Центрального района Минска.

По мнению Генеральной прокуратуры действия Беляцкого от имени правозащитной организации “Весна”, которая не прошла в установленном порядке государственную регистрацию, противоречат законодательству Республики Беларусь.

Беляцкий считает, что Генпрокуратура нарушила его конституционные права. При этом он ссылается на статью 5 Конституции Республики Беларусь, которая содержит перечень ограничений свободы ассоциаций. Так, в Республике Беларусь запрещается создание и деятельность политических партий, а также других общественных объединений, имеющих целью насильственное изменение конституционного строя, либо пропагандирующих войну, социальную, национальную, религиозную или расовую вражду.

Допустимые ограничения свободы ассоциаций содержатся и в ст. 22 Международного Пакта о гражданских и политических правах. Согласно данной статьи Пакта каждый человек имеет право на свободу ассоциаций с другими, включая право создавать профсоюзы и вступать в них для защиты своих интересов.

Учитывая, что в предупреждении не было приведено ни одного аргумента, почему правозащитник не имеет права осуществлять правозащитную деятельность от имени Правозащитного центра “Весна” и чем такая деятельность наносит ущерб национальной безопасности или общественному порядку, правам и свободам других лиц, он обжаловал это предупреждение на имя Генерального прокурора, однако жалоба не была удовлетворена, а предупреждение не отменено.

По мнению правозащитника Алеся Беляцкого, “преследование и уголовная ответственность в Беларуси за деятельность от имени незарегистрированной организации сегодня выглядит полным мракобесием. Это рецидив сталинизма. В цивилизованных странах общественные организации сами решают, регистрироваться им вообще или работать без регистрации. И если они это делают, то только для того, чтобы вследствии стать субъектом хозяйствования. Уголовная ответственность (статья 193.1 Уголовного кодекса РБ) за деятельность от имени незарегистрированной организации – нонсенс в мировом масштабе.

Мы обращаемся в суд не потому, что имеем какие-то иллюзии по поводу его положительного решения, но для того чтобы выполнить все необходимые процедуры на уровне страны, а затем обратиться с жалобой в Комитет по правам человека ООН. Белорусские власти знают, что этот Комитет еще в 2007 году рекомендовал правительству Беларуси возобновить деятельность “Весны”, признав ее ликвидацию незаконной.”

Паводле sprin96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info


Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>