2011 18/05
Павал Сапелка, Менск

Павал Сапелка, Менск

Павал Сапелка, былы адвакат кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саннікава, які быў пазбаўлены ліцэнзыи падчас сьледства, сочыць за разьвіцьцём справы свайго падабароннага, ходам судовага працэсу, вынясеньнем прысуду. Зараз ён таксама спрабуе адаптавацца да новай рэчаіснасьці, у якой ён апынуўся пасьля пазбаўленьня права займацца адвакацкай дзейнасьцю, асэнсаваць і праааналізаваць усё, што з ім адбылося. (далей – правапіс першакрыніцы)

Праваабарончы цэнтар “Вясна” папрасіў яго адказаць на пытаньні.

- Як вы ацэнваеце прысуд Андрэю Саннікаву?

– Любы прысуд, акрамя апраўдаўчага – незаконны. Які тэрмін вызначыў суд, мяне не цікавіць. Хаця, канешне, добра, што не 15 гадоў. Мая пазіцыя з таго часу, калі я быў абаронцам Андрэя Алегавіча, засталася нязменняй — ён не вінаваты ў прад’яўленых яму абвінавачаннях. Што тычыцца катаванняў, пра якія распавёў Саннікаў, то я з першых дзён утрымання яго ў СІЗА КДБ заяўляў пра гэта. Асабліва дзіўна, што пасля публічнага агучвання суд не прыняў мераў, каб была праведзена пракурорская праверка, якая магла б расставіць усе кропкі над “І”. На мае скаргі, якія накіроўваліся ў пракуратуру, я атрымліваў адпіскі, а потым, калі напісаў так, што адпіскі было даць не магчыма, адказу не атрымаў і ў хуткім часе быў пазбаўлены ліцэнзіі. Па-мойму, пасля гэтага праца ў гэтым накірунку была скончана.

- Пра што сведчаць тое, што суд не звярнуў увагі на словы Саннікава пра ўжыванне катаванняў?

– Суд у дадзеным выпадку аказаўся прыдаткам дзяржавы. Ён працягнуў выкананне той функцыі, якую спачатку выконваў Камітэт дзяржбяспекі, у чым далей прыняла ўдзел пракуратура.

- Калі вы браліся за справы палітзняволеных, ці прадбачылі такі зыход для сябе?

– Сігналы пра тое, што мне трэба змяніць свае паводзіны, я чуў ужо даўно. І сігналы гэтыя былі дастаткова выразнымі. Але кожны раз я спадзяваўся на тое, што дзяржаўным органам і адвакацкаму самакіраванню хопіць мудрасці для таго, каб прыняць правільнае рашэнне, з разуменнем таго, што кожны, каму патрабуецца прафесійная абарона, павінен яе атрымаць. Са снежня 2010 года, калі я ішоў на працу, то кожную раніцу думаў, ці адвакат я яшчэ сёння. Таму маё выключэнне стала прадказальным фіналам маёй дзейнасці.

- Колькі гадоў вы прапрацавалі адвакатам?

– Упершыню ліцэнзію на здзяйсненне адвакацкай дзейнасці я атрымаў у снежні 1995 года.

- Якой была пазіцыя вашых калег, калі над вамі навісла пагроза пазбаўлення ліцэнзіі?

– Я чуў розныя думкі наконт таго, якія рашэнні трэба прымаць адносна мяне. Мне не шкада было развітвацца з такім інстытутам, якім стала сённяшняя адвакатура. Калі б гэта было рашэнне адміністрацыйнага органа Міністэрства юстыцыі, я б, безумоўна, абскардзіў яго. Але гэта было рашэнне прэзідыума калегіі адвакатаў. Зараз некаторыя з маіх былых калег апускаюць вочы пры сустрэчах, і гэта гаворыць пра тое, што яны не былі гаспадарамі сваёй думкі, калі яе выказвалі пры прыняцці рашэння. З некаторымі я яшчэ не бачыўся і не хацеў бы сустракацца. Мне гэта нецікава цяпер. Хацеў бы сказаць вялікі дзякуй усім тым, хто ў даволі цяжкі для мяне момант, калі я быў выключаны з калегіі адвакатаў, падтрымаў мяне на словах і справе, сваімі меркаваннямі, сваімі выказваннямі на форумах у тым ліку. Мне гэта было прыемна. Я там убачыў сапраўдную ацэнку маёй дзейнасці.

- Як вы ацэньваеце сённяшні стан і перспектыву беларускай адвакатуры?

