2011 22/04
Салігорскі выканкам

Салігорскі выканкам

Мітынг, прысьвечаны 25-м угодкам аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі, забаронены салігорскімі ўладамі. У афіцыйным лісьце выканкаму прычынай адмовы пазначана “адсутнасьць яснасьці ў вызначэньні формы правядзеньня масавага мэрапрыемства”.

Заяўнік акцыі Уладзімер Шыла называе рашэньне выканкаму чарговай адпіскай:

– Справа ў тым, што заяўку я афармляў на блянку аб правядзеньні пікетаваньня, а ў мэце мэрапрыемства пазначыў як мітынг у колькасьці да 100 чалавек. Ды й ня ў гэтым справа. Калі б улады імкнуліся забясьпечыць жыхарам гораду іхныя правы на свабоду масавых мэрапрыемстваў, дык гэтыя фармальнасьці нават не паўставалі б. Але ж у іх “то панос, то залатуха”, то рэканструкцыя стадыёну, то адсутнасьць яснасьці ў вызначэньні формы. Як гаварыцца жаданьне – сто шляхоў, нежаданьне – сто прычынаў.

Нагадаем, што на мінулым тыдні салігорскія ўлады забаранілі правядзеньне пікетаў пад лозунгамі “За стабільнасьць” і “За нашага Прэзыдэнта”, а таксама пікет супраць забароны пікетаў. У сакавіку быў забаронены шэраг мэрапрыемстваў прысьвечаных Дню Волі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Солигорске запретили митинг в годовщину Чернобыльской трагедии

Митинг, посвященный 25-й годовщине аварии на Чернобыльской атомной станции, запрещен солигорскими властями. В официальном письме исполкома причиной отказа указано «отсутствие ясности в определении формы проведения массового мероприятия».

Заявитель акции Владимир Шило называет решение исполкома очередной отпиской:

– Дело в том, что заявку я оформлял на бланке о проведении пикетирования, а в цели мероприятия обозначил как митинг в количестве до 100 человек. Да и не в этом дело. Если бы власти стремились обеспечить жителям города их право на свободу массовых мероприятий, то эти формальности даже не возникали бы. Но ведь у них «то понос, то золотуха», то реконструкция стадиона, то отсутствие ясности в определении формы. Как говорится, желание – сто дорог, нежелание – сто причин.

Напомним, что на прошлой неделе солигорские власти запретили проведение пикетов под лозунгами «За стабильность» и «За нашего Президента», а также пикет против запрета пикетов. В марте был запрещен ряд мероприятий посвященных Дню Воли.

Паволе spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>