2011 06/04
Сяргей Гоўша, Баранавічы

Сяргей Гоўша, Баранавічы

Cуд Баранавіцкага раёну й горада Баранавічы адмовіўся разглядаць скаргу праваабаронцы Сяргея Гоўшы на дзеяньні службовых асобаў Баранавіцкага гарадзкога адзьдзелу ўпраўленьня КДБ па Берасьцейскай вобласьці. Пра гэта паведамляецца ў вызначэньні, якое даслаў да праваабаронцы судзьдзя Пятро Макадай.

Сяргей Гоўша падаў скаргу 28 сакавіка ў сувязі з тым, што 3 лютага, калі ён быў выкліканы ў Баранавіцкі гарадзкі адзьдзел упраўленьня КДБ на допыт у якасьці сьведкі па так званай “справе 19 сьнежня”, прасіў у адпаведнасьці з арт. 62 Канстытуцыі дапусціць да ўдзелу ў працэсуальным дзеяньні ў якасьці свайго прадстаўніка Карнея Пятровіча, кваліфікаванага юрыста. Службовыя асобы гарадзкога адзьдзелу КДБ, якія вялі допыт – опэр-упаўнаважаныя В.А.Цімафеяў і В.Г.Галубкоў у задавальненьні хадайніцтва адмовілі, ніякім чынам не аргумэнтаваўшы сваё рашэньне.

Спачатку Сяргей Гоўша накіроўваў скаргу на імя начальніка гарадзкога адзьдзелу КДБ на дзеяньні ягоных супрацоўнікаў, аднак намесьнік начальніка ўпраўленьня КДБ па Берасьцейскай вобласьці адказаў, што ў выніку праведзенай праверкі парушэньня дзеючага заканадаўства з боку службовых асобаў упраўленьня выяўлена не было. З дадзенай высновай С.Гоўша не пагадзіўся і зьвярнуўся ў гарадзкі суд з просьбай прызнаць дзеяньні ўпаўнаважаных асобаў КДБ неправамоцнымі, парушаючымі канстытуцыйнае права на юрыдычную дапамогу. Пасьля адмовы суда Баранавіцкага раёну й гораду Баранавічы прыняць скаргу да разгляду Сяргей Гоўша мае намер зьвяртацца ў Берасьцейскі абласны суд.

Дапаўненьне ад 12.04.2011

Дадзеныя дзеяньні супрацоўнікаў КДБ у Баранавічах праваабаронца Сяргей Гоўша абскарджвае таксама й па пракурорскай лініі. У сувязі з тым, што на скаргу ад 15 лютага да начальніка гарадзкога адзьдзела КДБ адказаў намесьнік начальніка ўпраўленьня КДБ па Берасьйцейскай вобласьці, які не знайшоў парушэньняў дзеючага заканадаўства з боку названых службовых асобаў ягонай арганізацыі, 12 красавіка праваабаронца накіраваў скаргу пракурору горада, у якой ён просіць прызнаць дзеяньні ўпаўнаважаных асобаў Баранавіцкага гарадзкога адзьдзелу ўпраўленьня КДБ неправамернымі, парушаючымі ягонае канстытуцыйнае права на юрыдычную дапамогу.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Суд отказался рассматривать жалобу правозащитника на действия сотрудников КГБ, а прокуратура …

Суд Барановичского района и города Барановичи отказался рассматривать жалобу правозащитника Сергея Говши на действия должностных лиц Барановичского городского отдела управления КГБ по Брестской области. Об этом сообщается в определении, которое прислал правозащитнику судья Петр Макадай.

Сергей Говша подал жалобу 28 марта в связи с тем, что 3 февраля, когда он был вызван в Барановичский городской отдел управления КГБ на допрос в качестве свидетеля по так называемому “делу 19 декабря”, просил в соответствии со ст. 62 Конституции допустить к участию в процессуальном действии в качестве своего представителя Корнея Петровича, квалифицированного юриста. Должностные лица городского отдела КГБ, которые вели допрос – оперуполномоченные В. А. Тимофеев и В. Г. Голубков в удовлетворении ходатайства отказали, никак не аргументировав свое решение.

Сначала Сергей Говша направил жалобу на имя начальника городского отдела КГБ на действия его сотрудников, однако заместитель начальника управления КГБ по Брестской области ответил, что в результате проведенной проверки нарушения действующего законодательства со стороны должностных лиц управления выявлено не было. С данным выводом С. Говша не согласился и обратился в городской суд с просьбой признать действия уполномоченных лиц КГБ неправомерными, нарушающими конституционное право на юридическую помощь. После отказа суда Барановичского района и города Барановичи принять жалобу к рассмотрению Сергей Говша намерен обращаться в Брестский областной суд.

Дополнение от 12.04.2011

Данные действия сотрудников КГБ в Барановичах правозащитник Сергей Говша обжалует также и по прокурорской линии. В связи с тем, что на жалобу от 15 февраля к начальнику городского отдела КГБ ответил заместитель начальника управления КГБ по Брестской области, который не нашел нарушений действующего законодательства со стороны указанных должностных лиц его организации, 12 апреля правозащитник направил жалобу прокурору города, в которой он просит признать действия уполномоченных лиц Барановичского городского отдела управления КГБ неправомерными, нарушающими его конституционное право на юридическую помощь.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>