Не забірай жыцьцё!
2011 05/04
asamblejanda

Праўленьне Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі распаўсюдзіла заяву “Аб сытуацыі вакол памяшканьня сядзібы БНФ”. У ёй асацыяцыя выказвае занепакоенасьць у сувязі з узьніклай сытуацыяй. Як вядома, камунальныя службы Савецкага раёну Менску не працягнулі дамову арэнды памяшканьня, якое БНФ займала цягам 20 год.

Разам з тым, як адзначаецца ў заяве Асамбле НДА, “значнасьць гэтага офісу для грамадзкага жыцьця Менску складана пераацаніць. Тут быў цэнтар культурнай і грамадзка-палітычнай дзейнасьці, праводзіліся выставы, мастацкія імпрэзы, канцэрты, прэзэнтацыі, сустрэчы творцаў”.

У такім разе, непадаўжэньне дамовы арэнды Асамблея НДА расцэньвае ня толькі як спробу задушыць асяродак свабоды ў беларускай сталіцы, а таксама як моцны ўдар па грамадзянскай супольнасьці Менску і ўсёй краіны.

“Мы патрабуем ад Менгарвыканкаму падоўжыць арэнду. Тым болей, па праспэкце Машэрава, 8 разьмешчаныя юрыдычныя адрасы некалькіх грамадзкіх і палітычных арганізацыяў і іхных арганізацыйных структур. Гэта Партыя БНФ, Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ, ГА БНФ “Адраджэньне”. І пазбаўленьне памяшканьня і юрыдычнай адрэсы можа прывесьці да ліквідацыі згаданых арганізацыяў. Як тое, напрыклад, здарылася тры гады таму з Берасьцейскім гісторыка-культурным аб’яднаньнем “Стары горад”, якое ня мела сталага офіснага памяшканьня”, – зазначыў кіраўнік Выканаўчага бюро Сяргей Лісічонак.

У заяве Асамблеі зьвяртаецца ўвага на тое, што праблемы з прадастаўленьнем памяшканьняў носяць не адзінкавы, а сыстэмны характар. Што лішні раз падкрэсьлівае дзяржаўнае ўмяшальніцтва ў справы грамадзкіх аб’яднаньняў праз стварэньне праблемаў з арэндай памяшканьняў.

Такім чынам, Праўленьне Асамблеі НДА заклікае іншыя арганізацыі і міжнародную супольнасьць да салідарнасьці, паколькі Сядзіба БНФ зьяўляецца найстарэйшым асяродкам грамадзкай дзейнасьці ў Беларусі.

У далучаным файле – Заява Праўленьня Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі “Аб сытуацыі вакол памяшканьня Сядзібы БНФ”.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>