2011 11/04
350_pachobut_ciomn-r_ap1

Андрэй Пачобут, Гародня

Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”

Менск, 11.04.2011 г.

Пракуратурай Гарадзенскае вобласьці ў дачыненьні да журналіста, уласнага карэспандэнта польскага выданьня Gazeta Wyborcza й старшыні Галоўнае Рады непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Андрэя Пачобута ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь “Абраза Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”. (далей – правапіс першакрыніцы)

Пра ўзбуджэнне крымінальнай справы А. Пачобуту ў абласной пракуратуры паведамілі 28 сакавіка. Падставай для падазрэнняў у абразе кіраўніка краіны пракуратура палічыла восем публікацый журналіста на старонках Gazety Wyborczaj, публікацыю на сайце “Беларускі партызан” і запіс у асабістым блогу poczobut.livejournal.com.

29 сакавіка на кватэры А.Пачобута супрацоўнікамі КДБ былі праведзеныя следчыя дзеянні, у выніку чаго была апісаная маёмасць журналіста і канфіскаваны кампутар як прылада злачынства.

Увечары 6 красавіка А. Пачобут выехаў у Менск, каб 7 красавіка ўзяць удзел у тэлемосце прадстаўніцтва Еўракамісіі з дэлегацыяй Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю. Па дарозе ён быў затрыманы. Затрыманне ажыццяўлялася на падставе пастановы следчага абласной пракуратуры – паколькі журналіст, “знаходзячыся пад падпіскай аб нявыездзе, заявіў аб сваім намеры выехаць з горада”. Паводле прадстаўніка пракуратуры, следства палічыла, што, пакінуўшы месца жыхарства, А.Пачобут будзе перашкаджаць правядзенню следчых дзеянняў у межах узбуджанай супраць яго крымінальнай справы. Журналіст быў змешчаны на трое сутак у ізалятар Кастрычніцкага РАУС г. Гродна. Аднак 9 красавіка замест вызвалення стала вядома, што А.Пачобуту падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы. Акрамя абразы прэзідэнта, яго абвінавачваюць таксама ў паклёпе ў дачыненні да кіраўніка краіны па арт.367 КК РБ.

Звяртаем увагу, што А. Пачобут за сваю грамадскую і журналісцкую дзейнасць цягам апошніх гадоў неаднаразова падвяргаўся адміністратыўным арыштам. Апошні такі выпадак – 15-сутачны арышт пасля затрымання падчас падзеяў 19 снежня 2010 г. ў Менску, дзе журналіст выконваў свае прафесійныя абавязкі. Аднак падставай для яго пераследу з’яўляецца не толькі супрацоўніцтва з незалежнымі СМІ, але і грамадская актыўнасць ў непрызнаваным уладамі Саюзе палякаў Беларусі.

У цяперашняй сітуацыі крымінальная справа па ч.1 арт. 368 КК РБ “Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” прадугледжвае пакаранне штрафам альбо папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, альбо арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, альбо абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, альбо пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. Артыкул 367 КК РБ прадугледжвае пакаранне аж да пазбащлення воли тэрминам на чатыры гады.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць крымінальнага пераследу А.Пачобута.

Спробу грубага ціску на незалежнага журналіста і грамадскага актывіста з выкарыстаннем дыфамацыйнага артыкула Крымінальнага кодэксу мы расцэньваем як палітычны пераслед. Узбуджэнне крымінальнай справы супраць журналіста аднаго з найпапулярнейшых выданняў Польшчы, а таксама аднаго з кіраўнікоў непрызнанай уладамі няўрадавай арганізацыі польскай нацыянальнай меншасці адбываецца на фоне пагаршэння адносінаў паміж афіцыйным Менскам і Варшаваю. Такім чынам А.Пачобут стаўся закладнікам непрадуманай і валюнтарысцкай знешняй палітыкі беларускіх уладаў.

На фоне жахліва несправядлівых крымінальных працэсаў па падзеях 19 снежня, якія непапраўна сапсавалі імідж беларускіх уладаў і накіраваныя на абмежаванне грамадскай актыўнасці беларускага народу, пераслед актывіста польскай нацыянальнай меншасці і журналіста А.Пачобута перакрэслівае ўсялякія шанцы для паляпшэння стасункаў паміж Беларуссю і дэмакратычнымі дзяржавамі ў свеце.

Яшчэ раз нагадваем уладам пра тое, што артыкулы Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – 367 “Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, 368 “Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, 369 “Абраза прадстаўніка ўлады”, 369-1 “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь” – і практыка іх прымянення супярэчаць палажэнням пункта 1 Артыкула 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Выкарыстанне дзяржавай у якасці механізму для рэпрэсіяў дыфамацыйных артыкулаў садзейнічае знішчэнню і падаўленню свабоды слова.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе ад уладаў Беларусі:

– неадкладна спыніць крымінальны пераслед Андрэя Пачобута;

– скасаваць дыфамацыйныя артыкулы Крымінальнага кодэксу ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды прэсы і свабоды выказванняў;

– зарэгістраваць непрызнаны беларускімі ўладамі незалежны Саюз палякаў Беларусі.

