2011 06/04
Гары Паганяйла, Менск

Гары Паганяйла, Менск

МУС прытрымліваецца ранейшай вэрсыі, што падзеі 19 сьнежня 2010 году ў Менску – гэта спроба дзяржаўнага перавароту.

Старшыня юрыдычнай камісыі РПГА “Беларускага Гэльсынскага Камітэту” Гары Паганяйла прытрымліваецца супрацьлеглага пункту гледжаньня, піша “Беларускі партызан”.

На думку праваабаронцы, такія абвінавачваньні павінныя быць прад’яўленыя цяперашняму кіраўніцтву краіны, а не апазыцыі.

– Ідзе рэалізацыя сьцьвярджэньняў, зробленых адным чалавекам, які адразу пасьля 19 сьнежня даў менавіта такую ​​кваліфікацыю ўсіх падзеяў. І гэтая кваліфікацыя настойліва й мэтадычна распаўсюджваецца афіцыйнай прапагандай. Гэты чалавек публічна заявіў аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады, што ніткі змовы вядуць у Нямеччыну й Польшчу. Сьцьвярджаў, што толькі жорсткія дзеяньні праваахоўных ворганаў прадухілілі дзяржаўны пераварот у краіне, і ўсе засталіся жыць у ранейшай «квітнеючай і спакойнай» Беларусі.

Менавіта таму ўзбуджаныя крымінальныя справы аб масавых беспарадках. Пакуль нам невядома, каб прад’яўляліся абвінавачваньні пра змову, аб спробе неканстытуцыйнага захопу ўлады. Аднак, нягледзячы на ​​поўную адсутнасьць доказнай базы, ужо вынесеныя пяць абвінаваўчых прысудаў, па трох асуджаных (Атрошчанкаву, Малчанаву, Новіку) учора прысуд уступіў у законную сілу.

Зададзенасьць нашых судоў зразумелая – яны выконваюць волю «Гаспадара». Таму працэсы ідуць поўным ходам, і будуць ісьці. І суды, і пракуратура, і МУС сталіся закладнікамі гэтай зададзенасьці. Няма й быць ня можа незалежнага аб’ектыўнага разсьледаваньня, няма й быць ня можа аб’ектыўнага ды неперадузятага пракурорскага нагляду, няма й быць ня можа бесстаронняга разгляду гэтых справаў у судах. Лукашэнка імкнецца ўсім паказаць, што ён – адзіны гаспадар у краіне, таму ўсе ягоныя публічныя выказваньні прыводзяцца да неадкладнага выкананьня. Менавіта таму адбываецца ўдушэньне адвакатуры – апошняга адносна незалежнага інстытуту, які ў ходзе разгляду дадзеных крымінальных справаў спрабуе супрацьпаставіць іншыя вэрсыі.

- Калі зыходзіць з кваліфікацыі МУС, дык па якім артыкуле павіннае прад’яўляцца абвінавачаньне?

– Гэта артыкул 357 Крымінальнага кодэксу – змова ці іншыя дзеяньні, зьдзейсьненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і ўтрыманьне дзяржаўнай улады, захопленай неканстытуцыйным шляхам. Гэта як раз тыя злачынствы, у якіх мы вінавацім Лукашэнку ды ягоную “кліку”. Я пішу адпаведныя звароты і ў КДБ, і ў пракуратуру, і ў абедзьве палаты Нацыянальнага сходу, Цэнтральную выбарчую камісыю, у Канстытуцыйны і Вярхоўны Суды Беларусі, хоць выдатна разумею: ні адна галіна ўлады не возьмецца разглядаць праблему неканстытуцыйнага захопу дзяржаўнай улады спадаром Лукашэнкам і ягоным бліжэйшым асяродзьдзем.

Антыканстытуцыйныя рэфэрэндумы (1996 і 2004 гадоў), прывялі да таго, што Лукашэнка засяродзіў ўсю поўнасьць ўлады ў сваіх руках, апынуўся дэ-факта адзіным незьменным кіраўніком дзяржавы пажыцьцёва. Палітычна матываваныя выкраданьні апанэнтаў улады (магчыма, пазасудовыя сьмяротныя пакараньні), сфальсыфікаваныя выбары 2001, 2006, 2010 гадоў – гэта зьвёны аднаго ланцугу злачынстваў, якія можна кваліфікаваць як незаконнае ўтрыманне дзяржаўнай улады, захопленай неканстытуцыйным шляхам.

- Чаму так сьпешна заканчвалася сьледства па крымінальных справах аб “масавых беспарадках” і справы перадаваліся ў суды?

– Цяпер Лукашэнку трэба даказаць, што ягоныя публічныя выказваньні пацьвердзіліся й падзеі 19 сьнежня былі ацэненыя правільна – як спроба неканстытуцыйнага захопу ўлады. Што нібыта рыхтаваўся захоп ўрадавага будынку, арганізаваныя масавыя беспарадкі з мэтай накіраваць энэргію шалёнага натоўпу на захоп гэтай самай улады. Лукашэнка спрабуе адвесьці ад сябе падазрэньні ў антыканстытуцыйных і дыктатарскіх памкненьнях. У краіне ўсталяваны палітычны рэжым, які можна ацаніць як таталітарны, г.зн. калі дзяржава імкнецца да поўнага (татальнага) кантролю над усімі бакамі жыцьця грамадства. Вось на што накіраваная сама ідэя.

