Не забірай жыцьцё!
2011 13/04
Васіль Палякоў, Гомель

Васіль Палякоў, Гомель

13 красавіка судзьдзя Савецкага раёну Гомеля Галіна Сыцька пакарала старшыню Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова штрафам у памеры 25 базавых велічыняў (875 тыс. рублёў) за адмову прайсьці дактыляскапію. Варта заўважыць, што адмова ад дактыляскапіі не зьяўлецца адміністратыўным првапарушэньнем, то бок КаАП не прадугледжвае адказнасьці за такія дзеяньні, як і закон аб дактыляскапіі. Таму Васіль Палякоў быў пакараны па артыкуле 23.4 КаАП – за непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі.

На судзе старшыня абласной арганізацыі АГП патлумачыў сваю пазыцыю: ён адмовіўся прымусова праходзіць працэдуру дактыляскапіі, бо лічыць яе, па-першае, дыскрымінацыйнай, па-другое, у законе аб дактыляскапіі і КаАП няма адказнасьці за адмову здаць адбіткі пальцаў, па-трэцяе, у міліцыі няма адмысловых прыладаў для такой працэдуры.

«Пальцы мажуць тыпаграфскай фарбай, і ніхто ня ведае, які ўплыў яна можа аказаць на здароўе. Валік, якім мажуць пальцы, не зьмяняецца, таму невядома, хто ім карыстаўся да мяне, і якія інфэкцыйныя захворваньні можна атрымаць праз той валік», – адзначыў на судзе палітык.

Тым ня менш, судзьдзя палічыла, што грамадзянін вінаваты ў парушэньні артыкулу 23.4 КаАП і прыцягнула яго да штрафу. Васіль Палякоў ня згодны з рашэньнем суда й будзе яго абскарджваць у вышэйшай інстанцыі.

Таксама на паседжаньні судзьдзя адхіліла хадайніцтва Палякова аб тым, каб ён мог карыстацца дапамогай грамадзкага прадстаўніка, у якасьці якога быў гатовы выступіць юрыст Леанід Судаленка. Васіль Палякоў лічыць, што судзьдзя такім чынам парушыла артыкул 62 Канстытуцыі, у якім гаворыцца аб тым, што грамадзяне маюць права на юрыдычную дапамогу ў судзе, у тым ліку і з дапамогай сваіх прадстаўнікоў.

*

*
(Паведамленьне, рас.)


В Гомеле – первый штраф за отказ от дактилоскопии

13 апреля судья Советского района Гомеля Галина Сытька наказала председателя Гомельской областной организации ОГП Василия Полякова штрафом в размере 25 базовых величин (875 тыс. рублей) за отказ пройти дактилоскопию. Следует отметить, что отказ от дактилоскопии не является административным правонарушением, то есть КоАП не предусматривает ответственности за такие действия, как и закон о дактилоскопии. Поэтому Василий Поляков был наказан по статье 23.4 КоАП – за неповиновение законным требованиям сотрудников милиции.

На суде председатель областной организации ОГП пояснил свою позицию: он отказался принудительно проходить процедуру дактилоскопии, так как считает ее, во-первых, дискриминационной, во-вторых, в законе о дактилоскопии и КоАП нет ответственности за отказ сдать отпечатки пальцев, в-третьих, в милиции нет специальных устройств для такой процедуры.

«Пальцы мажут типографской краской, и никто не знает, какое влияние она может оказать на здоровье. Валик, которым мажут пальцы, не меняется, поэтому неизвестно, кто им пользовался до меня, и какие инфекционные заболевания можно получить через тот валик», – отметил на суде политик.
Тем не менее, судья посчитала, что гражданин виновен в нарушении статьи 23.4 КоАП и привлекла его к штрафу. Василий Поляков не согласен с решением суда и будет его обжаловать в вышестоящей инстанции.

Также на заседании судья отклонила ходатайство Полякова о том, чтобы он мог пользоваться помощью общественного представителя, в качестве которого был готов выступить юрист Леонид Судаленко. Василий Поляков считает, что судья таким образом нарушила статью 62 Конституции, в которой говорится, что граждане имеют право на юридическую помощь в суде, в том числе и со стороны своих представителей.

Паводле spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>