Не забірай жыцьцё!
2011 27/04
Яраслаў Берніковіч на афіцыйна дазволеным пікеце

Яраслаў Берніковіч на пікеце ...

Пікет праходзіў у Глыбокім яшчэ 19 сакавіка, прычым з дазволу мясцовых уладаў. Але сёньня да арганізатара Яраслава Берніковіча прыйшлі міліцыятны й склалі пратакол за парушэньне заканадаўства пра масавыя акцыі.

Падставай для складаньня пратаколу сталася заява старшыні Глыбоцкага райвыканкаму Алега Морхата. (далей – правапіс першакрыніцы)

Яраслаў Берніковіч распавёў, што супрацоўнікі міліцыі паказалі яму заяву, а таксама прыкладзеныя да яе фотаздымкі пікету, якія рабіў прысутны на акцыі кіраўнік ідэалагічнага адзьдзелу Міхаіл Чарапкоўскі

“Спадар Чарапкоўскі ведаў, што акцыя дазволеная, прычым гэта была адзіная дазволеная на Віцебшчыне акцыя ў падтрымку палітвязняў, зняволеных пасля мінскіх падзеяў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня. Загадчык ідэалагічнага аддзелу бачыў, што мы паставілі намёт, бо ішоў мокры снег, што мы выйшлі з плакатамі і раздаём мінакам улеткі. Але заўваг ад яго не паступала. Цяпер плакаты і ўлёткі ў заяве, падпісанай старшынём райвыканкаму, названыя “не ўказанымі ў заяўцы агітацыйнымі матэрыяламі”, усталяванне намёту ён таксама лічыць супрацьзаконным… І яшчэ там сказана, што акцыя скончылася на 10 хвілін пазней, чымсці было дамоўлена. З апошнім катэгарычна не згодны не толькі я, але і ўсе ўдзельнікі нашага пікету”, — кажа Яраслаў Берніковіч.

Міліцыянты склалі на Яраслава Берніковіча пратакол пра парушэнне заканадаўства пра масавыя акцыі паводле артыкула 23.34 КоАП РБ. У Глыбоцкі раённы суд актывіст мусіць з’явіцца 5 траўня.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Глубокского активиста будут судить за пикет солидарности с политзаключенными

Пикет проходил в Глубоком еще 19 марта, причем с разрешения местных властей. Но сегодня к организатору Ярославу Берниковичу пришли сотрудники милиции и составили протокол за нарушение законодательства о массовых акциях. Основанием для составления протокола стало заявление председателя Глубокского райисполкома Олега Морхата.

Ярослав Берникович рассказал, что сотрудники милиции показали ему заявление, а также прилагаемые к нему фотографии пикета, которые делал присутствующий на акции руководитель идеологического отдела Михаил Черепковский.

“Господин Черепковский знал, что акция разрешена, причем это была единственная разрешенная на Витебщине акция в поддержку политзаключенных, заключенных после минских событий в день президентских выборов 19 декабря. Заведующий идеологическим отделом видел, что мы поставили палатку, так как шел мокрый снег, что мы вышли с плакатами и раздали прохожим листовки. Но замечаний от него не поступало. Сейчас плакаты и листовки в заявлении, подписанном председателем райисполкома, названные “не указанными в заявке агитационными материалами”, установку палатки он также считает противозаконным … И еще там сказано, что акция закончилась на 10 минут позже, чем было договорено. С последним категорически не согласен не только я, но и все участники нашего пикета “, – говорит Ярослав Берникович.

Милиционеры составили на Ярослава Берниковича протокол о нарушении законодательства о массовых акциях по статье 23.34 КоАП РБ. В Глубокский районный суд активист должен явиться 5 мая.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>