Не забірай жыцьцё!
2011 17/05
daktylaskapija2

Жыхара Пінска аштрафавалі за адмову ад дактыляскапіі, яшчэ чатыры падобныя справы знаходзяцца ў судзе горада Пінску.

Як паведаміла газэта “Вечерний Брест”, 700 тысячаў рублёў штрафу прысудзілі Андрэю Асаўцу, жыхару Пінску, за адмову ад дактыляскапічнай рэгістрацыі. Пад час свайго візыту ў міліцыю пінчук папрасіў прадставіць яму афіцыйны дакумэнт, на падставе якога яму хочуць “адкатаць” пальчыкі. Аднак міліцыянты напаўжартам прапанавалі яму напісаць пісьмовую адмову ад гэтае працэдуры. Што й было зроблена. Праз некаторы час быў складзены пратакол аб непадпарадкаваньні законным патрабаваньням супрацоўніку міліцыі. І далі справе ход.

Жыхару Пінску не дапамагло нават тое, што ён усё ж здаў адбіткі сваіх пальцаў і прасіў разабрацца ў справе пракуратуру горада. Аднак суд усё роўна прысудзіў штраф у памеры 700 тыс. рублёў. Па інфармацыі газэты, у судзе горада Пінску чакаюць разгляду яшчэ чатыры падобныя справы.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

И пальчики “откатали”, и штраф за отказ от дактилоскопии дали

Жителя Пинска оштрафовали за отказ от дактилоскопии, еще четыре подобных дела находятся в суде города Пинска.

Как сообщила газета “Вечерний Брест”, 700 тысяч рублей штрафа присудили Андрею Осовцу, жителю Пинска, за отказ от дактилоскопии. Во время своего визита в милицию Андрей попросил представить ему официальный документ, на основании которого ему хотят “откатать” пальчики. Однако милиционеры полушутя предложили ему написать письменный отказ от этой процедуры. Что и было сделано. Через некоторое время был составлен протокол о неподчинении законным требованиям сотрудника милиции. И дали делу ход.

Жителю Пинска не помогло даже то, что он все же сдал отпечатки своих пальцев и просил разобраться в деле прокуратуру города. Однако суд все равно присудил штраф в размере 700 тысяч рублей. По информации газеты, в суде города Пинска ждут рассмотрения еще четырех подобных дел.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>