2011 05/05
Яраслаў Берніковіч, Глыбокае

Яраслаў Берніковіч, Глыбокае

Пікет праходзіў у райцэнтры Глыбокае 19 сакавіка – якраз праз тры месяцы пасьля мінскай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Гэта была адзіная на Віцебшчыне санкцыянаваная акцыя салідарнасці і, верагодна, дазвольнае рашэнне Глыбоцкага райвыканкаму раскрытыкавала вышэйшае начальства. Таму арганізатара, актывіста Яраслава Берніковіча, вырашылі “паказальна” пакараць.

Суддзя Глыбоцкага райсуду Станіслаў Трапук пакараў спадара Берніковіча штрафам у памеры 20 базавых велічынь за ўсталяванне намёту, у якім пікетоўцы складалі агітацыйныя матэрыялы.

“Ішоў мокры снег, і мы вырашылі ўсталяваць такі гандлёвы намёт-тэнт, каб скласці там улеткі, аўдыёдыскі, ды і самім схавацца ад дрэннага надвор’я. Праўда, пікетоўцы намётам так і не скарысталіся – гэта быў проста наш “склад”. Дарэчы, на акцыі прысутнічалі і начальнік ідэалагічнага аддзелу, і юрыст райвыканкаму, але ніводзін з іх наконт намёту не сказаў ні слова. Калі гэта парушэнне закону пра масавыя мерапрыемствы, то нам мусілі б ці зрабіць заўвагу ці выклікаць міліцыю, каб зафіксаваць гэты факт… Але міліцыянты прыйшлі да мяне толькі 27 красавіка – праз паўтары месяцы пасля акцыі. Мусіць, нехта ў райвыканкаме проста шукаў нейкіх зачэпак, “ – кажа Яраслаў Берніковіч.

Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да актывіста пасля атрымання заявы ад старшыні райвыканкаму Алега Морхата. У гэтай заяве згадваліся і іншыя дэталі: што на пікеце “выкарыстоўваліся не ўказаныя ў заяўцы агітацыйныя матэрыялы” і што акцыя нібыта скончылася на 10 хвілін пазьней, чым было дамоўлена. Але на гэтыя згадкі суддзя ўвагі не звярнуў.

Зрэшты, Станіслаў Трапук не звярнуў увагі і на тое, што заява ў міліцыю напісана ад імя чалавека, які на акцыі не прысутнічаў і ведае ўсё хіба толькі з чужых словаў, і што падпісана заява іншым супрацоўнікам райвыканкаму, хаця ўказана на ёй прозвішча старшыні А.Морхата.

Ў судзе прадстаўнікі райвыканкаму не з’явіліся ўвогуле, а ўвесь працэс скончыўся за 20 хвілін.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Глыбоцкого активиста оштрафовали на 700 тысяч за проведение официально разрешенного пикета

Пикет проходил в райцентре Глыбокое 19 марта – как раз через три месяца после минской акции протеста против фальсификации итогов президентских выборов. Это была единственная в Витебской области санкционированная акция солидарности и, вероятно, разрешительное решение Глыбоцкого райисполкома раскритиковало высшее начальство. Поэтому организатора, активиста Ярослава Берниковича, решили “показательно” наказать.

Судья Глыбоцкого райсуда Станислав Трапук приговорил господина Берниковича к штрафу в размере 20 базовых величин за установку палатки, в которой пикетчики складывали агитационные материалы.

“Шел мокрый снег, и мы решили установить такой торговый шатер-тент, чтобы сложить там листовки, аудиодиски, да и самим укрыться от непогоды. Правда, пикетчики палаткой так и не воспользовались – это был просто наш “склад”. Кстати, на акции присутствовали и начальник идеологического отдела, и юрист райисполкома, но ни один из них по поводу палатки не сказал ни слова. Если это нарушение закона о массовых мероприятиях, то нам пришлось бы или сделать замечание или вызвать милицию, чтобы зафиксировать этот факт … Но милиционеры пришли ко мне только 27 апреля – через полтора месяца после акции. Наверное, кто-то в райисполкоме просто искал каких-то зацепок, “- говорит Ярослав Берникович.

Сотрудники милиции пришли к активисту после получения заявления от председателя райисполкома Олега Морхата. В этом заявлении упоминались и другие детали: что на пикете “использовались не указанные в заявке агитационные материалы” и что акция якобы закончилось на 10 минут позже, чем было договорено. Но на эти упоминания судья внимания не обратил.

Впрочем, Станислав Трапук не обратил внимания и на то, что заявление в милицию написано от имени человека, который на акции не присутствовал и знает все разве только с чужих слов, и что подписано заявление другим сотрудникам райисполкома, хотя указано на ней фамилию председателя А. Морхата.

В суде представители райисполкома не появились вообще, а весь процесс закончился за 20 минут.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>