Не забірай жыцьцё!
2011 21/04
buhelilapcevich

Барыс Бухэль і Уладзімер Лапцэвіч, Магілёў

Сёньня, 21 красавіка, Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу журналіста “БелаПАН” Уладзімера Лапцэвіча. Журналіст намагаўся адмены адміністратыўнага спагнаньня ў выглядзе сямі сутак адміністратыўнага арышту, вынесенага судзьдзёй Ленінскага раённага суда Магілёва Ірынай Ланчавай 28 сакавіка. Старшынствавала на судзе Сьвятлана Мартынава. (далей – правапіс першакрыніцы)

“Суддзя абдумвала сваё рашэнне менш, чым я выступаў. Мой выступ быў падрыхтаваны ўсяго на трох старонках і заняў каля 15 хвілін з улікам пытанняў суддзі. Для вынясення рашэння суддзі Мартынавай хапіла ўсяго пяць хвілін. Лічу, што рашэнне абласнога суда несправядлівае і незаконнае. На мой выступ суддзя не звярнула ніякай увагі. Планую абскарджваць рашэнне абласнога суда ў вышэйстаячых структурах. Буду праходзіць працэдуры да канца”, – гаворыць Уладзімір Лапцэвіч.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што копіі пратаколаў, якія ім выдалі на рукі, не адпавядаюць тым, якія былі прадастаўлены ў судзе: “У пратаколе затрымання асабістыя дадзеныя правільныя, а вось ў пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні яны не адпавядаюць рэчаіснасці. Відавочна, што гэты пратакол дапісваўся пасля, – кажа Барыс Бухель. — Уладзіміра затрымалі незаконна, і яго затрыманне было звязана з тым, каб не даць яму магчымасці выконваць свае прафесійныя абавязкі. Журналісту не прадаставілі перакладчыка ў судзе і адмовіліся весці працэс на беларускай мове. Міліцыянты таксама адмаўляліся весці пратакол і размаўляць з ім па-беларуску. Гэта парушэнне закона аб мовах, які ў нас, на жаль, не выконваецца”.

Нагадаем, што 25 сакавіка Ўладзімір Лапцэвіч пры выкананні сваіх прафесійных абавязкаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Журналіста абвінавацілі ў дробным хуліганстве – лаянцы і непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. 28 сакавіка ён быў асуджаны судом Ленінскага раёна г.Магілёва на сем сутак адміністрацыйнага арышту. Разам з журналістам таксама быў затрыманы і лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў, які быў асуджаны на пяць сутак.

14 красавіка абласны суд адхіліў пазоў Зміцера Салаўёва, які таксама спрабаваў абскардзіць незаконнае рашэнне аб вынясеннні яму адміністрацыйнага арышту. На яго судзе старшынстваваў суддзя Мікалай Гладкі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Жалоба журналиста Владимира Лапцевича не удовлетворена

lapcevichuiadzimir

Першае інтэрвію У.Лапцэвіча пасьля арышту

Сегодня, 21 апреля, Могилевский областной суд не удовлетворил жалобу журналиста “БелаПАН” Владимира Лапцевича. Журналист добивался отмены административного взыскания в виде семи суток административного ареста, вынесенного судьей Ленинского районного суда Могилева Ириной Ланчевой 28 марта. Председательствовала на суде Светлана Мартынова.

“Судья обдумывала свое решение меньше, чем я выступал. Мое выступление было подготовлено всего на трех страницах и заняло около 15 минут с учетом вопросов судьи. Для вынесения решения судьи Мартыновой хватило всего пяти минут. Считаю, что решение областного суда несправедливое и незаконное. На мое выступление судья не обратила никакого внимания. Планирую обжаловать решение областного суда в вышестоящих структурах. Буду проходить процедуры до конца “, – говорит Владимир Лапцевич.

Правозащитник Борис Бухель отмечает, что копии протоколов, которые им выдали на руки, не соответствуют тем, которые были предоставлены в суде: “В протоколе задержания личные данные правильные, а вот в протоколе об административном правонарушении они не соответствуют действительности. Очевидно, что этот протокол дописывался после, – говорит Борис Бухель. – Владимира задержали незаконно, и его задержание было связано с тем, чтобы не дать ему возможности исполнять свои профессиональные обязанности. Журналисту не предоставили переводчика в суде и отказались вести процесс на белорусском языке. Милиционеры также отказывались вести протокол и разговаривать с ним по-белорусски. Это нарушение закона о языках, который у нас, к сожалению, не выполняется “.

Напомним, что 25 марта Владимир Лапцевич при исполнении своих профессиональных обязанностей был задержан сотрудниками милиции. Журналиста обвинили в мелком хулиганстве – брани и неповиновении требованиям сотрудников милиции. 28 марта он был приговорен судом Ленинского района г. Могилева на семь суток административного ареста. Вместе с журналистом также был задержан и лидер Могилевской областной организации БНФ “Адраджэнне” Дмитрий Соловьев, который был осужден на пять суток.
14 апреля областной суд отклонил иск Дмитрия Соловьева, который также пытался обжаловать незаконное решение о вынесении ему административного ареста. На его суде председательствовал судья Николай Гладкий.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>