– На жаль, перспектывы беларускай адвакатуры мне радужнымі не бачацца. Па-першае, працягваецца адміністрацыйнае ўмяшальніцтва ў дзейнасць незалежнага інстытута. Па-другое, абмяркоўваючы закон аб адвакатуры, сама адвакатура прагледзела ўвядзенне таго нарматыўнага акта, які яшчэ больш узмацніў залежнасць ад органаў дзяржаўнага кіравання. Я маю на ўвазе Указ аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, які дазволіў Міністэрству юстыцыі самастойна прымаць рашэнні аб пазбаўленні адвакатаў ліцэнзіі. І ўжо на фоне гэтага нарматыўнага акта абмеркаванне дальнейшай будучыні адвакатуры загадзя асуджана на тое, што незалежнага інстытута адвакатуры не будзе ў любым выпадку. Закон аб адвакатуры, на мой погляд, з’явіцца яшчэ не хутка, бо існуе шмат праектаў, але ні адзін з іх не ўлічыў усіх цяжкасцяў і чаканняў адвакацкага корпусу.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Павел Сапелко: “Суд оказался придатком государства”

Павел Сапелко, бывший адвокат кандидата в президенты Андрея Санникова, который был лишен лицензии в ходе следствия, следит за развитием дела своего подзащитного, ходом судебного процесса, вынесением приговора. Сейчас он также пытается адаптироваться к новой реальности, в которой он оказался после лишения права заниматься адвокатской деятельностью, осмыслить и проанализировать все, что с ним произошло. Правозащитный центр “Вясна” попросил его ответить на вопросы.

- Как вы оцениваете приговор Андрею Санникову?

– Любой приговор, кроме оправдательного – незаконный. Какой срок определил суд, меня не интересует. Хотя, конечно, хорошо, что не 15 лет. Моя позиция с тех пор, когда я был защитником Андрея Олеговича, осталась неизменной – он не виновен в предъявленных ему обвинениях. Что касается пыток, о которых рассказал Санников, то я с первых дней содержания его в СИЗО КГБ заявлял об этом. Особенно удивительно, что после публичного озвучивания суд не принял мер, чтобы была проведена прокурорская проверка, которая могла бы расставить все точки над “И”. На мои жалобы, которые направлялись в прокуратуру, я получал отписки, а потом, когда написал так, что отписки было дать невозможно, ответа не получил и в скором времени был лишен лицензии. По-моему, после этого работа в этом направлении была закончена.

- О чем свидетельствуют то, что суд не обратил внимания на слова Санникова о применении пыток?

– Суд в данном случае оказался придатком государства. Он продолжил выполнение той функции, которую сначала выполнял Комитет госбезопасности, в чем дальше приняла участие прокуратура.

- Когда вы брались за дела политзаключенных, предвидели ли такой исход для себя?

– Сигналы о том, что мне нужно изменить свое поведение, я слышал уже давно. И сигналы эти были достаточно четкими. Но каждый раз я надеялся на то, что государственным органам и адвокатскому самоуправлению хватит мудрости для того, чтобы принять правильное решение, с пониманием того, что каждый, кому требуется профессиональная защита, должен ее получить. С декабря 2010 года, когда я шел на работу, то каждое утро думал, адвокат ли я еще сегодня. Поэтому мое исключение стало предсказуемым финалом моей деятельности.

- Сколько лет вы проработали адвокатом?

– Впервые лицензию на осуществление адвокатской деятельности я получил в декабре 1995 года.

- Какой была позиция ваших коллег, когда над вами нависла угроза лишения лицензии?

– Я слышал разные мнения насчет того, какие решения нужно принимать в отношении меня. Мне не жаль было расставаться с таким институтом, которым стала сегодняшняя адвокатура. Если бы это было решение административного органа Министерства юстиции, я бы, безусловно, обжаловал его. Но это было решение президиума коллегии адвокатов. Теперь некоторые из моих бывших коллег опускают глаза при встречах, и это говорит о том, что они не были хозяевами своей мысли, когда ее выражали при принятии решения. С некоторыми я еще не виделся и не хотел бы встречаться. Мне это неинтересно сейчас. Хотел бы сказать огромное спасибо всем тем, кто в довольно тяжелый для меня момент, когда я был исключен из коллегии адвокатов, поддержал меня на словах и деле, своими мнениями, своими высказываниями на форумах в том числе. Мне это было приятно. Я там увидел настоящую оценку моей деятельности.

- Как вы оцениваете сегодняшнее состояние и перспективу белорусской адвокатуры?

– К сожалению, перспективы белорусской адвокатуры мне радужными не видятся. Во-первых, продолжается административное вмешательство в деятельность независимого института. Во-вторых, обсуждая закон об адвокатуре, сама адвокатура просмотрела введение того нормативного акта, который еще больше усилил зависимость от органов государственного управления. Я имею в виду Указ о лицензировании отдельных видов деятельности, который позволил Министерству юстиции самостоятельно принимать решения о лишении адвокатов лицензии. И уже на фоне этого нормативного акта обсуждение дальнейшего будущего адвокатуры заранее обречено на то, что независимого института адвокатуры не будет в любом случае. Закон об адвокатуре, на мой взгляд, появится еще не скоро, так как существует много проектов, но ни один из них не учел всех трудностей и ожиданий адвокатского корпуса.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партала,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>