2011 05/05
saligorsk-ruus-20091

Сябры Беларускага Гэльсынскага Камітэту пры падтрымцы мясцовых маладафронтаўцаў правялі агляд сытуацыі па выкананьни правоў інвалідаў-вазочнікаў у Салігорскім рэгіёне. Вынікі пакінулі неадназначнае ўражаньне ў праваабаронцаў. (далей – правапіс першакрыніцы)

Справа ў тым, што яшчэ ў 2009 годзе прадстаўнікі БХК ажыццявілі грамадскі маніторынг у горадзе Салігорску па выкананню “Дзяржаўнай праграмы па безбар’ерным асяродку і жыццядзейнасці фізічна аслабленых асобаў на 2007-2010 гг.” Высновы маніторынгу былі далёка несуцяшальнымі. Адпаведны даклад быў накіраваны ва ўладныя структуры ўсіх узроўняў – ад мясцовых Саветаў да Адміністрацыі Прэзідэнта. Цяпер праваабаронцы вырашылі прааналізаваць, ці адбыліся за апошнія два гады змены, датычныя правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

– Мы ўжо правялі агляд тых самых сацыяльна значных будынкаў, на якія звярталася ўвага ў маніторынгу 2009-га году. Падрыхтаваны адпаведныя фотаматэрыялы і анкетныя дадзеныя. Зараз мы вырашаем у якой форме гэта ўсё будзе рэалізавана – невялікая аналітычная запіска ці яшчэ адзін грунтоўны даклад, – кажа адзін з ініцыятараў маніторынгу Аляксей Валабуеў.

Некаторымі высновамі салігорскі прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэту па правах чалавека Леанід Мархотка падзяліўся ўжо зараз:

– Яшчэ рана казаць пра канчатковыя вынікі, але пэўныя зрухі варта адзначыць. Найперш, канешне, гэта намеры ўладаў па далучэнню Рэспублікі Беларусь да Канвенцыі па правах інвалідаў і распрацоўка чыноўнікамі адпаведнага праекту закона, які мусіць у гэтым годзе патрапіць у Парламент. Гэта, канешне, не толькі і не столькі наша заслуга, але ж далучэнне да Канвенцыі было асноўнай рэкамендацыяй у нашым дакладзе два гады таму, – сцвярджае праваабаронца.

– На мясцовым узроўні нас таксама пачулі. На Салігорскім тэлеканале пачалі з’яўляцца грунтоўныя тэлепраграмы на тэму безбар’ернага асяродку і правоў інвалідаў.
Але сітуацыя яшчэ надта далёкая ад ідэальнай, заяўляюць прадстаўнікі БХК. Па папярэдніх дадзеных, больш за дзевяноста адсоткаў даследаваных праваабаронцамі аб’ектаў па ранейшаму застаюцца недаступнымі для інвалідаў-вазочнікаў.

– Крокі наперад ёсць. Так, у мясцовым РАУС нарэшце з’явіўся пандус (на фота: уваход у РАУС у 2009 годзе і ў 2011 годзе). У дзіцячай паліклініцы таксама ўлічылі нашы заўвагі. Але хуткасць іх з’яўлення ў горадзе літаральна па адной штуцы на год. Гэта проста здзек. І гэта толькі гаворка пра наяўнасць пандусаў. Калі ж гаварыць пра даступнасць аб’ектаў у цэлым, дык статыстыка будзе яшчэ больш сумная, – кажа Леанід Мархотка.

Аднак праваабаронцы не губляюць аптымізму ў гэтым пытанні. Мінулы электаральны год быў не самым спрыяльным для абароны правоў інвалідаў-вазочнікаў. Выбары ў мясцовыя Саветы, прэзідэнцкая кампанія ды паслявыбарчыя рэпрэсіі адымалі значныя рэсурсы ва ўладаў і ў грамадзянскай супольнасці. Цяпер жа, на думку салігорскіх актывістаў БХК, улады будуць спрабаваць кампенсаваць “закручванне гаек” на грамадска-палітычным полі праз больш актыўную дзейнасць ў пытаннях забеспячэння правоў сацыяльна неабароненых груп.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Безбарьерная среда расширяется крайне медленно

Члены Белорусского Хельсинского Комитета при поддержке местных молодофронтовцев провели обзор ситуации по соблюдению прав инвалидов-колясочников в Солигорском районе. Результаты оставили неоднозначное впечатление у правозащитников.

Дело в том, что еще в 2009 году представители БХК осуществили общественный мониторинг в городе Солигорске по выполнению “Государственной программы о безбарьерной среде жизнедеятельности физически ослабленных лиц на 2007-2010 гг.” Выводы мониторинга были далеко неутешительными. Соответствующий доклад был направлен во властные структуры всех уровней – от местных Советов до Администрации Президента. Сейчас правозащитники решили проанализировать произошедшие за последние два года изменения, касающиеся прав людей с ограниченными возможностями.

– Мы уже провели обзор тех самых социально значимых зданий, на которые обращалось внимание в мониторинге 2009-го года. Подготовлены соответствующие фотоматериалы и анкетные данные. Сейчас мы решаем, в какой форме это все будет реализовано – небольшая аналитическая записка или еще один основательный доклад, – говорит один из инициаторов мониторинга Алексей Волобуев.

Некоторыми выводами солигорский представитель Белорусского Хельсинкского комитета по правам человека Леонид Мархотко поделился уже сейчас:

– Еще рано говорить про окончательные результаты, но определенные сдвиги следует отметить. Прежде всего, конечно, это намерения властей по присоединению Республики Беларусь к Конвенции по правам инвалидов и разработка чиновниками соответствующего проекта закона, который должен в этом году попасть в Парламент. Это, конечно, не только и не столько наша заслуга, но присоединение к Конвенции было основной рекомендацией в нашем докладе два года назад, – утверждает правозащитник.

– На местном уровне нас тоже услышали. На Солигорском телеканале начали появляться обстоятельные телепрограммы о безбарьерной среде и правах инвалидов.

Но ситуация еще весьма далека от идеальной, заявляют представители БХК. По предварительным данным, более девяноста процентов исследованных правозащитниками объектов по-прежнему остаются недоступными для инвалидов-колясочников.

– Шаги вперед есть. Так, в местном РОВД наконец появился пандус (на фото: вход в РОВД в 2009 году и в 2011 году). В детской поликлинике также учли наши замечания. Но скорость их появления в городе буквально по одной штуке в год. Это просто издевательство. И это только речь о наличии пандусов. Если же говорить о доступности объектов в целом, то статистика будет еще более печальная, – говорит Леонид Мархотко.

Однако правозащитники не теряют оптимизма в этом вопросе. Прошлый электоральный год был не самым благоприятным для защиты прав инвалидов-колясочников. Выборы в местные Советы, президентская кампания и послеизбирательные репрессии отнимали значительные ресурсы у властей и у гражданского общества. Теперь же, по мнению солигорских активистов БХК, власти будут пытаться компенсировать “закручивание гаек” на общественно-политическом поле через более активную деятельность в вопросах обеспечения прав социально незащищенных групп.

Салігорск

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>