Не забірай жыцьцё!
2011 30/04
Павал Левінаў, Віцебск

Павал Левінаў, Віцебск

Павал Левінаў падае ў суд на ўмовы ягонага ўтрыманьня ў ЦІПе на Акрэсьціна.

29 красавіка з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў пасьля адбыцьця арышту выйшаў на свабоду Павал Левінаў. Усе 10 сутак праваабаронца трымаў галадоўку, пратэстуючы супраць неабгрунтаванай і незаконнай пастановы па справе аб адміністратыўным правапарушэньні, якую вынесла судзьдзя суду Фрунзенскага раёну Менску Вольга Комар.

Праваабаронца Сяргей Усьцінаў, які на працягу ўсяго тэрміну арышту сачыў за сытуацыяй з сваім калегам, абураны ўмовамі ўтрыманьня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, 36.

«Умовы ўтрыманьня ў ЦІП не адпавядаюць нават тым правілам нутранага распарадку, якія зацьверджаныя Міністэрствам нутраных справаў, ня кажучы ўжо аб міжнародных стандартах. У камэрах як не было, гэтак і няма асобных спальных месцаў, усе сьпяць на адным драўляным насьціле, які займае практычна ўсю камэру. Пасьцельныя прыналежнасьці не выдаюць і людзі проста вымушаныя спаць у верхняй вопратцы. На шпацыры арыштаваных не выводзяць. Сытуацыя пагаршалася яшчэ й тым, што Павал сядзеў у камэры з шасьцю арыштантамі, якія паляць, у той час, калі сам ён ня паліць. Для любога чалавека, які ня паліць гэта ёсьць катаваньнем», – распавядае С. Усьцінаў.

Калегі й сябры адпраўлялі да праваабаронцы ў ЦІП тэлеграмы з словамі падтрымкі. Да прыкладу, заклапочанасьць сытуацыяй з Паўлам Левінавым выказала Сетка дамоў правоў чалавеку, якая аб’ядноўвае 70 арганізацыяў. Аднак, з словаў Усьцінава, гэтыя тэлеграмы Паўлу не даходзілі.

«Акрамя таго, на восьмы дзень пры перадачы ў ЦІП адмовіліся прыняць пітную ваду для галадоўніка праваабаронцы, абмежаваўшыся морсам. Суткі без пітной вады не прайшлі для Паўла без наступстваў – ужо на наступны дзень да яго прыяжджала хуткая мэдычная дапамога й зафіксавала высокі ціск ды зьмены ў працы сэрца. Акрамя таго, у камэрах, дзе знаходзіўся праваабаронца, тэмпературныя паказчыкі былі вельмі нізкія, а чалавеку, які не прымае ежу, пераносіць холад нашмат складаней, чым сытому. Павал там зьмярзаў», – адзначае С. Усьцінаў.

Асобнае “дзякуй” Павал Левінаў перадае адміністрацыі ЦІПу за мэтар туалетнай паперы й кавалак мыла памерам меней запалкавай скрынкі на ўсе 10 сутак арышту.

Праваабаронца заявіў, што ўжо справай гонару для яго зьяўляецца абскарджаньне такіх жорсткіх і бесчалавечных ўмоваў утрыманьня ў ЦІПе. Для паляпшэньня сытуацыі ён мае намер зьвярнуцца ў шэраг дзяржаўных ворганаў і ў суд.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитник продолжит отстаивать право в суде…

Павел Левинов подаёт в суд на условия его содержания в ЦИПе на Окрестино.

29 апреля из Центра изоляции правонарушителей после отбытия ареста вышел на свободу Павел Левинов. Все 10 суток правозащитник держал голодовку, протестуя против необоснованного и незаконного постановления по делу об административном правонарушении, которое вынесла судья суда Фрунзенского района Минска Ольга Комар.

Правозащитник Сергей Устинов, который  на протяжении всего срока ареста следил за ситуацией со своим коллегой, возмущен условиями содержания в Центре изоляции правонарушителей на Окрестина, 36.

«Условия содержания в ЦИП не соответствуют даже тем правилам внутреннего распорядка, которые утверждены Министерством внутренних дел, не говоря уже о международных стандартах. В камерах как не было, так и нет отдельных спальных мест, все спят на одном деревянном настиле, занимающем практически всю камеру. Постельные принадлежности не выдают и люди просто вынуждены спать в верхней одежде. На прогулки арестованных не выводят. Ситуация усугубляется еще и тем, что Павел сидел в камере с шестью курящими людьми, а сам он не курит. Для любого некурящего человека это пытка», – рассказывает С.Устинов.

Коллеги и друзья слали правозащитнику в ЦИП телеграммы со словами поддержки. К примеру, озабоченность ситуацией  с Павлом Левиновым выразила Сеть домов прав человека, объединяющая 70 организаций. Однако, по словам Устинова, эти телеграммы Павлу не доходили.

«Кроме того, на восьмой день при передаче в ЦИП отказались принять питьевую воду для голодающего правозащитника, ограничившись морсом. Сутки без питьевой воды не прошли для Павла без последствий –  уже на следующий день к нему приезжала скорая медицинская помощь и зафиксировала высокое давление и изменения в работе сердца. Кроме того, в камерах, где находился правозащитник, температурные показатели были очень низкие, а человеку, не принимающему пищу, переносить холод намного сложнее, чем сытому. Павел там замерзал», – отмечаетС.Устинов.

Отдельное ″спасибо″ Павел Левинов передает администрации ЦИП за метр туалетной бумаги и кусок мыла размером менее спичечного коробка на все 10 суток ареста. Правозащитник заявил, что уже делом чести для него является обжалование таких жестоких и бесчеловечных условий содержания в ЦИП. Для улучшения ситуации он намерен обратиться в ряд государственных органов и в суд.

Паводле spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>