2011 13/04
svechkazhaloby

Увечары 11 красавіка ў Менску адбылася страшэнная трагэдыя – выбух на самай шматлюднай станцыі мэтро “Кастрычніцкая” у гадзіну пік, калі людзі вярталіся з працы. Па інфармацыі МУС, у гэты час на месцы здарэньня ў непасрэднай блізкасьці знаходзілася каля 300 чалавек. У выніку – загінула больш за 10 чалавек, астатнія атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці, каля 20 знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Сярод пацярпелых шмат вельмі маладых людзей, двухгадовы хлопчык.

Выбух кваліфікаваны як тэракт, першая рэакцыя на яго – шок, бо для спакойнай Беларусі падобнае злачынства зьяўляецца выключэньнем з выключэньняў. Проста нонсэнсам. Трагэдыя ўзрушыла жыхароў ня толькі нашай краіны. І цяжка сабе нават уявіць, каму гэта было патрэбна й навошта. Калі людзі гінуць у выніку стыхійных катаклізмаў, катастрофаў – гэта таксама боль і горыч, але ў дадзеным выпадку – за выбухам стаяць канкрэтныя фігуры, якія перасьледуюць пэўныя мэты. І гэта страшна.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае самыя шчырыя спачуваньні сем’ям загінулых і пацярпелых. Мы смуткуем разам з нашым народам, якому яшчэ давядзецца ўсьвядоміць і перажыць тое, што адбылося. Мы спадзяемся і верым, што злачынцы не застануца без пакараньня й панясуць адпаведную адказнасьць у якой бы там ні было форме – судовай ці божае кары.

*
*
(Паведамленьне, рас)

Вечером 11 апреля в Минске произошла страшная трагедия – взрыв на самой многолюдной станции метро “Октябрьская” в час пик, когда люди возвращались с работы. По информации МВД, в это время на месте происшествия в непосредственной близости находилось около 300 человек. В результате – погибли более 10 человек, остальные получили травмы различной степени тяжести, около 20 находятся в реанимации в тяжелом состоянии. Среди пострадавших много очень молодых людей, двухлетний мальчик.

Взрыв квалифицирован как теракт, первая реакция на него – шок, так как для спокойной Беларуси подобное преступление является исключением из исключений. Просто нонсенсом. Трагэдыя потрясло жителей не только нашей страны. И трудно себе даже представить, кому это было нужно и зачем. Когда люди гибнут в результате стихийных катаклизмов, катастроф – это тоже боль и горечь, но в данном случае – за взрывом стоят конкретные фигуры, которые преследуют определенные цели. И это страшно.

Правозащитный центр “Весна” выражает самые искренние соболезнования семьям погибших и пострадавших. Мы скорбим вместе с нашим народом, которому еще предстоит осознать и пережить то, что произошло. Мы надеемся и верим, что преступники не останутся без наказания и понесут соответствующую ответственность в какой бы то ни было форме – судебной или божье коры.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>