2011 11/04
apr_mal250rudkouskaja-sviatlana_

Сьвятлана Рудкоўская, Гародня

Пасьля апошняй выбарчай кампаніі праваабаронца з БГК Сьвятлана Рудкоўская страціла працу ажно ў двух месцах. Да нядаўняга часу яна была старшынёй двух жыльлёвых каапэратываў. Сьвятлана Рудкоўская кажа, што пры разліку ў жыльлёва-будаўнічым каапэратыве №14 была дапушчана грубая памылка – ёй “забыліся” выплаціць грашовую кампэнсацыю за адпачынкі.

Зараз Рудкоўская зьвярнулася ў Гарадзенскую інспэкцыю па працы з мэтай дамагчыся законнасьці. Характэрна, што мясцовая адміністрацыя зацьвердзіла новых старшыняў каапэратываў, нягледзячы на тое, што на сходах жыхароў не было кворумаў.

Мясцовыя праваабаронцы лічаць, што страта Рудкоўскай працы непасрэдна зьвязаная зь ейнай актыўнай дзейнасьцю пад час апошніх выбарчых кампаніяў, калі яна займалася назіраньнем і неаднаразова складала скаргі па фактах парушэньня выбарчага заканадаўства.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>