Калі суды асудзяць, можна будзе прыкрывацца тым, што «не я, а суды судзілі»; і пачынаць гандаль з Захадам. Давайце, маўляў, заплюшчым вочы на ​​тое, што адбылося ў Беларусі 19 сьнежня 2010 году і працягнем мець справу толькі са мною – усё роўна я застаюся адзіным рэальным палітыкам у Беларусі. Дамаўляйцеся са мною, не майце ніякіх адносінаў з апазыцыяй, яна раздушаная. Такі пасыл.

Лукашэнка лічыць, што з апазыцыяй скончана. Але, думаю, ён памыляецца. І цяпер апазыцыя, дэмакратычная частка грамадзтва, павінныя сабраць усе свае сілы, каб заняцца рэальнай справай – адхіленьнем Лукашэнкі ад улады.

*
*
(Паведамленьне, рас.)


Гарри Погоняйло: Обвинения в преступном удержании государственной власти, захваченной неконстуционным путём … – должны быть предявлены Лукашенко

МВД придерживается прежней версии, что события 19 декабря 2010 года в Минске – это попытка государственного переворота.

Председатель юридической комиссии РПОО “Белорусского Хельсинского Комитета” Гарри Погоняйло придерживается противоположной точки зрения, пишет “Белорусский партизан”.

По мнению правозащитника, такие обвинения должны быть предъявлены нынешнему руководству страны, а не оппозиции.

– Идет реализация утверждений, сделанных одним человеком, который сразу после 19 декабря дал именно такую квалификацию всех событий. И эта квалификация настойчиво и методично распространяется официальной пропагандой. Этот человек публично заявил о заговоре с целью захвата государственной власти, что нити заговора ведут в Германию и Польшу. Утверждал, что только жесткие действия правоохранительных органов предотвратили государственный переворот в стране, и все остались жить в прежней «процветающей и спокойной» Беларуси.

Именно поэтому возбуждены уголовные дела о массовых беспорядках. Пока нам неизвестно, чтобы предъявлялись обвинения о заговоре, о попытке неконституционного захвата власти. Однако, несмотря на полное отсутствие доказательной базы, уже вынесены пять обвинительных приговоров, по трем осужденным (Отрощенкову, Молчанову, Новику) вчера приговор вступил в законную силу.

Заданность наших судов понятна – они выполняют волю «Хозяина». Поэтому процессы идут полным ходом, и будут идти. И суды, и прокуратура, и МВД стали заложниками этой заданности. Нет и быть не может независимого объективного расследования, нет и быть не может объективного и беспристрастного прокурорского надзора, нет и быть не может беспристрастного рассмотрения этих дел в судах. Лукашенко стремится всем показать, что он – единственный хозяин в стране, поэтому все его публичные высказывания приводятся к немедленному исполнению. Именно поэтому происходит удушение адвокатуры – последнего относительно независимого института, который в ходе рассмотрения данных уголовных дел пытается противопоставить иные версии.

- Если исходить из квалификации МВД, то по какой статье должно предъявляться обвинение?

– Это статья 357 Уголовного кодекса – заговор или иные действия, совершенные с целью захвата государственной власти неконституционным путем и удержание государственной власти, захваченной неконституционным путем. Это как раз те преступления, в которых мы обвиняем Лукашенко и его клику. Я пишу соответствующие обращения и в КГБ, и в прокуратуру, и в обе палаты Национального собрания, Центральную избирательную комиссию, в Конституционный и Верховный Суды Беларуси, хотя прекрасно понимаю: ни одна ветвь власти не возьмется рассматривать проблему неконституционного захвата государственной власти господином Лукашенко и его ближайшим окружением.

Антиконституционные референдумы (1996 и 2004 годов), привели к тому, что Лукашенко сосредоточил всю полноту власти в своих руках, оказался де-факто единственным несменяемым главой государства пожизненно. Политически мотивированные похищения оппонентов власти (возможно внесудебные казни), сфальсифицированные выборы 2001, 2006, 2010 годов – это звенья одной цепи преступлений, которые можно квалифицировать как незаконное удержание государственной власти, захваченной неконституционным путем.

- Почему так спешно заканчивалось следствие по уголовным делам о “массовых беспорядках” и дела передавались в суды?

– Сейчас Лукашенко нужно доказать, что его публичные высказывания подтвердились и события 19 декабря были оценены правильно – как попытка неконституционного захвата власти. Что якобы готовился захват правительственного здания, организованы массовые беспорядки с целью направить энергию бесчинствующей толпы на захват этой самой власти. Лукашенко пытается отвести от себя подозрения в антиконституционных и диктаторских устремлениях. В стране установлен политический режим, который можно оценить как тоталитарный, т.е. когда государство стремится к полному (тотальному) контролю над всеми сторонами жизни общества. Вот на что направлена сама идея.

Когда суды осудят, можно будет прикрываться тем, что «не я, а суды судили»; и начинать торг с Западом. Давайте, мол, закроем глаза на то, что произошло в Беларуси 19 декабря 2010 года и продолжим иметь дело только со мной – все равно я остаюсь единственным реальным политиком в Беларуси. Договаривайтесь со мной, не имейте никаких отношений с оппозицией, она раздавлена. Таков посыл.

Лукашенко считает, что с оппозицией покончено. Но, думаю, он ошибается. И сейчас оппозиция, демократическая часть общества, должны собрать все свои силы, чтобы заняться реальным делом – отстранением Лукашенко от власти.

Паводле belaruspartisan.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>