2011 23/05
Пятро Кузьняцоў, Гомель

Пятро Кузьняцоў, Гомель

Лідар Гомельскай абласной арганізацыі Руху «За свабоду» Пятро Кузьняцоў сёньня накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд у сувязі з адміністратыўным штрафам, вынесеным за распаўсюд улётак. Нагадаем, што ў студзені 2011 года актывіст з паплечнікамі быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ на аўтатрасе «Гомель-Рэчыца». У выніку дагляду аўтамабіля міліцыя сканфіскавала каля пяці тысячаў улётак, прысьвечаных падзеям на Плошчы. Суд Рэчыцкага раёну прызнаў Пятра Кузняцова вінаватым у нібыта незаконным распаўсюдзе пэрыядычных друкаваных выданьняў без выходных дадзеных і пакараў штрафам у памеры 700 тыс. рублёў.

З словаў лідара гомельскіх «рухаўцаў», судовае рашэньне ён лічыць неправамерным, таму што, па-першае, улёткі не зьяўляюцца пэрыядычным выданьнем, па-другое, інфармацыйныя матэрыялы мелі выходныя дадзеныя, і па-трэцяе, перавозка не можа лічыцца распаўсюдам. Гомельскі абласны суд, куды скардзіўся актывіст, пакінуў у сіле рашэньне Рэчыцкага раённага суда. Вярхоўны суд, куды ўжо зьвяртаўся Пятро Кузьняцоў, пераслаў скаргу зноў жа ў абласны суд. «Гэта апошняя скарга ў Вярхоўны суд, а потым я зьвярнуся ў Камітэт па правах чалавека ААН, таму што мае правы й свабоды былі груба парушаныя, у тым ліку й на справядлівы незалежны суд», – дадаў актывіст.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Петр Кузнецов обжалует административное взыскание в Верховном суде

Лидер Гомельской областной организации Движения «За свободу» Петр Кузнецов сегодня направил жалобу в Верховный суд в связи с административным штрафом, вынесенным за распространение листовок. Напомним, что в январе 2011 года активист с друзьями был задержан сотрудниками ГАИ на автодороге «Гомель-Речица». В результате досмотра автомобиля милиция изъяла около пяти тысяч листовок, посвященных событиям на Площади. Суд Речицкого района признал Петра Кузнецова виновным в якобы незаконном распространении периодических печатных изданий без выходных данных и наказал штрафом в размере 700 тыс. рублей.

По словам Кузнецова судебное решение он считает неправомерным, потому что, во-первых, листовки не являются периодическим изданием, во-вторых, информационные материалы имели выходные данные, и в-третьих, перевозка не может считаться распространением. Гомельский областной суд, куда жаловался активист, оставил в силе решение Речицкого районного суда. Верховный суд, куда уже обращался Петр Кузнецов, переслал жалобу опять же в областной суд. «Это последняя жалоба в Верховный суд, а потом я обращусь в Комитет по правам человека ООН, потому что мои права и свободы были грубо нарушены, в том числе и на справедливый независимый суд», – добавил активист.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>