2011 07/04
Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі (FIDE) за правы чалавеку Алесь Бяляцкі, Менск

Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі (FIDE) за правы чалавеку Алесь Бяляцкі, Менск

5 красавіка адказная асоба з Упраўленьня інфармацыі й грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі паведаміла сродкам масавай інфармацыі пра тое, што сьледствам па справе аб масавых беспарадках “атрыманыя вычарпальныя доказы аб спробе зьмены Канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь па папярэдняй змове з прадстаўнікамі замежных дзяржаваў і арганізацыяў, якія, па сутнасьці, ставіліся канчатковай мэтаю ажыцьцяўленьня дзяржаўнага перавароту”.
(далей – правапіс першакрыніцы)

На пытаньні, наколькі гэтае сцверджаньне абгрунтаванае і ці могуць быць ў звязку з падобнай заявай перакваліфікаваныя абвінавачваньні у дачыненні да так званых “вінаватых” па справе 19 сьнежня – адказвае віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі:

– Міністэства ўнутраных спраў фактычна абвінаваціла арганізатараў і ўдзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня 2010 году ў тым, што яны рыхтавалі антыканстытуцыйны пераварот. Усё гэта мала зразумела і ўвогуле неверагодна, паколькі ўсе крымінальныя справы, якія дагэтуль разглядаліся, грунтаваліся на зусім іншых артыкулах крымінальнага кодэксу, якія ў сваю чаргу таксама выклікаюць у праваабаронцаў шматлікія пытаньні. Асабліва артыкул 293 ( удзел у масавых беспарадках). Наяўнасьць так званых масавых беспарадкаў не была абгрунтавана пацьверджана ні на водным з прайшоўшых па гэтай справе судоў. Гэтага не прызнаюць ні абвінавачваныя, ні сьведкі (нават міліцыянты!). Адвакаты пастаянна і прынцыпова аспрэчваюць такую кваліфікацыю дзеяньняў удзельнікаў мітынгу. З матэрыялаў судоў бачна, што 293 артыкул, які гучыць сёньня ў судах – гэта поўная фікцыя, паколькі не было ні падпалаў, ні пагромаў, ні арганізаванага масавага супраціву. Прыцягнутыя за вушы “масавыя беспарадкі” ўрэшце былі перакваліфікаваныя для некаторых абвінавачаных на іншы артыкул.

Гэта была мірная акцыя, і на гэтым фоне яшчэ больш цынічна гучыць абвінавачваньне ў спробе змены канстытуцыйнага ладу.

З боку міністра ўнутраных спраў у чарговы раз прагучала непрафесійнае, папулісцкае выказваньне, якое скіраванае на застрашэньне беларускага грамадства. Мэта, якую з самага пачатку ставілі перад сабой сілавыя структуры пад час разгону мірнай акцыі, непрапарцыйна ўжыўшы гвалт і катаваньні да дэманстрантаў, – зьбіць грамадскую актыўнасьць. Мне падаецца, міліцэйскае начальства хоча прыкрыць садысцкія дзеяньні сваіх падначаленых падчас разгону акцыі, а таксама пасьля, у дачыненні да затрыманых, новымі страшылкамі. Людзі атрымалі шматлікія пашкоджаньні, былі пераламаныя рукі, ногі, разбітыя галовы, выбітыя зубы. Аднак пракуратура не знайшла вінаватых у гэтых злачынствах, прыкрываючы супрацоўнікаў міліцыі. Тут міністру ўнутраных спраў неабходна было б правесьці адмысловае расьследваньне у дачыненьні да сваіх службоўцаў, а не выслужвацца, прыдумляючы новыя страшылкі.

Відавочна, што гэтая заява МУС мае палітычны падтэкст і вельмі кепска, што МУС у грубай форме, з дубінкамі і гвалтам, падаўляе грамадскую актыўнасць. Між тым пытаньні пра фальсіфікацыю выбараў і безтэрміновае 16-гадовае праўленьне Аляксандра Лукашэнкі ў грамадзянаў Беларусі застаюцца.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

5 апреля ответственное лицо из Управления информации и общественных связей МВД Беларуси сообщила средствам массовой информации о том, что следствием по делу о массовых беспорядках “получены исчерпывающие доказательства попытки изменения конституционного строя Республики Беларусь по предварительному сговору с представителями иностранных государств и организаций, которые, по сути, ставили конечной целью осуществление государственного переворота “.

На вопросы, насколько это утверждение обоснованно и могут ли быть в связи с подобным заявлением переквалифицированы обвинения в причастности к так называемым “виновным” по делу 19 декабря – отвечает вице-президент Международной федерации прав человека Алесь Беляцкий:

– Министерство внутренних дел фактически обвинила организаторов и участников акции протеста 19 декабря 2010 года в том, что они готовили антиконституционный переворот. Все это мало понятно и вообще невероятно, поскольку все уголовные дела, которые до сих пор рассматривались, базировались на совершенно других статьях уголовного кодекса, которые в свою очередь также вызывают у правозащитников многие вопросы. Особенно статья 293 (участие в массовых беспорядках). Наличие так называемых массовых беспорядков не было в полной мере подтверждено ни на одном из прошедших по этому делу судов. Этого не признают ни обвиняемые, ни свидетели (даже милиционеры!). Адвокаты постоянно и принципиально опровергают такую ​​квалификацию действий участников митинга. Из материалов судов видно, что 293 статья, которая звучит сегодня в судах – это полная фикция, поскольку не было ни поджогов, ни погромов, ни организованного массового сопротивления. Привлеченные за уши “массовые беспорядки” в конце концов были переквалифицированы для некоторых обвиняемых на другую статью.

Это была мирная акция, и на этом фоне ещё более цинично звучит обвинение в попытке изменения конституционного строя.

Со стороны министра внутренних дел в очередной раз прозвучала непрофессиональное, популистское высказывание, которое направлено на запугивание белорусского общества.
Цель, которую с самого начала ставили перед собой силовые структуры во время разгона мирной акции, непропорционально применив насилие и пытки к демонстрантам, – сбить общественную активность. Мне кажется, милицейское начальство хочет прикрыть садистские действия своих подчиненных во время разгона акции, а также после, в отношении задержанных, новыми страшилками. Люди получили многочисленные повреждения, были изломанные руки, ноги, разбитые головы, выбиты зубы. Однако прокуратура не нашла виновных в этих преступлениях, прикрывая сотрудников милиции. Здесь министру внутренних дел необходимо было бы провести специальное расследование в отношении своих служащих, а не выслуживаться, придумывая новые страшилки.

Очевидно, что это заявление МВД имеет политический подтекст и очень плохо, что МВД в грубой форме, с дубинками и насилием, подавляет общественную активность. Между тем, вопросы о фальсификации выборов и бессрочное 16-летнее правление Александра Лукашенко у граждан Беларуси остаются.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота: ALES`- Licviny-INFA

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>