*

*
(Паведамленьне, рас.)

“Вясна” протестует против уголовного преследования Андрея Почобута

Заявление Правозащитного центра “Вясна”
Минск, 11.04.2011 г.

Прокуратурой Гродненской области в отношении журналиста, собственного корреспондента польского издания Gazeta Wyborcza и председателя Главного Совета непризнанного властями Союза поляков Беларуси Андрея Почобута возбуждено уголовное дело по ч.1 ст.368 Уголовного кодекса Республики Беларусь “Оскорбление Президента Республики Беларусь”.

О возбуждении уголовного дела А. Почобуту в областной прокуратуре сообщили 28 марта. Основанием для подозрений в оскорблении главы государства прокуратура посчитала восемь публикаций журналиста на страницах Gazety Wyborczaj, публикацию на сайте “Белорусский партизан” и запись в личном блоге poczobut.livejournal.com.

29 марта в квартире А. Почобута сотрудниками КГБ были проведены следственные действия, в результате чего было описано имущество журналиста и изъят компьютер как орудие преступления.

Вечером 6 апреля А. Почобут выехал в Минск, чтобы 7 апреля принять участие в телемосте представительства Еврокомиссии с делегацией Европарламента по связям с Беларусью. По дороге он был задержан. Задержание осуществлялось на основании постановления следователя областной прокуратуры – поскольку журналист, “находясь под подпиской о невыезде, заявил о своем намерении выехать из города”. По словам представителя прокуратуры, следствие посчитало, что, покинув место жительства, А. Почобут будет препятствовать проведению следственных действий в рамках возбужденного против него уголовного дела. Журналист был помещен на трое суток в изолятор Октябрьского РОВД г. Гродно. Однако 9 апреля вместо освобождения стало известно, что А. Почобуту продлили срок содержания под стражей на два месяца. Помимо оскорбления, его обвиняют также в клевете в отношении главы государства по ст.367 УК РБ.

Обращаем внимание, что А. Почобут за свою общественную и журналистскую деятельность на протяжении последних лет неоднократно подвергался административным арестам. Последний такой случай – 15-суточный арест после задержания во время событий 19 декабря 2010 г. в Минске, где журналист исполнял свои профессиональные обязанности. Однако основанием для его преследования является не только сотрудничество с независимыми СМИ, но и общественная активность в непризнанном властями Союзе поляков Беларуси.

В нынешней ситуации уголовное дело по ч.1 ст.368 УК РБ “Оскорбление Президента Республики Беларусь” предусматривает наказание штрафом либо исправительными работами на срок до двух лет, либо арестом на срок до шести месяцев, либо ограничением свободы на срок до двух лет, либо лишением свободы на тот же срок. Статья 367 УК РБ предусматривает наказание вплоть до лишения свободы сроком на четыре года.

Правозащитный центр “Вясна” протестует против уголовного преследования А. Почобута.

Попытку грубого давления на независимого журналиста и общественного активиста с использованием диффамационной статьи Уголовного кодекса мы расцениваем как политическое преследование. Возбуждение уголовного дела против журналиста одного из наиболее популярных изданий Польши, а также одного из руководителей непризнанной властями неправительственной организации польского национального меньшинства происходит на фоне ухудшения отношений между официальным Минском и Варшавой. Таким образом А. Почобут стал заложником непродуманной и волюнтаристской внешней политики белорусских властей.

На фоне чудовищно несправедливых уголовных процессов по событиям 19 декабря, которые непоправимо испортили имидж белорусских властей и направлены на ограничение общественной активности белорусского народа, преследование активиста польской национального меньшинства и журналиста А. Почобута перечеркивает любые шансы для улучшения отношений между Беларусью и демократическими государствами в мире.

Еще раз напоминаем властям о том, что статьи Уголовного кодекса Республики Беларусь – 367 “Клевета в отношении Президента Республики Беларусь”, 368 “Оскорбление Президента Республики Беларусь”, 369 “Оскорбление представителя власти”, 369-1 “Дискредитация Республики Беларусь” – и практика их применения противоречат положениям пункта 1 Статьи 19 Международного пакта о гражданских и политических правах. Использование государством в качестве механизма для репрессий диффамационных статей способствует уничтожению и подавлению свободы слова.

Правозащитный центр “Вясна” требует от властей Беларуси:

– Немедленно прекратить уголовное преследование Андрея Почобута;

– Ликвидировать диффамационные статьи Уголовного кодекса в соответствии с международными стандартами в области свободы прессы и свободы высказываний;

– Зарегистрировать непризнанный белорусскими властями независимый Союз поляков Беларуси.

Паводле spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>