2011 18/04
pace2

12 красавіка Камітэт па палітычных справах Парлямэнскай Асабмлеі Рады Эўропы распаўсюдзіў інфармацыйную запіску адносна пасьлявыбарчай сытуацыі ў Беларусі.

27 студзеня 2011 года Парлямэнская Асамблея прыняла Рэзалюцыю “Аб сытуацыі ў Беларусі пасьля прэзыдэнскіх выбараў”, у якой яна асудзіла гвалтоўныя рэпрэсыі супраць удзельнікаў акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году.

У дадзенай Рэзалюцыі Парлямэнская Асамблея заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых па палітычных матывах, спыніць рэпрэсыі супраць палітычных апанэнтаў, грамадзянскай супольнасьці й незалежных СМІ, а таксама правесьці празрыстае разсьледваньне жорсткага гвалту з боку праваахоўных ворганаў.

“На дадзены момант, ніводнае з патрабаваньняў Асамблеі не было выкананае беларускімі ўладамі. З часу прыняцьця Рэзалюцыі ў студзені 2011 году сытуацыя з правамі чалавека не палепшылася; наадварот, зьявіліся новыя падставы для занепакоенасьці. Палітычна матываваныя суды завяршыліся абвінаваўчымі прысудамі, уключаючы турэмныя зьняволеньні на тэрмін ад 3 да 4 год удзельнікам акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году. Многіх апазыцыйных актывістаў, журналістаў і палітыкаў будуць судзіць у бліжэйшы час; некаторыя зь іх знаходзяцца ў сьледчым ізалятары КДБ альбо пад хатнім арыштам.

Абставіны разсьледваньня справы аб “масавых беспарадках” таксама выклікаюць сур’ёзную занепакоенасьць: сьледства праводзіцца таемна; ёсьць інфармацыя аб катаваньнях і нечалавечым абыходжаньні, адмовах ў прадстаўленьні юрыдычнае й мэдычнае дапамогі, перашкодах у зносінах паміж арыштаванымі, з аднаго боку, і іхнымі сем’ямі і адвакатамі, зь іншага. Таксама ёсьць інфармацыя аб адміністрацыйным ціску на адвакатаў абвінавачаных у арганізацыі й удзеле ў масавых беспарадках.

Падаецца, што ня будзе арганізавана аніякага разсьледваньня гвалту з боку праваахоўных ворганаў падчас разгону акцыі пратэсту 19 сьнежня.

Працягваюцца рэпрэсыі супраць грамадзянскай супольнасьці й незалежных СМІ. Адбыліся допыты шматлікіх грамадзкіх актывістаў; у іхных дамах былі праведзеныя ператрусы. Праваабаронцы й незалежныя СМІ атрымалі шэраг папярэджаньняў ад Міністэрстваў юстыцыі ды інфармацыі”, адзначаецца ў дакумэнце.

Камітэт па палітычных справах таксама адзначае адсутнасьць прагрэсу на шляху адмены сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. “ёсьць адзін пацьверджаны сьмяротны прысуд і, магчыма, адна адмова аб памілаваньні двух асуджаных на сьмерць”, гаворыцца ў дакумэнце.

Акрамя гэтага, ПАРЭ зьвяртае ўвагу на рашэньне беларускіх уладаў аб закрыцьці офісу АБСЭ ў Менску.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комитет по политическим делам ПАСЕ: “Обстоятельства рсследования “массовых беспорядков” вызывают серьёзную обеспокоенность”

12 апреля Комитет по политическим делам Парламентской Асабмлеи Совета Европы распространил информационную записку относительно послеизбирательные ситуации в Беларуси.

27 января 2011 года Парламентская Ассамблея приняла Резолюцию “О ситуации в Беларуси после президентских выборов”, в которой она осудила насильственные репрессии против участников акции протеста 19 декабря 2010 года.
В данной Резолюции Параламенцкая Ассамблея призвала белорусские власти немедленно освободить всех задержанных по политическим мотивам, прекратить репрессии против политических оппонентов, гражданского общества и независимых СМИ, а также провести прозрачное расследование жестокого насилия со стороны правоохранительных органов.

“На данный момент, ни одно из требований Ассамблеи не было выполнено белорусскими властями. Со времени принятия Резолюции в январе 2011 года ситуация с правами человека не улучшилась; наоборот, появились новые основания для обеспокоенности. Политически мотивированные суды завершились обвинительным приговором, включая тюремные заключения на срок от 3 до 4 лет участникам акции протеста 19 декабря 2010 года. Многих оппозиционных активистов, журналистов и политиков будут судить в ближайшее время; некоторые из них находятся в следственном изоляторе КГБ или под домашним арестом.

Обстоятельства расследования дела о “массовых беспорядках” также вызывают серьезную обеспокоенность: следствие проводится тайно; есть информация о пытках и нечеловеческим обращении, отказах в предоставлении юридической и медицинской помощи, помехах в общении между арестованными, с одной стороны, и их семьями и адвокатами, с другой. Также есть информация об административном давлении на адвокатов обвиняемых в организации и участии в массовых беспорядках.

Кажется, что не будет организовано никакого расследования насилия со стороны правоохранительных органов во время разгона акции протеста 19 декабря.
Продолжаются репрессии против гражданского общества и независимых СМИ. Состоялись допросы многих общественных активистов; в их домах были проведены обыски. Правозащитники и независимые СМИ получили ряд предупреждений от Министерств юстиции и информации “, отмечается в документе.

Комитет по политическим делам также отмечает отсутствие прогресса на пути отмены смертной казни в Беларуси. “Есть один подтвержденный смертный приговор и, возможно, одна отказ о помиловании двух осужденных на смерть”, говорится в документе.

Кроме этого, ПАСЕ обращает внимание на решение белорусских властей о закрытии офиса ОБСЕ в Минске.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>