2011 12/04
Віктар Гумінскі (Фота: telegraf.by)

Віктар Гумінскі (Фота: telegraf.by)

“Трэба даць ацэнку дзеяньням псэўдапатрыётаў”, – заявіў 12 красавіка журналістам намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі. Паводле ягоных словаў, пасьля ўчорашняга выбуху на станцыі Менскага мэтрапалітэну “Кастрычніцкая” грамадства “павінна зрабіць пераацэнку каштоўнасьцяў”. (далей – правапіс першакрыніцы)

Як паведамляе “Белпартызан”, Гумінскі падкрэслівае, што неабходна “даць ацэнку тым прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці, якія спрабуюць прадстаўляць Беларусь за мяжой”. “Сёння яны не з’яўляюцца патрыётамі. Гэта патрыёты асабістага дабрабыту, тых, хто ім яго забяспечвае”, – цытуе віцэ-спікера БелаПАН.

Віктар Гумінскі упэўнены, што “ўсе падзеі – 3 ліпеня, плошча, заклікі да эканамічнага байкоту, стварэнне ажыятажу вакол цукру, масла, валюты – звёны аднаго ланцуга”.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць “недапушчальнымі ў падобнай трагічнай сітуацыі выказванні асобы, якая займае высокую дзяржаўную пасаду. Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь сёння папярэдзіла аб недапушчальнасці выказванняў і публікацый паклёпніцкага характару і разнастайных інсінуацый, і таму я мяркую, што гэтае папярэджанне датычылася ўсіх грамадзянаў, незалежна ад іх палітычных поглядаў і займаемай імі пасады.

Вядзецца следства, якое, спадзяюся, установіць віноўных ва ўчорашняй трагедыі. Са свайго боку хацелася б таксама заклікаць прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ, дзяржаўных органаў улады, ўстрымацца ад неабдуманных каментароў, пошуку і прызначэння вінаватых, навешвання ярлыкоў, падзелу грамадзянаў на “патрыётаў” і “псеўдапатрыётаў”.

Праваабаронца таксама заклікае праваахоўныя органы да правядзення бесстаронняга раследвання тэракту, скіраванага на пошукі сапраўдных, а не ўяўных ці “прызначаных” па палітычных меркаваннях, злачынцаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

“Нужно дать оценку действиям псевдопатриотов”, – заявил 12 апреля журналистам заместитель председателя Палаты представителей Виктор Гуминский. По его словам, после вчерашнего взрыва на станции Минского метрополитена “Октябрьская” общество” должно сделать переоценку ценностей”.

Как сообщает “Белпартизана”, Гуминский подчеркивает, что необходимо “дать оценку тем представителям гражданского общества, которые пытаются представлять Беларусь за рубежом”. “Сегодня они не являются патриотами. Это патриоты личного благополучия, тех, кто им его обеспечивает”, – цитирует вице-спикера БелаПАН.

Виктор Гуминский уверен, что “все события – 3 июля, площадь, призывы к экономическому бойкоту, создание ажиотажа вокруг сахара, масла, валюты – звенья одной цепи”.
Правозащитник Валентин Стефанович считает “недопустимыми в подобной трагической ситуации высказывания лица, которое занимает высокий государственный пост. Генеральная прокуратура Республики Беларусь сегодня предупредила о недопустимости высказываний и публикаций клеветнического характера и различных инсинуаций, и поэтому я полагаю, что это предупреждение касалось всех граждан, независимо от их политических взглядов и занимаемой ими должности.

Ведётся следствие, которое, надеюсь, установит виновных во вчерашней трагедии. Со своей стороны хотелось бы также призвать представителей государственных СМИ, государственных органов власти, воздержаться от неабдуманных комментариев, поиска и назначения виновных, навешивания ярлыков, разделения граждан на “патриотов” и “псевдопатриотов”.

Правозащитник также призывает правоохранительные органы к проведению беспристрастного расследовании теракта, направленного на поиски настоящих, а не мнимых или “назначенных” по политическим соображениям, преступников.

Паводле spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>